Get Mystery Box with random crypto!

«Цёплы вечар, ціхі вецер...» Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвеж | VANDRVM

«Цёплы вечар, ціхі вецер...»

Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не ўстае стаўпом сьветлы пыл уздоўж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расцьвілі.

Заварожаны вячэрняй цішынёй
Я ня цямлю, дзе рука, дзе галава;
Бачу я, з прыродай зьліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расьце трава.

Максім Багдановіч