Get Mystery Box with random crypto!

Цыганкоў

Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў Ц
Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў
Адрас канала: @tsyhankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 892
Апісанне з канала

Віталь Цыганкоў. Публіцыст, аналітык, журналіст. Аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы "Двубой" на Белсаце.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-03-21 12:04:15 Гэта не вайна Пуціна з Украінай, гэта вайна Пуціна з Захадам за новую Расею, якую ён стварае.

Расейскі журналіст і публіцыст Канстанцін фон Эгерт тлумачыць, з кім на самой справе вядзе вайну Пуцін, нападаючы на Ўкраіну; адзначае пагрозы для Крамля ў тым выпадку, калі вайна зацягнецца, і адказвае на пытаньне, ці працуе ядзерны шантаж Пуціна.

— Пуцін можа палічыць, што ядзерны шантаж працуе. «Зараз я прыгразіў ядзернай зброяй — і NATO вырашыла не „закрываць неба“ над Украінай і тым больш не пасылаць туды свае войскі. Ну дык далей, пасьля Украіны, я зноў буду пагражаць ядзернай кнопкай і нападу на іншую краіну».

— Усё так, нічога на гэта не скажаш. Я думаю, галоўная тэма ў дыскусіях, якія Пуцін будзе праводзіць са сваімі генэраламі, будзе такой: а што калі ЗША скажуць «ну давай, паспрабуем». Бо вядома, што глябальная канфрантацыя з NATO ня можа скончыцца для Расеі перамогай, скажам так.

Я думаю, што сёньня любая спроба апэрацыі Расеі супраць любой краіны NATO будзе ўспрынятая як такая эскаляцыя, на якую трэба адказваць эскаляцыяй. Мне здаецца, што для Захаду гэта будзе цалкам непрымальна.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31762842.html
6.7K views09:04
Адкрыць / каментаваць
2022-03-16 16:58:34 Антываенная агітацыя ў Расеі -- гэта як лекцыя для ваўкоў аб карысьці вегетарыянства.

Я даўно не прадпрымаю спробы ў індывідуальным парадку “выратаваць” ў ідэйным сэнсе нейкіх людзей, на нешта “раскрыць вочы”, прапанаваць праўду.

У наш час пра ўсё можна даведацца, знайсьці любую інфармацыю, праўду дасягнуць адным клікам, любыя фэйкі распазнаць адным напружваньнем мозгу.

Спрачацца на тэму “ці добра забіваць і катаваць людзей за мірны пратэст, як правільна рэфармаваць атрады СС, ці можна пачынаць вайну і бамбіць мірныя гарады” няма ніякага жаданьня. Няма сэнсу даказваць законы памнажэньня тым, у каго свая, альтэрнатыўная, “патрыятычная” матэматыка. Гэта ўсё як лекцыя для ваўкоў аб карысьці вегетарыянства.

Людзі, а часам і цэлыя нацыі дабраахвотна выбіраюць варыянт самазьнішчэньня, самаразбурэньня. Расіяне ў сваёй большасьці, даўно нырнулі ў трусіную норку, у якую паляцела Аліса, і ляцяць уніз. «Сперва Алиса попыталась разглядеть внизу в кромешной темноте дно колодца, но безуспешно». Бо няма дна.

Магчыма, ім падабаецца адчуваньне падзеньня -- навошта перашкаджаць людзям. Даць ім крэсла і тэлевізар – каб палёт праходзіў у камфортных умовах. 21 стагоддзе ўжо яўна праляцелі, аўтарытарызм, культ лідэра, скрепы, ідэалогія, цензура -- прывітаньне, сярэдзіна 20-га.

Але ж гэта не канец. У сэнсе самазабыўнай любові да ўлады і нянавісьці да Захаду расійскае грамадзтва цяпер значна больш рэтраграднае і цемрашальскае, чым было нават у часы глыбокага саўка. Расія за апошнія гадоў 20 вярнулася да свайго звыклага, гістарычнага стану — абажанне ўлады і цара, «чалавек нішто — дзяржава ўсе», «вакол адны ворагі». У гэтым сэнсе расейская грамадзтва умоўна 1905 году, з рознымі апазіцыйнымі партыямі ў Думе, з сярэбряным векам у культуры было значна больш ліберальным і плюралістычным, чым цяпер, у час інтэрнэту і сацсетак.

