Сябры, трымайце сьпіс нашых выязных вандровак на сезон! Заціка | VANDRVM
Сябры, трымайце сьпіс нашых выязных вандровак на сезон! Зацікавіў нейкі тур? Напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам праграму з усімі падрабязнасьцямі.
03.09 (субота) "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ" (Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага). 19 вольных месцаў.
10.09 (субота) "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Наваградак – Літоўка – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў). 13 вольных месцаў.
17.09 (субота) "ВАНДРОЎКА Ў ГОРВАРТС І ВАКОЛІЦЫ" (Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў). 8 вольных месцаў.