Get Mystery Box with random crypto!

Цыганкоў

Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў Ц
Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў
Адрас канала: @tsyhankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 892
Апісанне з канала

Віталь Цыганкоў. Публіцыст, аналітык, журналіст. Аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы "Двубой" на Белсаце.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2021-11-17 18:20:21 «Хутчэй за ўсё, Лукашэнка працягне міграцыйную гульню»

Палітоляг Андрэй Елісееў, дырэктар аналітычнага цэнтру EAST і экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS, адказвае на пытаньне, ці спыніць Лукашэнка міграцыйную гульню пасьля размовы з Мэркель, разважае пра ролю Крамля і вызначае, якая галоўная мэта афіцыйнага Менску ў мігранцкім крызісе.

Елісееў: Я сумняюся, што гэты званок дасягнуў сваёй мэты і што міграцыйная гульня будзе неўзабаве згорнутая бяз рызыкаў для мігрантаў. Бо Лукашэнка выставіў непрымальныя ўмовы да ЭЗ наконт скасаваньня сэктаральных санкцыяў і прызнаньня яго прэзыдэнтам. Хутчэй за ўсё, Лукашэнка працягне міграцыйную гульню, каб вымусіць сваіх суседзяў плаціць за сваю прадказальнасьць і нестварэньне ім праблемаў. Яшчэ яму выгадная непрадказальная сытуацыя на межах, якую ў кожны момант можна было б напяць, з унутрыпалітычных мэтаў — прынамсі, да правядзеньня рэфэрэндуму і прызнаньня ягоных вынікаў Крамлём.

https://www.svaboda.org/a/31566243.html
1.1K views15:20
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 18:51:56 У мігранцкай гісторыі Лу траціць рэшткі свайго электарату.

Пішу пра тое, што мігранцкі крызіс у ягонай цяперашняй форме ніяк не можа падабацца кансерватыўным ябацькам

"Што павінны адчуваць прыхільнікі Лукашэнкі, якія дзесяцігодзьдзямі жывуць паняцьцямі «парадку», «чыстых вуліц» і «мірнага неба», назіраючы, як мігранты беспакарана разбураюць ходнікі і кідаюць камянямі ў паліцыю пры поўнай падтрымцы беларускіх сілавікоў?"

І калі вы скажаце, што гэта ўжо неістотна -- то я ў тэксце адказваю і на гэта)

https://www.svaboda.org/a/31564412.html
1.3K views15:51
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 00:43:29 "Званок" і "карысныя ідыёты"

Прызнаюся, ня маю з нагоды «Званка» занадта ўпадніцкіх настрояў у стылю «Усё прапала».

1. Падзеі апошніх дзён, інтэнсіфікацыя перамовах на ўсіх кірунках, заявы Крамля і плюс абвастрэньне сытуацыі з боку Менску паказвалі, што ўсё да гэтага і ідзе.
Менск атрымае хіба што вялікае маральнае задавальненьне, бо ўся прапагандысцкая кампанія апошніх дзён была зацыклена на адным – «Пазвані мне, пазвані». Пазванілі, “вазьмі з полкі піражок”. Толькі ня еш яго, бо можа быць атручаным.

2. Зь іншага боку, мігранцкі крызіс паказаў Лукашэнку, што метад «Купі казу – прадай казу» (кажучы больш аналітычнай мовай – «стварэньне праблем і далейшая капіталізацыя ад іх вырашэньня») усё яшчэ працуе. Шмат разоў сказана, што трэба пазбаўляцца не ад наступстваў, а ад караню, стваральніка праблемаў – але гэта абстрактныя словы, якія маглі б дзейнічаць у нейкім вакуўме. Хто і як можа сёньня пазбавіцца ад Лукашэнкі? Каб ён быў за пару тысяч кіламетраў у любы бок ад Расеі, (як, напрыклад, Сэрбія)-- то, як падаецца, для Захаду не праблемай былі б самыя радыкальныя варыянты, ажно да гуманітарнай інтэрвенцыі. А так – даводзіцца званіць таму, хто дэ-факта можа вырашыць створаную ім самім праблему.

3. Ну і трэцяе. Калі сёньня ў Драздах і падымаюць келіх шампанскага, то тост у іх, напэўна, гучыць так – «Ну, за полезных идиотов». Прапаведнікаў «класавага падыходу», паводле якога людзі з трэцяга сьвету заўсёды маюць рацыю, што б яны не рабілі (бо яны «прыгнечаныя» і «ахвяры»). Тых, якія ніколі ня здольныя бачыць сутнасьць, але заўсёды глядзяць толькі на форму. Якія не адрозьніваюць бежанцаў ад мігрантаў, закон ад беззаконьня. Вось ставка на «карысных ідыётаў» сябе апраўдала. Бо іх аказалася надзвычай шмат па абодва бакі мяжы.
423 views21:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-13 14:03:57 "Я не безумец. Я не безумец. Я не безумец"

А вы заўважылі, як адзін чалавек ужо трэці раз за апошнія дні паўтарае “Я не безумец”. Сам, ніхто яго за язык не цягне.

