Get Mystery Box with random crypto!

Цыганкоў

Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў Ц
Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў
Адрас канала: @tsyhankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 892
Апісанне з канала

Віталь Цыганкоў. Публіцыст, аналітык, журналіст. Аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы "Двубой" на Белсаце.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 16

2021-06-09 15:45:07 Прасіць аб памілаваньні ці не?

Праваабаронца і былы палітзьняволены Алесь Бяляцкі разважае на тэму, ці варта палітычным вязьням падпісваць просьбу аб памілаваньні; заяўляе, што пагроза санкцыяў эфэктыўна працуе, і разважае, якім павінен быць адказ Захаду на магчымае вызваленьне палітвязьняў.

Бяляцкі: Вядома, я ніяк ня веру ў гуманнасьць цяперашняй улады, была бы іхная воля і магчымасьці, яны б у 5 разоў больш людзей «закрылі» і трымалі б у канцлягерах. Але яны вымушаныя на гэта пайсьці, і тут некалькі прычынаў.
Адна з галоўных — замежнапалітычная. Да канца месяца рыхтуецца новы пакет эканамічных санкцыяў, і гэта прымушае ўлады рабіць крокі, якія могуць спыніць далейшае паглыбленьне санкцыяў. У 2011 годзе, пасьля таго, як увялі санкцыі, большасьць палітзьняволеных вызвалілі.

Другі чыньнік унутрыпалітычны. Вызваленьне палітвязьняў, якія прызналі сваю віну, — гэта ёсьць пэўны акт праявы ўладай сваёй сілы. Маўляў, сытуацыя пад кантролем, мы вызваляем тых, хто пакаяўся, а тыя, хто пакаяўся, адпаведна, ня маюць палітычнага аўтарытэту, бо яны прызналі сваю віну, прызналі сваё «злачынства». У гэтым ідэалягічны сэнс напісаньня просьбаў аб памілаваньні.

Трэці момант, пра які я гавару ўвесь час — гэта надзвычай вялікая колькасьць палітзьняволеных у турмах, якой у нас ніколі не было. І сама сыстэма выкананьня пакараньняў не разьлічаная на тое, што там ёсьць шмат палітзэкаў. Гэта выбівае яе з рытму закрытай сыстэмы, дзе парушаюцца правы чалавека і дзе гэта ўведзена ў норму.

https://www.svaboda.org/a/31298825.html
3.9K views12:45
Адкрыць / каментаваць
2021-06-05 23:42:19 Зьязджаць ці заставацца?

Я неяк хацеў напісаць пафасную фразу, якая, маўляў, для будучых гісторыкаў павінна красамоўна характарызаваць наш час. Фраза такая – «кожную раніцу, калі я прачынаюся гадзін у 9-10, я з задавальненьнем думаю, што сёньня не прыйшлі (прынамсі, з раніцы), і гэты дзень я хутчэй за ўсё правяду на свабодзе».

У прынцыпе, такую фразу добра казаць у каментарах для замежных СМІ. Калі мяне днямі запісвала чэскае тэлебачаньне, тут з усіх маіх развагаў хвілін на 20 пакінулі менавіта гэта)

Але парадокс у тым, што гэта не пафасная фраза, а гэта мае рэальныя праўдзівыя пачуцьці на дадзены момант. Ня тое, каб яны былі пастаянныя, штодзённыя, але ад пэўных падзеяў яны то затухаюць, то абвастраюцца.

Днямі паўдзельнічаў у праграме Нямецкай хвалі на тэму «Зьяжджаць ці заставацца». І там якраз казаў пра тое, што якім бы ты ні быў аналітыкам, разумнікам і рэалістам – ты ня можаш дакладна вызначыць тую канкрэтную кропку, падзею, пасьля якой “трэба ўцякаць”. Канешне, калі ёсьць непасрэдная пагроза – тут без варыянтаў, як гэта было ў Арцёма Шрайбмана, які да апошняга не хацеў зьяжджаць.

Але калі, фармальна кажучы, няма даказанай непасрэднай і адначназнай пагрозы – ты працягваеш жыць і працаваць тут, бо гэта “твой грамадзянскі абавязак”, і “сотні калегаў застаюцца і працуюць”, і “хто калі не я”, і “я не парушаю законаў, я раблю сваю працу” і нават “чаму мы павінны ўцякаць, гэта наша краіна” і ўсё астатнія правільныя аргументы.

Але ўсе гэтыя аргументы лёгка разьбіваюцца аб беларускую рэальнасьць, у якой журналісты Тут.бай зараз за кратамі абсалютна ні за што, проста за прыналежнасьць да свайго СМІ. І ты разумееш, што ў любы момант можа быць дадзены загад на такую самую аперацыю ў дачыненьні да любога іншага СМІ.

