Get Mystery Box with random crypto!

Цыганкоў

Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў Ц
Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў
Адрас канала: @tsyhankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 892
Апісанне з канала

Віталь Цыганкоў. Публіцыст, аналітык, журналіст. Аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы "Двубой" на Белсаце.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2021-12-13 16:49:57 Ярмошына стамілася, выдахлася, не праяўляе ранейшага энтузіязму. Далей не пацягне

Я не лічу, што сыход Ярмошынай зусім нічога не азначае. Як мінімум, гэта азначае, што ўлады палічылі, што наступную кампанію (рэфэрэндум) яна ўжо не пацягне, не правядзе на “належным узроўні”.

10 жніўня 2020-га яна абвесьціла спушчаныя ёй зьверху лічбы, і нават не стала даваць ніякіх істотных каментароў, не правяла традыцыйнай прэсавай канфэрэнцыі. Як сьведчыць Алесь Пілецкі, загаварыла толькі з адным журналістам, якому паведаміла, “што ў дзень галасавання яе найбольш парадаваў учынак мастака-акцыяніста Кузміча, які намаляваў на сваім выбарчым бюлетэні фалас”. У любым выпадку, дзіўнаватыя ўражаньні для афіцыйнай асобы.

Раней Ярмошына сваю ролю бачыла ў тым, каб аб’яўляць прызначаныя зьверху дадзеныя і потым даказваць журналістам, што ўсё гэта праўда. Але апошнія гады (магчыма, пасьля сьмерці сына ў 2017) у яе і на гэта ўжо сілаў і жаданьня асабліва не было. У інтэрвію яна казала, што ёй толькі застаецца “дажываць жыцьцё”.

На парлямэнцкіх выбараў у 2019 яна нават дазволіла сабе пэўную фронду, калі заявіла, што надта маладыя асобы не заслугоўваюць быць у Палатцы (маючы на ўвазе Марыю Васілевіч). Ярмошына, канешне, не магла не выканаць загад, але пашкодзіла дробна – сярод усіх “дэпутатаў” Васілевіч “далі” найменшы працэнт галасоў.

Ярмошына пасьля жніўня 2020-га проста зьнікла. Не было інтэрвію з незалежнай прэсай – бо не стала незалежнай прэсы, не было дыскусіяў з замежнымі экспертамі па выбарах – не езьдзяць ужо ў Беларусь замежныя эксперты.
Плюс – “праваліла”, “не справілася”. 2 сотні выбарчах камісіяў далі ў жніўні 2020 рэальныя вынікі, у якіх Лу разгромна прайграў. Але ёй, здаецца, гэта было ўжо пофігу.

Аднак каб правесьці новую кампанію (рэфэрэндум), пафігізму ўжо мала. Трэба чысьціць камісіі, шукаць новых надзейных людзей. Для гэтага і пастаўлены камуніст-сталініст Карпенка

Абмеркавалі гэтую тэму на Свабода прэміюм разам з Юрыям Дракахрустам і Валерам Карбалевічам


924 views13:49
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 20:27:14 Размова Чалага з Ціханоўскай -- сеанс псіхатэрапіі.

Паглядзеў размову Чалага з Ціханоўскай.

(Цікава, вось прачытаўшы гэтую фразу – вы ўжо здагадваецеся, што мне прыйдзецца сказаць з гэтай нагоды? Ладна, сапраўды “прыйдзецца”)

Ад пачатку размовы зьяўляецца ўражаньне, што гэта інтэрвію, умоўна кажучы, з ветэранам вайны 9 траўня – пасьля перамогі, калі людзі дасягнулі ўсіх мэтаў і зараз абмяркоўваюць, якія ўзнагароды і медалі варта за гэта атрымаць. “Раскажыце, як вы білі ворага”, -- а я, раскрыўшы рот, паслухаю.

Вы такая маладзец. – Ды не, ня трэба так пра мяне. – Вы робіце ўсё, што можаце, і нават больш. – Ды не. – Ой, не гаварыце мне нічога, у вас няма ніякіх недахопаў, вы ўсё робіце правільна, вам трэба адпачываць больш.

Пры гэтым было адчуваньне, што самой Ціханоўскай было нават няёмка ад усяго гэтага славаслоўя. Яна не раз паварочвала на тое, як у Беларусі людзям цяжка, што людзі жывуць у атмасфэры страху і рэпрэсіяў, але не падаюць духам.