То бок зацята пераконвае ўсіх вакол – відавочна, менавіта таму, што ў многіх на гэты конт узьнікаюць цалкам апраўданыя сумневы.

Уявіце, як бы вы паставіліся да чалавека, які ў размове зь іншымі ўвесь час паўтарае – “Я не безумец. Я не безумец. Все это знают. Я не безумец”.

Я думаю, да доказу гэтай думкі павінна падключыцца ўся прапагандысцкая машына. “Он не безумец” – першы сюжэт у дзяржаўных навінах. “10 неоспоримых фактов и доказательств, что он нормален», – на першай паласе “СБ”.

Так бы мовіць, іхні варыянт нацыянальнай ідэі.
3.7K views11:03
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 18:59:26 Калі спрабаваць зразумець мігрантаў, варта зазірнуць у свае душы

Кандыдат гістарычных навук, экспэрт у краінах Азіі Яўген Красулін адказвае на пытаньне, чаму менавіта ірацкія курды складаюць большасьць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы, аналізуе, як міжнародная супольнасьць можа спыніць хвалю мігрантаў празь Беларусь, і прапануе беларусам зазірнуць у свае душы і падумаць, як бы мы сябе паводзілі ў дадзенай сытуацыі.

https://www.svaboda.org/a/31556847.html
931 viewsedited  15:59
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 20:04:16 "Рыхтуем касьмічны палёт на Сонца"

У дыскусіях пра сілавікоў і чыноўнікаў (i я кажу пра дыскусіі пасьля жніўня 2020) часам можна пачуць, што і там, маўляў, хапае сумленных людзей, якія працуюць на дзяржаву, не прадаюць сваё сумленьне, выконваюць свой службовы абавязак – проста, маўляў, такая сытуацыя, што вымушаныя ісьці на кампрамісы, падпарадкоўвацца цяперашнім правілам.

Рэальнасьць, аднак, у тым, што ніякага “сумленьня”, ніякага “гонару мундзіру” не засталося ні ў якім ведамстве. Загадаюць – будуць праводзіць праз мяжу мігрантаў, парушаючы ўсе свае ж законы і інструкцыі, разбураючы ўсе правілы і ўсё тое, чым займаліся дзесяцігоддзямі. Загадаюць – заўтра ж будуць арганізоўваць ня толькі перапраўку мігрантаў, а перапраўку наркотыкаў, ядзерных матэрыялаў, зброі. Усё тое, супраць чаго яны павінны змагацца паводле вызначэньня.

Негатыўная селекцыя дала свой плён. На сёньня ў сілавых структурах засталіся толькі прыродныя садысты ды ідэйныя фашысты (іх меншасьць), і бясслоўныя выканаўцы любых загадаў (іх большасьць). Скажуць забіраць матрасы і ўключаць сьвятло ў камерах – будуць крахцець ад лішняй працы, але рабіць. Скажуць складаць сьпісы на адпраўку ў газавыя печы – будуць складаць.

І калі самы галоўны раптам аб'явіць – “рыхтуем касьмічны палёт на Сонца” – то ніхто з ягоных падначаленых не скажа ўслых “а як гэта, а навошта гэта, а гэта ж шкодна, а гэта ж немагчыма”. Будуць моўчкі сядзець, нешта нібыта пісаць у сваіх нататніках, баючыся падняць галаву. Потым пойдуць у свае міністэрствы і падпішуць загад распрацоўваць комплекс мерапрыемстваў для арганізацыі палёту на Сонца.
1.1K views17:04
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 19:40:53 Падпісаньне саюзных праграмаў і "крымская пастка" для Лукашэнкі

Па гарачых сьлядах літаральна адразу пасьля падпісаньня «саюзных праграмаў» прааналізавалі гэтую падзею разам Юрыем Дракахрустам і Валерам Карбалевічам

Я лічу, што ў тактычным сэнсе гэтае падпісаньне 28 саюзных праграмаў нічога кардынальна не мяняе, ня думаю, што Лукашэнка раптам зьменіць асновы эканамічнай палітыкі. Ня думаю, што беларуская падатковая ці іншая эканамічная палітыка пасьля падпісаньня раптам пачне мяняцца ў бок расейскіх узораў.

Ну і галоўнае – відавочна, што па цэнах на газ і нафту Масква не саступіла, ня будзе ніякага газу па цане “Смаленскай вобласьці”. Я гаварыў гэта і 10 гадоў таму, што ніколі Масква ня пойдзе на “роўныя цэны” для Беларусі (прынамсі, пакуль Беларусь хаця б фармальна застаецца незалежнай краінай). Пакуль гэты прагноз спраўджваецца.

