Get Mystery Box with random crypto!

Цыганкоў

Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў Ц
Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў
Адрас канала: @tsyhankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 892
Апісанне з канала

Віталь Цыганкоў. Публіцыст, аналітык, журналіст. Аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы "Двубой" на Белсаце.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 17

2021-05-05 22:37:07 “І гэта ўжо ня будзе тым мірным пратэстам, які быў у 2020 годзе”

"Думаю, улады ў глыбіні душы ўсьведамляюць, што тое, што яны робяць, — гэта шлях у тупік. Грамадзтва, загнанае ў кут, будзе так ці іначай адбівацца. А зьмяніць нешта ў мазгах людзей немагчыма, бо сёньня ў Лукашэнкі няма ніякага пазытыўнага парадку дня, народная любоў ужо ня вернецца.

Што зараз адбываецца? Да катла, які кіпіць, прымацоўваецца накрыўка, якая рана ці позна выбухне. І гэта ўжо ня будзе тым мірным пратэстам, які быў у 2020 годзе. Памятаючы, што за цалкам мірны пратэст была расправа, — людзі другі раз ужо будуць выходзіць як на апошні бой. Вельмі верагодна, што гэтая накрыўка сарвецца і ўсё выйдзе зь берагоў".

Гісторык Алесь Пашкевіч адказвае на пытаньне, якія гістарычныя паралелі можна правесьці з сытуацыяй у сёньняшняй Беларусі, аналізуе, як беларускае грамадзтва можа адказаць на рэпрэсіі, і тлумачыць, чаму ва ўладаў не застаецца добрага выбару.

https://svabod1.azureedge.net/a/31239744.html
3.9K views19:37
Адкрыць / каментаваць
2021-05-04 21:28:27 Мы назіраем, як разгортваецца спаборніцтва ў жорсткасці і бязглудзіцы

"Дарма мы са сваім гуманным светапоглядам здзіўляемся, як яны могуць не заўважаць тое, што адбываюцца ў краіне. Проста для іх пакуты людзей, беззаконне і несправядлівасць — гэта зусім не тое, што іх непакоіць (да таго моманту, вядома, пакуль гэта беззаконне не адбылося з імі самімі).

А паколькі чалавек для іх, па сутнасці, пустое месца, то і тармазоў няма. Тармазы ў чалавека — гэта ўвогуле тое, што выпрацоўваецца «культурай» і «цывілізацыяй», гэта тое, што гадуецца штодзённай маральнай працай над сабой. І гэта тое, што незнаёма людзям, якія звыклі толькі выконваць загады — якімі б яны не былі".

https://www.sn-plus.com/2021/05/04/spabornicztva-%D1%9E-zhorstkasczi-glupstve-i-addanasczi/
2.2K viewsedited  18:28
Адкрыць / каментаваць