Увогуле прытамілі пытаньні да Ціханоўскай у стылю – “А вы не стаміліся? А як вы ўсё гэта вытрымліваеце? Адкуль вы бярэце сілы?” Ці можаце вы ўявіць сабе, што Чэрчылю ў 1940-м годзе задаюць нейкія такія ж пытаньні – “а вы не стаміліся ад усёй гэтай вайны, а вам не хочацца саскочыць, адпачнуць?”

Колькі можна ставіцца да Ціханоўскай як да нейкага вундэркінда, які зьдзіўляе дарослых сваімі поспехамі? Яна даўно ўжо сур’ёзны палітык. І яна дзейнічае як сур’ёзны палітык. І гэта інтэрвію было размовай сур’ёзнага палітыка (да Ціханоўскай у мяне якраз няма ніякіх прэтэнзій падчас гэтага інтэрвію) са сваім захопленым ажно да нейкай экзальтаванасьці прыхільнікам.

Прыхільнік, аднак, пры гэтым заставаўся сабой -- перапыняў, запускаў патокі сьвядомасьці, узгадваў агульнапрынятыя метафары (пра сямейнага гвалтаўніка), заяўляючы, што ён іх “прыдумаў”. Успамінаў п’есу Пітера Усьцінава (гэтую п’есу ставілі ў СССР яшчэ ў 70-х) – Сьвятлана слухала ўважліва, Catch22 – Сьвятлана не адрэагавала, італьянскага палітыка, лідэра партыі “5 зорак”, коміка Grillo – Сьвятлана адразу прызналася, што ня ведае такога.

Карацей, усяляк дэманстраваў сваю начытаннасьць (“я, кстаті, чітал кнігу Крістіны Фріланд”. – Можа, пачаў бы ўжо у эфіры пералічваць усе прачытаныя кнігі?) – усё тое, што, магчыма, так любіць ягоная публіка, гатовая слухаць па 2 гадзіны развагаў, ад палітыкі да музыкі і футбола. Гэта пытаньне густу – я, напрыклад, такое слухаць не магу, нават чыста эстэтычна, і не слухаю. Але пытаньне ў тым, навошта гэта ўсё было цягнуць у размову з Ціханоўскай?

І дарэчы, калі б нехта падлічыў пахвілінна – то, хутчэй за ўсё, хранаметраж Чалага ў гэтым “інтэрвію” акажацца большым чым у Ціханоўскай.

Гэта, канешне, не інтэрвію, а чарговы сеанс псіхатэрапіі, як правільна напісаў адзін з каментатараў на Юцюбе. Што ж, жанр дагэтуль запатрабаваны часткай публікі. Толькі бессэнсоўны і неадэкватны патрабаваньням часу.
934 views17:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-10 15:32:20 Чарговы (пяты) раз стаў лаўрэатам прэміі БАЖ “Вольнае слова”, за матэрыялы, апублікаваныя ў 2020 годзе – у катэгорыі “Аналітычныя жанры”.
Вось тут усе лаўрэаты https://bajby.org/index.php?q=aHR0cHM6Ly9iYWouYnkvYmUvY29udGVudC9uYXp2YW55eWEtcGVyYW1vemhjeS16aHVybmFsaXNja2FnYS1rb25rdXJzdS12b2xuYWUtc2xvdmE
Я быў узнагароджаны за тэкст “Рызыкоўная гульня Лукашэнкі з каранавірусам”, апублікаваны 17 сакавіка 2020 году, калі выяўляліся толькі першыя адзінкавыя выпадкі каранавірусу ў Беларусі. Напэўна, за тое, што мне ўдалося спрагназаваць некаторыя невідавочныя тады рэчы. Па-першае, што ўлады пачнуць хлусяць і хаваць статыстыку. Па-другое, што Лу з-за сваіх палітычных падыходаў і псіхалагічных “асаблівасьцяў” будзе працягваць адмаўляць значнасьць пандэміі. І па-трэцяе, што стаўка на гэта прынясе яму вялікія праблемы. Што і адбылося.
Па-шчырасьці, радасьці ад чарговай прэміі няшмат. Частка лаўрэатаў за кратамі, астатнія (здаецца, усе) – за мяжой. Спадзяюся, настане час, калі свае журналісцкія прэміі будзем атрымліваць у Менску, напрыклад, у Купалаўскім тэатры, з канцэртам Лявона і Крамы)
https://svb1234.azureedge.net/a/30492960.html
865 views12:32
Адкрыць / каментаваць
2021-12-08 17:33:55 Лукашэнка пры Пуціне як Мусаліні пры Гітлеры?