Што тычыцца стратэгічнай ацэнкі, то – якімі б неістотнымі не былі гэтыя падпісаныя “праграмы” – гэта ўсё ж чарговы стратэгічны крок па звужэньню беларускага сувэрэнітэту і павялічэньню палітычнай і эканамічнай залежнасьці да Расеі. У прынцыпе, гэта і ёсьць стратэгія Лукашэнкі ўсе гэтыя гады – паступова прадаваць кавалкі беларускага сувэрэнітэту ў абмен на (у залежнасьці ад сытуацыі) фінансавую, ваенна-стратэгічную альбо палітычную падтрымку Масквы.

А яшчэ мы так вельмі цікава абмеркавалі тую "крымскую пастку", якую Пуцін падставіў Лукашэнку падчас цырымоніі падпісаньня, і як Лу спрабаваў зь яе выкруціцца.



1.0K viewsedited  16:40
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 18:39:39 "Немножко надоело слушать стенания о несчастных мигрантах на белорусско-польской границе, которых «используют коварные политики».

«Мигранты на белорусско-польской границе сделали далеко не один, а несколько последовательных шагов, чтобы оказаться там, где они оказались. Никого из них не привезли на границу под дулом пистолета, в наручниках на цепях. Они знали, куда едут и что там ждёт. Они, очевидно, хорошо представляют ситуацию на белорусско-польской границе, про это пишут все мировые СМИ. Они знают, что режим использует их в качестве гибридного оружия в своей войне с Евросоюзом».

...Существуют законы (очень гуманные, кстати), существуют довольно либеральные правила для легальной миграции, государственные структуры, которые и должны решать, кто имеет право легально и законно попасть на территорию Евросоюза. Когда они не работают, когда люди, ломая заграждения, нарушают законы и государственные границы – то это классическое «иногда не до законов», это развал юридической, правовой и социальной системы, это бардак и хаос. Это тот самый вариант, когда хуже станем всем. Просто непостижимо, почему некоторым людям это непонятно.

https://www.sn-plus.com/2021/11/02/migranty-na-belorusskoj-granicze-nevinnye-obezdolennye-ili-orudie-v-gibridnoj-vojne/
1.4K viewsedited  15:39
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 21:26:16 У беларусаў быў свой «веласіпед»

Ёсьць такая фразачка ці прыказка: “калі ў дзяцінстве ў цябе не было веласіпеда, а цяпер у цябе Бэнтлі (яхта, самалёт) – то ўсё роўна ў цябе ў дзяцінстве не было веласіпеда”.

Дык вось, у нас, у цяперашняга пакаленьня беларусаў, у жніўні 2020-га быў свой “веласіпед”.

Далёка не ў кожнага пакаленьня, не ў кожнай краіне, быў свой “веласіпед”. Для беларусаў апошні раз “веласіпед” прыкаціў у 1991 годзе. І тое, далёка ня ўсе тады яго менавіта так ўспрымалі. Хтосьці браў і катаўся, а хтосьці баяўся сесьці ў гэты незнаёмы прадмет. Пасьля -- ані міні-плошча ў 2006-ым, ані 2 гадзіны язды 19 сьнежня 2010 году – на сапраўдны “веласіпед” не цягнулі. Цэлае пакаленьне пражыло, ня ўяўляючы, як гэты “веласіпед” выглядае, ня ведаючы, як ім карыстацца.

Будучыня можа скласьціся па-рознаму. У нас можа быць Бэнтлі і яхта (дэмакратыя, дабрабыт і нацыянальнае адраджэньне), а можа чагосьці з гэтага і не быць. Ці не адразу. Ці атрымаецца не Бэнтлі, а нейкая марка папрасьцей.

Але незалежна ад таго, што адбудзецца потым, мы будзем памятаць, як мы гойсалі на нашым “веласіпедзе”, будзем памятаць тое пачуцьцё палёту, свабоды і радасьці, якое ён нам даваў.
1.1K views18:26
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 17:21:04 "У Беларусі скончыўся трэнд на павелічэньне заробку".

Заканчваючы гэта даволі кароткае па жанру інтэрвію, я задаў Льву пытаньне, што ж новая ўлада вымушаная будзе зрабіць з гэтымі стратнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі – а ён у адказ прадставіў па пунктах фактычна цэлую стратэгію і праграму рэформаў беларускай прамысловасьці.

Беларускі эканаміст Леў Львоўскі, старшы навуковы супрацоўнік BEROC, адказвае на пытаньне, чаму падае заробак, тлумачыць, чаму ўлады зараз ня могуць апускаць курс беларускага рубля, і выкладае цэлую стратэгічную праграму рэфармаваньня беларускіх прадпрыемстваў.

https://svb1234.azureedge.net/a/31535778.html
1.0K views14:21
Адкрыць / каментаваць