І ты пакуль застаешся, бо ты не панікёр, бо гэта слушна і сумленна, і нібыта няма “канкрэтнай і даказанай непасрэднай пагрозы”. Але ты разумееш, што калі яна зьявіцца, ты пра гэта можаш не даведацца, бо будзе надта позна. І ты будзеш не героем, а дурнем, які своечасова не зваліў.
2.9K viewsedited  20:42
Адкрыць / каментаваць
2021-06-05 18:38:10 Пуцін Лукашэнку: Барахтайся сам, патанай сам, я пагляджу збоку

Чаму Пуцін заявіў, што Расея ставіцца «нэўтральна» да падзеяў у Беларусі? Што азначае яго іронія наконт «дэмакратычных гумовых куляў»? Як прэзыдэнт Расеі апісаў у сваім выступе інцыдэнт з пасадкай у Менску самалёту Ryanair і арыштам Пратасевіча і Сапегі?

Выступ Пуціна на Пецярбурскім міжнародным эканамічным форуме ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў.

Мае асноўныя тіэзісы:

1.Магчыма, Уладзімір Пуцін адчуў, што занадта мякка абышоўся з Аляксандрам Лукашэнкам падчас апошняй сустрэчы. Гэта актыўна крытыкавалася ня толькі многімі беларусамі, але і расейскімі ўра-патрыётамі. Яны лічаць, што зараз Лукашэнка ў такой адчайнай сытуацыі, калі ад яго можна дамагчыся большага, а Пуцін гэта не выкарыстоўвае.

2.Многія ўспрымуць (і я ўжо бачыў такія камэнтары) гэтую рэпліку Пуціна — наконт «нэўтральнай пазыцыі» — як сыгнал таго, што дапамагаць Лукашэнку Масква больш ня будзе. Сыгнал відавочны, але я б не сьпяшаўся з высновамі пра радыкальны паварот Крамля.

3.Пуціну патрэбны Лукашэнка як тло, на якім расейскі прэзыдэнт выглядае больш-менш рэспэктабэльным палітыкам, які сустракаецца з заходнімі палітыкамі.

https://svaboda.azureedge.net/a/31292039.html
2.1K views15:38
Адкрыць / каментаваць
2021-05-31 22:11:55 «Расея і не супраць зьмяніць Лукашэнку, але толькі не шляхам народнай рэвалюцыі»

Разам з Паўлам Вусавым абмяркоўваем і развенчваем у Размове на Белсаце некаторыя міфы пра расейска-беларуския адносіны, на фоне чарговай хвалі размоваў, што “Масква гатовая зьліць Лукашэнку”.



2.9K views19:11
Адкрыць / каментаваць
2021-05-29 21:26:11 «Масква не зьлівае Лукашэнку. Масква ставіць Лукашэнку перад выбарам»

Беларускі палітоляг з Кіеву Ігар Тышкевіч, экспэрт праграмы «Міжнародная і ўнутраная палітыка» Украінскага інстытуту будучыні, заяўляе, што Масква пачала «загоннае паляваньне» на Лукашэнку, сьцьвярджае, што Масква падтрымлівала беларускія пратэсты, і прагназуе, якія два варыянты разьвіцьця падзеяў Пуцін мог прапанаваць беларускаму кіраўніку.

https://svabod1.azureedge.net/a/31280135.html
3.3K views18:26
Адкрыць / каментаваць
2021-05-27 16:58:19 У Маскве загаварылі «Лукашэнку зьліваюць», у адказ ён загаварыў пра Беларусь як Эўразійскі фарпост

—Нават Маргарыта Сіманьян ня верыць у афіцыйную вэрсію Менску і кажа: «Ну навошта вы апраўдваецеся?»

—Адбылася зьмена інтанацыі і акцэнтаў у расейскіх тэлеграм-каналах, агульным матывам стала фармулёўка: «Лукашэнка надакучыў, Лукашэнку зьліваюць».

—Тут і вірусныя словы дэпутата ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі Сяргея Іванова, які назваў Лукашэнку загнанай у кут жывёлай.

