Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, трымайце сьпіс нашых выязных вандровак на сезон! Заціка | VANDRVM

Сябры, трымайце сьпіс нашых выязных вандровак на сезон! Зацікавіў нейкі тур? Напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам праграму з усімі падрабязнасьцямі.

03.09 (субота) "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ" (Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага). 15 вольных месцаў.

10.09 (субота) "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Наваградак – Літоўка – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў). 6 вольных месцаў.

17.09 (субота) "ВАНДРОЎКА Ў ГОРВАРТС І ВАКОЛІЦЫ" (Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў). 4 вольных месцы.

24.09 (субота) "ТУРЫСТ ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ГАРОДНІ" (Менск – Гародня – Менск). 20 вольных месцаў.

01.10 (субота) "БЕЛАРУСЬ АРХАІЧНАЯ" (Хальч – Ветка – Гомель). 37 вольных месцаў.

08.10 (субота) "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ" (Менск – Полацк – Менск). 10 вольных месцаў.

15.10 (субота) "РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа). 29 вольных месцаў.

22.10 (субота) "ЭКСПРЭС ПАРЫЖ–ЛУЖКІ" (Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі). 48 вольных месцаў.

29.10 (субота) "ПА СЬЛЯДОХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ" (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль). 42 вольных месцы.