Get Mystery Box with random crypto!

27.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа | VANDRVM

27.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ"!

Маршрут: Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава (≈650 км)

Мы пачнем наша найцікавае падарожжа зь мястэчка МАСТЫ, дзе пабачым… мост! Але ня проста мост, а самы доўгі падвясны пешаходны мост Беларусі, што цягнецца 193 метры над Нёманам! У ШЫЛАВІЧАХ нас чакае пекны нэагатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1914), а ў ГНЕЗНА – палацава-паркавы комплекс Тарасовічаў ХІХ ст. і старажытны гатычны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла, што быў збудаваны ажно ў 1524 року! У блізкім мястэчку МСЬЦІБАВА знаходзіцца нэагатычны касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля (1922), а далей нас чакае знакамітае miasto СЬВІСЛАЧ, дзе мы пабачым помнікі К. Каліноўскаму і Р. Траўгуту, знакамітую сьвіслацкую гімназію (1803), падмуркі сядзібы Тышкевічаў XVIII ст. і знакаміты абеліск. У ПОРАЗАВЕ мы агледзім палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў «Багудзенкі», а ў ГРЫНЯВІЧАХ нас чакаюць загадкавы франьцішканскі касьцёл к. XVIII ст. і цікавы каталіцкі некропаль. На прыканцы ж вандроўкі завітаем у мястэчка ЛЫСКАВА, дзе паблукаем па старой брукаванцы, зірнем на позьнебарочны касьцёл Найсьв. Тройцы і кляштар місіянераў XVIII ст., наведаем магілу славутага паэта Франьцішка Карпіньскага, адчуем подых гісторыі старой Літвы.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 75 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 70 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 27.08! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00