—Лукашэнка ўсё гэта бачыць і вырашае, што трэба неяк рэагаваць. Ён зьбірае вялікае паседжаньне, дзе разам з ключавымі міністрамі заяўляе прыблізна наступнае: Захад — наш спрадвечны вораг, хоча нас зьнішчыць, скарыць Беларусь, каб працягваць наступ на Расею, і гэтак далей. Падрабязьней — у маім блогу на Свабодзе

https://svabod1.azureedge.net/a/31276690.html
3.4K viewsedited  13:58
Адкрыць / каментаваць
2021-05-26 11:03:11 «Масква адступіць ад Лукашэнкі адразу, як сыдзе Пуцін»

Расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі мяркуе, што любы канфлікт з Эўропай для Лукашэнкі толькі прыемнасьць, лічыць, што эўрапейскія палітыкі працягнуць праклінаць Лукашэнку, але на рэальныя эканамічныя санкцыі ня пойдуць, і заяўляе, што калі б не было маскоўскага «даху», то Лукашэнка пасьля жніўня не пратрымаўся б і месяца

https://svabod1.azureedge.net/a/31272928.html
2.2K views08:03
Адкрыць / каментаваць
2021-05-17 18:31:39 «У Лукашэнкі з дзяцінства затаілася ядзерная злоба на ўвесь сьвет”

Сяргей Навумчык, дэпутат Вярхоўнага Савету ў 1990-95 гадах, аўтар некалькі кнігаў у “Бібліятэцы Свабоды” пра палітыку 90-х, тлумачыць, адкуль у Лукашэнкі такая нянавісьць да дэмакратыі і да беларускасьці.

Другі загаловак для маёй зь ім Размовы на Белсаце мог бы называцца “Свет згубіў добрага актора і набыў дыктатара”



8.2K views15:31
Адкрыць / каментаваць
2021-05-13 12:19:09 «Cтварэньне канфэдэратыўнай дзяржавы больш не ў парадку дня Крамля»

Арсень Сівіцкі дае сваю вэрсію, чаму Лукашэнка прыняў дэкрэт на выпадак сваёй гвалтоўнай сьмерці, заяўляе, што праект стварэньня канфэдэратыўнай дзяржавы ўжо не разглядаецца Крамлём, і тлумачыць, як Масква будзе выкарыстоўваць заходнія санкцыі.

«..Ёсьць і геапалітычны аспэкт. Кангрэс ЗША напрыканцы 2020 году прыняў Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі, які заклікае не прызнаваць інтэграцыйныя працэсы ў межах «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі, а таксама разглядаць любыя такія інтэграцыйныя працэсы як спробу Крамля падарваць сувэрэнітэт Беларусі. Таксама гэты Акт патэнцыйна прадугледжвае ўвядзеньне санкцыяў супраць Расеі, калі тыя ці іншыя дзеяньні Крамля будуць разглядацца Вашынгтонам як падрыў беларускага сувэрэнітэту і незалежнасьці.

Мы бачым, што Масква зараз спрабуе ўстрымацца ад надта агрэсіўных замежнапалітычных акцыяў, бо спадзяецца на пэўную абмежаваную нармалізацыю стасункаў з Вашынгтонам, асабліва напярэдадні саміту Пуціна і Байдэна. Так што «інфармацыя» пра нібыта інтэграцыю Беларусі і Расеі — гэта, хутчэй за ўсё, пэўная кансьпіралягічная тэорыя, укінутая расейскімі экспэртамі, якая ня мае пад сабой ніякіх падвалін».

https://svabod1.azureedge.net/a/31251891.html
3.2K views09:19
Адкрыць / каментаваць
2021-05-07 20:19:22 Беларускія чыноўнікі – падманутыя савецкія ўкладчыкі?)

Мне прыйшла ў галаву адна аналогія – яна, можа, не ідэальна дакладная, але даволі прыгожая.

У 1990-91 годзе заставалася даволі шмат людзей, якія захоўвалі свае грошы ў “Сберкассе”, то бок у тагачасным адзіным дзяржаўным Ашчадбанку. Калі для большасьці (нармальных) людзей было відавочна, да чаго ўсё ідзе, калі ўжо пачыналася інфляцыя, калі зьявіўся дэфіцыт усяго, (нармальным) людзям стала зразумела, што грошы трэба ў нешта канвертаваць – у прасы, джынсы, тэлевізары, карціны, аўтамабілі, кватэры, у каго на што хапала.

Але заставаліся ўпартыя вернікі ў савецкую справядлівую ўладу, якія лічылі, што дзяржава пра ўсё паклапоціцца, і пакідалі свае заробленыя гадамі тысячы ў Ашчадбанку. Потым, у 1992-м, усе гэтыя грошы проста спаліліся, ні ў якой постсавецкай краіне грамадзяне за іх не атрымалі адэкватную кампэнсацыю (а менш за ўсё ў Беларусі, дарэчы).

Дык вось людзі, якія сёньня працуюць у Беларусі ў сілавых і ўладных структурах, нагадваюць мне тых неразумных савецкіх укладчыкаў.
4.0K views17:19
Адкрыць / каментаваць