Мяркую, адна з лепшых Размоваў – прынамсі, у гэтым сезоне. Яўген Магда быў вельмі глыбокім і эмацыйным. Вось некаторыя тэзісы
• Украінская армія не толькі прафесійная і шматлікая, але яшчэ і народная.
• Расея хоча пераканаць Захад, каб ён націснуў на Украіну і прымусіў яе капітуляваць.
• Акупацыя Украіны – фантастычны сцэнар, Расея хоча пазбавіць Украіну замежнапалітычнай суб’ектнасці.
• Пуцін грае ролю Гітлера і хоча, каб Байдэн і Джонсан адыгралі ролі Чэймбэрлена і Даляд’е.
• Краіны NATO не будуць ваяваць за Украіну, але і здаць Украіну для NATO будзе знакам бездапаможнасці.

https://rebeltv.eu/programs/08-12-2021-lukashenka-pry-putsine-yak-musalini-pry-gitleru/
2.8K views14:33
Адкрыць / каментаваць
2021-12-04 14:12:48 Чаму Лукашэнку патрэбна «вайнушка» ў рэгіёне

Намесьнік рэдактара сайта Carnegie.ru Максім Самарукаў разважае, якая стратэгічная мэта Расеі ў эскаляцыі напружанасьці вакол Украіны, аналізуе стаўленьне Крамля да «транзыту ўлады» ў Беларусі і заяўляе, што чым горшыя адносіны Расеі з Захадам, тым лепш для Лукашэнкі.

— А калі Лукашэнка скажа, што зараз пакуль ня час нешта мяняць і гэтак далей? То бок калі стане зразумела, што Лукашэнка нікуды не сыходзіць — як на гэта можа адрэагаваць Крэмль?
— Я думаю, шмат будзе залежаць ад агульнай сытуацыі ў рэгіёне ў гэты момант. Як сказаў сам Лукашэнка, «рэфэрэндум будзе — калі ня будзе вайны». І сапраўды, калі пачнецца нейкае вельмі сур’ёзнае абвастрэньне, у тым ліку ваенныя дзеяньні, чаго зусім нельга выключаць, — то Крамлю можа стаць не да «транзыту ўлады» ў Беларусі. Яны проста махнуць рукой на гэта — прынамсі на нейкі час.
І ў той жа час нельга выключаць, наадварот, што цяперашняе абвастрэньне прывядзе да нейкай формы кампрамісу паміж Расеяй і ЗША, і тады Крэмль здолее дзейнічаць больш свабодна. А ўвогуле Крэмль звычайна мысьліць тактычна. Вось зараз усе астатнія пытаньні ў рэгіёне падводзяцца пад украінскае абвастрэньне.
— Зыходзячы з гэтай лёгікі, можна зрабіць выснову, што Лукашэнку выгадная канфліктная сытуацыя ў рэгіёне, альбо расейска-ўкраінскае сутыкненьне, альбо рэзкая фаза мігранцкага канфлікту — каб на гэтым фоне ён як адзіны саюзьнік Расеі стаў вельмі патрэбным Крамлю? І каб Крэмль хаця б часова забыў, што ня варта Лукашэнку ісьці на наступны тэрмін?
— Так, менавіта так. Мы бачым і па паводзінах самога Лукашэнкі, што чым вышэйшая напружанасьць у рэгіёне, тым горшыя адносіны Расеі з Захадам, — тым менш у Крамля жаданьня разьбірацца з Лукашэнкам.

https://svb1234.azureedge.net/a/31592692.html
1.1K views11:12
Адкрыць / каментаваць
2021-11-29 13:35:35 “Эскаляцыя — спроба разбурыць яўную ці прыдуманую «змову» паміж Масквой і Захадам і прадэманстраваць, што Лукашэнка самастойны гулец”.