Алиса все падала, падала, падала… Казалось этому падению никогда не будет конца.
2.6K views13:58
Адкрыць / каментаваць
2022-03-16 12:12:32 Дэфолт Беларусі ў 2022 годзе не пагражае?

Мне падалося, што спалучэньне словаў – “Дэфолт не пагражае” з прозьвішчам Раманчук дае даволі парадаксальны загаловак. Бо Яраслаў вядомы найперш сваімі алармісцкімі эканамічнымі прагнозамі, але ў дадзеным выпадку Раманчук спалучаў звыклую рэзкасьць у ацэнках з рэалізмам

Беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук расказвае, як і чым Расея будзе эканамічна падтрымліваць Лукашэнку; прагназуе падзеньне беларускага ВУП на 10 працэнтаў і кажа, калі расейцы найгорш адчуюць вынікі заходніх санкцыяў.

https://svb1234.azureedge.net/a/31755506.html
2.0K views09:12
Адкрыць / каментаваць
2022-03-11 14:58:15 «Расейская апэрацыя была непадрыхтаванай авантурай», — вайсковы экспэрт

Прапаную інтэрвію з рэальна крутым ваенным экспэртам. Сяргей Грабскі, палкоўнік запасу, былы супрацоўнік Міністэрства абароны Ўкраіны, удзельнік міратворчых апэрацый у Косаве і Іраку (мае ўзнагароду ад НАТО). Калі я спытаў Сяргея, а чаму ён як экспэрт быў невядомы беларускім журналістам (у нас няма супольных фрэндаў на Фэйсбуку), ён шчыра адказаў, што раней проста ня мог выказвацца на беларускую тэму, бо дзясяткі разоў бываў у Беларусі, “на вуліцы Фрунзе, Камуністычнай, ды іншых вам вядомых адрасах”.

І дарэчы, пра “беларускае войска” я таксама задаў пытаньне, атрымаўшы вельмі скептычны адказ наконт яго баяздольнасьці, і перспектываў уваходжаньня ў вайну.

Пагаварылі пра чыста ваенны бок процістаяньня, без маральна-грамадзска-палітычных аспэктаў. Дарэчы, Сяргей адказаў на пытаньні, чаму ўкраінцы да апошняга ня верылі ў пачатак рэальнай вайны. Кароткі адказ -- яны ўсё ведалі, усё назіралі, але не маглі паверыць, што Расея пачне такую непадрыхтаваную аперацыю, без лагістыкі, без забясьпячэньня

"Сяргей Грабскі лічыць, што расейская інтэрвэнцыя ад пачатку выглядала як палітычная апэрацыя, якая ня мела нічога агульнага з законамі вядзеньня вайны, вызначае стратэгічныя правалы расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і заяўляе, што беларускае войска не разглядаецца ў Кіеве як сур’ёзны супернік".

https://svb1234.azureedge.net/a/31748069.html
2.3K views11:58
Адкрыць / каментаваць
2022-03-08 18:54:08 Широкие народные массы в России годами мечтали о возвращении СССР.

Наконец-то их мечты начинают сбываться.

Уже на подходе -- пустые полки, невозможность выехать за границу, очереди, дефицит, отсутствие западных товаров, одно разрешённое мнение, «вокруг одни враги», и «голоса» по радиоприёмнику.
2.2K views15:54
Адкрыць / каментаваць
2022-03-08 13:13:47 Вайна не падстава для стварэньня палітыкі нянавісьці паміж народамі.

Беларускі філёзаф Павал Баркоўскі разважае пра цяперашні стан беларусаў («мы як у 1939 годзе напалову немцы, напалову габрэі»), аналізуе, адкуль бяруцца і куды падзенуцца сьвядомыя і ідэйныя прыхільнікі вайны, і лічыць, што нельга запускаць сьпіраль зла і палітыку нянавісьці.

«Улады ўсур’ёз займаюцца гадаваньнем такіх людзей, пачынаючы з сыстэмы адукацыі. У беларускіх школах увесь час мяняюцца падручнікі па гісторыі, праводзяцца так званыя «патрыятычныя мерапрыемствы», якія падаюць пэўную вэрсію гістарычных падзеяў. Гэта ўсё працуе на тое, каб праз выхаваньне стварыць у людзей «правільныя» погляды, каб яны бачылі ў сваім мінулым толькі перамогі.

Другая сусьветная вайна — гэта 28 мільёнаў стратаў для грамадзян Савецкага Саюзу. Але ў сучаснай Расеі амаль ня згадваюць пра гэтыя страты, яны ўспамінаюць, што заваявалі палову Эўропы, таму «можам паўтарыць». А трэба памятаць ахвяры, мільёны забітых, — толькі тады можна гаварыць, што людзі будуць мець нейкі жах перад вайной. Калі ж прапаганда даводзіць, што «Расея выйграе ўсе войны», тады будзе перакананасьць, што любая вайна, якую вядзе Расея, — справядлівая, пераможная, і іншай быць ня можа.

У свой час вялікім ударам пад дых для Расейскай імпэрыі стала параза ў руска-японскай вайне ў 1904–1905 гадах. Да гэтага там таксама моцна напампоўвалі грамадзкую думку, прыгадваючы, як Расея біла туркаў, немцаў і швэдаў, а тут Японія нанесла балючую паразу. І гэта стала штуршком да першай расейскай рэвалюцыі 1905 году, потым сусьветная вайна падштурхнула да рэвалюцыі ў 1917 годзе».

https://svb1234.azureedge.net/a/31742406.html
2.1K views10:13
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 20:43:36 Тыя тысячы беларусаў, якія сёньня выйшлі на вуліцы Менску з украінскімі сьцягамі, якія крычалі на вуліцах і каля выбарчых участкаў "Не -- вайне", які сабраліся з пратэстам каля будынку Генштабу, ведаючы, у якой краіне яны жывуць і што ім за гэта можа быць -- гэта героі, якія выратавалі гонар Беларусі.

Як тыя 8 чалавек, якія ў 1968 выйшлі ў Маскве на Чырвоную плошчу з пратэстам супраць савецкіх танкаў у Празе.
823 views17:43
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 01:12:31 Выстаўляць прэтэнзіі беларусам – асабліва тым дэмакратычным беларусам, нацыянальна і праэўрапейска арыентаваным, якія хто 2 гады, а хто і 10, і 27 гадоў змагаліся супраць дыктатуры, якія сядзелі ў турмах, былі затрыманы, зьбітыя, катаваныя, выгнаныя з краіны -- гэта прыблізна тое самае, што выстаўляць прэтэнзіі антыфашыстам альбо габрэям у нацысцкай Германіі. Маўляў, як вы гэта дапусьцілі, як дазволілі Гітлеру разьвязаць вайну?

Ня трэба гэтага. Бо ніхто не ідэальны, ніхто не можа сказаць “мы зрабілі ўсё”. Мы таксама можам запытаць. Навошта ўкраінскія кіраўнікі ўсе як адзін любілі Лукашэнку, у любых умовах сустракаліся з ім, закуплялі ў Беларусі тавары на мільярды, не ўводзілі санкцыі, калі ўсе ўжо увялі? Чаму менавіта ва Ўкраіне Лукашэнка быў самым папулярным замежным палітыкам і меў сярод украінцаў рэйтынг большы чым сярод беларусаў?

Ня трэба гэтага. Лепш устрымацца ад узаемных наскокаў. Асабліва зараз.
12.8K viewsedited  22:12
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 16:04:44 “Мусаліні ўвязаўся ў вайну і ў вынікі закончыў жыцьцё павешаным партызанамі дагары нагамі”.

Хвілінка гістарычнага аптымізму.

Некалькі канкрэтных пунктаў.

1.Украіна будзе супраціўляцца. Украіна будзе перамагаць. Зараз галоўнае -- пратрымацца першыя дні, а далей сытуацыя будзе мяняцца на карысьць украінцаў. У іх мабілізацыя, а рускіх усяго 150 тысяч, зьявяцца праблемы з бензінам, лагістыкай, іх авантура мае шанец на толькі ў варыяньце ваеннага і палітычнага бліцкрыга, у варыянце панікі і разладу. Гэтага не бачым, бачым адваротнае.