Андрэй Паротнікаў разважае пра ролю Масквы ў мігранцкім крызісе, лічыць, што ў Менску традыцыйна асьцерагаюцца змовы паміж Захадам і Крамлём адносна будучыні Беларусі і заяўляе, што, калі б Лукашэнка мог не мяняць Канстытуцыю, ён бы нічога не мяняў.

Цыганкоў: Раней афіцыйны Менск называў сам сябе «донарам стабільнасьці» ў рэгіёне. Цяпер Беларусь зьяўляецца «донарам нестабільнасьці». Які ў гэтым стратэгічны сэнс, навошта ўлады ідуць на гэта? Гэта проста жаданьне адпомсьціць, нашкодзіць, нават нягледзячы на наступствы для сябе?

Паротнікаў: Па-першае, на маю думку, Лукашэнка стаў ахвярай расейскай прапаганды. Ён і ягонае атачэньне, відаць, сапраўды паверылі, што Захад расколаты, слабы, што Эўразьвяз вось-вось разваліцца, Украіна кіруецца з-за мяжы і гэтак далей.

З другога боку, у яго ёсьць у гэтай сыстэме каардынат свой рацыянальны разьлік. Ён лічыць, што, падвышаючы градус процістаяньня, ён прымусіць Эўразьвяз сесьці за стол перамоваў — на сваіх умовах.

Па-другое, у Менску традыцыйна асьцерагаюцца змовы праз галаву беларускага рэжыму паміж Захадам і Крамлём адносна будучыні Беларусі. Таму гэта эскаляцыя можа быць спробай разбурыць яўную ці прыдуманую «змову» паміж Масквой і Захадам і прадэманстраваць, што Лукашэнка самастойны гулец. А заадно прадэманстраваць Пуціну, што той у Беларусі мала на што ўплывае.

https://svb1234.azureedge.net/a/31584704.html
1.1K viewsedited  10:35
Адкрыць / каментаваць
2021-11-27 15:08:54 Беларусы і ўкраінцы — "лёд и пламень.."

Пагрузіўся на некалькі гадзінаў у захапляльныя ўкраінскія палітычныя падзеі (даўно гэтага не рабіў), пасьля скандальнай прэс-канфэрэнцыі Зяленскага.

Усё ж цікава, як украінцы ніяк ня могуць саскочыць са сваеасаблівай гістарычнай матрыцы – “трыюмфальна абіраем прэзыдэнта, потым для нас высьвятляецца, што ён пусты, мы расчароўваемся, потым яго ськідваем альбо трыумфальна пераабіраем новага”. І ўсё спачатку.

Я неяк выказваўся, што хаця мы суседзі і маем максімальна падобныя мовы, можна толькі зьдзіўлена канстатаваць, наколькі гэта непадобныя па менталітэту соцыюмы -- беларусы і ўкраінцы. Дарэчы, нешта аналагічнае можна назіраць у іншай пары -- палякі і чэхі.

Ну а пра непазьбежнасьць падзеньня рэйтынгу Зяленскага я пісаў у красавіку 2019, адразу пасьля ягонага абраньня:

“Украінцы любяць свабоду (вольніцу), беларусы любяць парадак. У абодвух нацыяў гэтая любоў, як па-мойму, даходзіць да нейкай крайняй мяжы, да ненармальнага фанатызму. Беларусы – фанаты парадку ажно да маразму, украінцы – фанаты бардаку, вольніцы, пераменаў і нелюбові да ўлады. Паводле Gallup, Украіна займае першае месца ў сьвеце па ўзроўню недаверу грамадзянаў да ўлады — уладзе давяраюць толькі 9 працэнтаў (дадзеныя за сакавік).

Памятаю, калі Парашэнку абралі прэзыдэнтам у першым туры з надзвычай вялікім для дэмакратычных выбараў працэнтам (54 у першым туры – гэта лепш чым цяпер у Зяленскага), то я сказаў — праз год у Парашэнкі будзе мінімальны рэйтынг. І не таму, што я мог прадбачыць нейкія памылкі Парашэнкі на гэтай пасадзе. Мне проста здаецца, што для ўкраінцаў гэта аксіёма — любы самы папулярны палітык праз год-два губляе свой рэйтынг. Цяпер я магу сьмела прагназаваць, што праз год рэйтынг Зяленскага будзе ня больш за 30 (што б ён ні рабіў).