2.Усё больш людзей у расейскай эканамічнай і палітычнай эліце разумеюць, што яны губляюць мільярды толькі з-за «упоратасьці» і зацыкленасьці аднаго канкрэтнага чалавека. Для мяне нават пэўным сюрпрызам сталі тыя заявы супраць вайны, якія мы чуем сёньня ад расейскіх актораў, журналістаў, навукоўцаў. І тое, што Пуцін зьбірае алігархаў на сустрэчу – гэта “жужу” неспраста.

Ведаеце, ня ўсё залежыць ад сыстэмы і ідэалогіі. Быў бы замест Гітлера які б небудзь спакойны Герынг – магчыма, не было б Другой сусьветнай у такіх маштабах і Халакоста. Часам справа толькі ў спецыфіцы асобы аднаго канрэтнага недэакватнага лідэра.

3.Лукашэнка будзе ўсё больш выкручвацца, заяўляць (як ён ужо сказаў), што даведаўся з прэсы пра перасоўваньне расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, маўляў, я тут не прычым. Чым болей будзе правальвацца расейская агрэсія, тым болей будзе ён круціцца як вужака.

4. Ну і Гісторыя – як без яе. Заўважце, было, што дыктатуры трымаліся даволі доўга – але толькі калі яны не ўвязваліся ў войны. Дыктатар Гішпаніі Франка пазьбег вайны, і кіраваў да сьмерці. А дыктатар Італіі Мусаліні ўвязаўся ў вайну і ў вынікі закончыў жыцьцё павешаным партызанамі дагары нагамі.
946 views13:04
Адкрыць / каментаваць
2022-02-22 17:15:45 Для Масквы ўжо ня мае значэньня, чаго хоча Лукашэнка.


Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс апісвае тры сцэнары разьвіцьця падзеяў у расейска-ўкраінскім канфлікце і заяўляе, што для Масквы ўжо ня мае значэньня, чаго хоча Лукашэнка.
Сьцісла:
• Пра «крымскі сцэнар» можна забыць, сёньня ўкраінцы гатовыя страляць у расейцаў.
• Гэта цалкам бяззубыя санкцыі, якія нічому не перашкаджаюць.
• Са зьяўленьнем расейскіх вайскоўцаў у Беларусі Лукашэнка перастае быць яе ўладаром.
• Масква лічыць, што Лукашэнку прыйшла пара навучыцца гаварыць пра Расею больш паважліва.

…Пра крымскі сцэнар можна забыць. Тады Ўкраіна была ў шоку, ніхто не разумеў, «як можна страляць у расейцаў». І на Захадзе ўсе ціснулі на Кіеў і давалі яму зразумець: «аддайце ім Крым, і на гэтым усе скончыцца».
Сёньня ўкраінцы гатовыя страляць у расейцаў, і на Захадзе зусім па-іншаму да гэтага ставяцца. Хочуць яны абараняць гэтую лінію разьмежаваньня ці не — ужо не пытаньне. Яны вымушаныя яе абараняць, бо за гэтай лініяй, агулам кажучы, у іх нічога няма. Калі яны проста адыдуць і аддадуць, то на наступную раніцу сутыкнуцца з новымі патрабаваньнямі…

….Прызнаньне Крыму? Масква вырашыла, што слоўнага прызнаньня ад Лукашэнкі дастаткова. Нават не прынцыпова, што будзе з прызнаньнем з боку Лукашэнкі «ДНР» і «ЛНР». Ці трапіць Менск у адну кампанію з Нікарагуа і хусітамі зь Емэну — Маскве гэта ня так важна. Пагатоў Казахстан ужо сказаў, што прызнаваць ня будзе.
Так што адзінае, што мае кошт, — гэта базы. Гэта ня толькі аслабленьне сувэрэнітэту Беларусі, але і вялізнае аслабленьне іміджу Лукашэнкі як гаспадара на гэтай тэрыторыі. Са зьяўленьнем там расейскіх вайскоўцаў Лукашэнка перастае быў уладаром Беларусі. Для яго гэта непрымальна і вельмі балесна, але баюся, што ў яго ня можа застацца іншага выйсьця…

https://svb1234.azureedge.net/a/31716384.html
708 viewsedited  14:15
Адкрыць / каментаваць