Гэта вынікае са спэцыфічнага стаўленьня ўкраінцаў да ўлады. Як казаў мне адзін украінскі калега: вы, беларусы, уладу любіце ці прынамсі паважаеце. І не абавязкова канкрэтна Лукашэнку, а ўладу як такую. А мы ёй пагарджаем. Прычым любой”.
1.3K views12:08
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 18:16:46 Лукашэнка не ўмее не хлусіць

Некаторыя, нават сур’ёзныя, экспэрты часам даказваюць тэзіс, што Лукашэнка знаходзіцца ў нейкай інфармацыйнай бурбалцы. Маўляў, не даюць яму рэальныя дадзеныя, не паказваюць рэальную сытуацыю – ад таго ён і робіць часам усялякія неверагодныя заявы.

Маю нешта вам сказаць з гэтай нагоды.

Лукашэнка ўсё ведае. Усе лічбы сацыялогіі, настроі грамадзтва, -- у яго, наколькі мне вядома, пастаўлены доступ сур’ёзнай інфармацыі з самых розных крыніцаў. Проста людзі, якія кажуць пра інфармацыйную бурбалку”, як мне падаецца, дагэтуль ня могуць паверыць, што можна ведаць рэальную карціну і гэтак нахабна хлусіць.

Можна. Лукашэнка з хлусьні пачаў сваю кар’еру, і хлусьнёй яе працягваў. Стаўшы кандыдатам у прэзыдэнты, ён заяўляў, што быў адзіным дэпутатам, які галасаваў супраць Белавескіх пагадненьняў аб заканчэньні СССР. Што паказальна, нават калі былі надрукаваныя дакументальныя доказы, пратаколы галасаваньня, паводле якіх Лукашэнка не галасаваў (а супраць галасаваў Валер Ціхіня) – Лукашэнка не спыніў гэтую хлусьню, і яшчэ доўгія гады заяўляў, што гэта быў ён.

Пасьля 12 красавіка 1995 году, калі дэпутатаў апазыцыі БНФ гвалтам выцягнулі з залы Вярхоўнага Савету, дзе яны праводзілі галадоўку супраць рэфэрэндуму, Лукашэнка прыйшоў у парламэнт і заявіў астатнім спалоханым дэпутатам, што заўтра ж ім усім пакажуць касету з запісам. Маўляў, “пабачыце, ніякага гвалту там не было, -- яны самі спакойна выйшлі”. Гэтую касету нікому ніколі так і не паказалі.

Калі Лукашэнка таксама ў 1995-м сказаў сваю знакамітую фразу пра “Не все только плохое было связано в Германии с известным Адольфом Гитлером. Немецкий порядок формировался веками, при Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента… Гитлер сформировал мощную Германию благодаря сильной президентской власти…”, то ўжо праз некалькі дзён да яго кінуліся журналісты па каментар, і ён выдаў новы перл -- «Я о Гитлере говорил. Ну,фашист был у власти. Ну, идиот самый настоящий, который уничтожил столько народа. Но объединили нацию, объединили путем жесткой власти на этом этапе. Результат дало, поэтому не надо упрекать меня в том, что мы хотим иметь в Республике Беларусь серьезную жесткую власть». (прыводжу гэтыя цытаты цалкам, каб нагадаць, што свае палітычныя прыярытэты і сімпатыі ён абазначыў даволі канкрэтна ўжо тады). А потым, праз некалькі гадоў, адказваючы на пытаньне пра гэтыя выказваньні, Лукашэнка проста кажа – не было такога, я гэтага не гаварыў. Фальшыўка, зробленая ў Польшчы.

А нашы каментатары, калі чуюць чарговыя перлы (і на Плошчы нікога не было, і за мяне ужо не 80, а 90 працэнтаў, западныя сацыёлагі усе даказалі, што я перамог на выбарах) думаюць, што ў яго няма ўсёй інфармацыі, што яму нешта падсоўваюць, нейкія ліпавыя лічбы, што нейкія памочнікі падсоўваюць яму адворотную рэальнасьць, у якую ён верыць. Фігня! Усё ён ведае! Проста звычайны розум ня можа ўявіць, як чалавек, усё гэта ведаючы, можа так нахабна хлусіць, нават разумеючы, што яго ж на месцы абвергнуць. А вось можа. Абверглі? Ну нічога, пайшлі далей, праз 3 хвіліны я скажу новую хлусьню, можа гэтую не абвергнуць.

Прычым ён хлусіць нават калі ў гэтым няма ніякай палітычнай патрэбны ці выгады (“у мяне тоже отец на войне погиб», «я рос на стихал Василя Быкова, я их в школе учил, и хорошо учил»). Проста ня можа іначай, проста паталогія.
1.3K views15:16
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 17:42:04 Если завтра война? Расейска-ўкраінская?

Украінскі палітоляг Яўген Магда, экспэрт украінскага Цэнтру грамадзкіх адносінаў, адказвае на пытаньне, ці гатовае ўкраінскае войска і грамадзтва да вайны з Расеяй, тлумачыць, чаго дабіваецца Крэмль, і расказвае, ці чакаюць у Кіеве нападу з боку Беларусі.

https://www.svaboda.org/a/31575201.html
1.0K views14:42
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 13:06:47 “Два працэнты”

Паглядзіце даволі цікавыя і паказальныя дадзеныя Народного опроса. Ён, нагадаю, праводзіцца ў Вайберы, і як заяўляецца, мае шырокую выбарку і рэпрэзэнтатыўнасьць. І нельга сказаць, што там пераважна пратэстная публіка – напрыклад, падчас выбараў 15-18 працэнтаў прагаласавала за Лу.

На гэты раз цікавіліся меркаваньнем людзей наконт мігранцкага крызісу. І мне падаецца, беларусы прадэманстравалі, што яны, з аднаго боку, разумныя і лагічныя, зь іншага -- спагадлівыя людзі.

Напрыклад, адказ на пытаньне, каму вы больш спачуваеце ў гэтай сітуацыі? 36 працэнтаў спачуваюць мігрантам, 23 -- жыхарам Беларусі, 20 -- польскім памежнікам.

98 працэнтаў заяўляюць, што ў сітуацыі вінаватыя беларускія ўлады. Дзеяньні польскіх уладаў падтрымліваюць 77! працэнтаў.
І самая галоўная, як мне падаецца, лічба. На пытаньне, як будзе правільным паступіць, 76 працэнтаў адказалі, што трэба вярнуць мігрантаў на радзіму. 2 (ДВА) ПРАЦЭНТЫ адказалі – пусьціць іх у Эўропу.
https://public.flourish.studio/story/1038996/?fbclid=IwAR1E__8y245mCcDon9dULxwc0T57H2sppEKN4lo20FlsTNcSAa8_zRI2FCM

Я вось што хачу сказаць. Два працэнты, якія кажуць “пусьціць у Эўропу” – ў спрэчках у Фэйсбуку ці ў СМІ прадстаўленыя непрапарцыйна шырока. Я вось ўчора прымаў удзел у дыскусіі, дзе два ўдзельніка якраз прадстаўлялі такую пазыцыю (трэба пускаць, кепскія эўрапейскія законы не даюць магчымасьць мігрантам прыехаць у Эўропу, кепскія палякі, якія не пускаюць) і я адзін – тых самых 98 працэнтаў. Мая пазыцыя, што павінны працаваць законы, што нельга паддаваццца на шантаж дыктатара, што самі немцы змагаюцца з нелегальнай міграцыяй, (300 чалавек ужо затрымалі, і якія тады папрокі і прэтэнзіі да палякаў, якія робіць тое самае, толькі на пярэднім плане), мая пазыцыя, якая цалкам адпавядае афіцыйнаму стаўленьню Эўразьвяза – малявалася апанентамі ледзь не як нейкая праварадыкальная, антыімігранцкая.

Ладна, у той дыскусіі на Свабодзе (сёньня павінна быць на Юцюбе на Свабода Прэміюм) ўсё было ветліва і культурна. Але я бачу раз за разам у сацыяльных сетках, як вось гэтыя “два працэнты” агрэсіўна нападаюць на астатніх, называюць нармальных людзей “ксенафобамі”, жорсткімі, неспагадлівымі, няздольнымі пачуць боль іншых – усімі магчымымі спосабамі імкнуцца паставіць сябе, такіх маральных і добрых, вышэй за іншых.

У прынцыпе, гэта даўно заўважана – чым больш маргінальная група, тым больш яна агрэсіўная ў стаўленьні да астатніх
1.0K views10:06
Адкрыць / каментаваць