Get Mystery Box with random crypto!

Цыганкоў

Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў Ц
Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў
Адрас канала: @tsyhankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 892
Апісанне з канала

Віталь Цыганкоў. Публіцыст, аналітык, журналіст. Аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы "Двубой" на Белсаце.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-01-12 02:35:35 Як мова падкасіла Лукашэнку)

Лукашэнка ўпершыню за некалькі гадоў загаварыў па-беларуску.

І горла не вытрымала, цела і арганізм не прынялі гэтай мовы. (паслухайце на відэа, альбо на НеХта, альбо на Пул Первого).

Пачаў хрыпець, голас абрываўся, хвароба відавочна пранікла ва ўсе поры арганізму.

Надарвала яго беларуская мова.

Вось яна, аказваецца, дзе была ігла Кашчэя)
1.6K viewsedited  23:35
Адкрыць / каментаваць
2022-01-10 13:26:54 «Лукашэнка спрабуе ўвапхнуць Расею ў крызіс на яе паўднёвых межах».

Кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў разважае, навошта Лукашэнка заявіў, што што падзеі ў Казахстане — гэта атака на Расею, якая зьяўляецца цэнтрам праваслаўя, а таксама сьцьвярджае, што хвост круціць сабакам (Лукашэнка Пуціным), а Крэмль трапіў у казахстанскую пастку

«Чаму Лукашэнка стаў настолькі актыўным, што нават расейскі бок прыпісвае яму ініцыятыву ў правядзеньні гэтай апэрацыі? Я думаю, што ён спрабуе ўвапхнуць Расею ў крызіс на яе паўднёвых межах. Дзеля таго, каб, па-першае, зьнізіць палітычны ціск Масквы на афіцыйны Менск, а па-другое, падвысіць значэньне беларускага рэжыму як партнэра для Крамля. Гэта фактычна спроба падштурхнуць Пуціна ў тыя праблемы, якія для Расеі могуць мець сур’ёзныя наступствы.

Заўважце, гэта ж не адзіная заява Лукашэнкі на гэты конт. Ён таксама сказаў, што падзеі ў Казахстане — гэта атака на Расею, якая зьяўляецца цэнтрам праваслаўя. І адпаведна, неабходнасьць падтрымаць казахстанскія ўлады можна разглядаць як крокі па абароне расейскага праваслаўя. Таму ўзьнікае пытаньне, як з такімі падыходамі ацэньваць «міратворцаў» АДКБ? Як «праваслаўных крыжакоў», канкістадораў? Дарэчы, гэтую заяву Лукашэнкі вельмі актыўна цытуюць казахстанскія мэдыя. Як цяпер казахам рэагаваць на падобныя заявы пра ратаваньне Расеі і праваслаўе?»

https://svb1234.azureedge.net/a/31646235.html
744 views10:26
Адкрыць / каментаваць
2022-01-08 14:22:05 Неяк не складаецца пазл на тэму “Пуцін у Казахстане ўсіх перамог”)

Калі я чытаю беларускія допісы (нават салідных людзей) на тэму “Якая хітрая Расея, Пуцін зноў усіх перамог”, то міжволі ўзгадваецца, што “Для мышки сильнее кошки зверя нет».

Пры гэтым рыторыка ўмоўных Салаўёвых і Жырыноўскіх зусім адваротная – “Амерыка наступае, чарговая аперацыя Вашынгтона, яны амаль дасягнулі сваіх мэтаў, зноў нас аслабляюць, мы наступныя”.

Сапраўды, хараство казахстанскай сітуацыі ў тым, што экспэрты і канспіролагі могуць ацаніць яе ў любы, часам процілеглы бок.
Але калі паспрабаваць паглядзець суха і аб’ектыўна, то атрымліваецца наступнае.

1.Палітычная і ваенная ўвага Масквы пераключылася з Украіны на Казахстан. Уварваньне ва Ўкраіну (рэальнае ці прыдуманае) стала ў найбліжэйшы час немагчымым. Адбылося гэта напярэдадні перамоваў Масквы і Вашынгтона. Як цяпер перамаўляцца, калі зьнік галоўны козыр, аргумент – пагроза нападу пра Украіну?

2.Расея наступіла на інтарэсы Турцыі і Кітая ў Казахстане. Яны гэта “не забудут, не простят” у той ці іншай форме.

3.За апошнія 30 гадоў казахстанская нацыя фармавалася ў даволі моцным антыімперскім, антысавецкім (умоўна нават можна сказаць – антырасейскім) кантэксьце. Расейскія войскі зараз дапамаглі захавацца існуючай, і гледзячы па ўсіму, ня вельмі папулярнай, уладзе, якая 30 гадоў раскрадала багатую на рэсурсы краіну. Як казахстанскае грамадзтва ўспрыме прысутнасьць у краіне расейскіх войскаў – адкрытае пытаньне, але нешта падказвае, што не надта радасна. Як мінімум адбудзецца антырасейскі паварот у грамадзкіх настроях, як ва Ўкраіне пасьля Крыму і Данбасу. Як максімум – напады, сутыкненьні, страты.

4. Як на прыход Расеі ў Казахстан адрэагуюць ісламскія радыкалы, ды і проста “памяркоўнае” ісламскае духавенства, як у Казахстане, так і ў суседніх краінах? (Мне падаецца, што для Масквы найлепшым варыянтам было б хутчэй адтуль выходзіць – маўляў, мы задачу выканалі, сітуацыя стабілізаваліся, мы добрыя і мудрыя. Але няма ўпэўненасьці, што Крэмль не захоча застацца надоўга). І калі пры самым горшым разьвіцьці падзеяў у Расею пойдуць трупы расейскіх вайскоўцаў – як гэта паўплывае на ўнутраную сытуацыю ў краіне, ці не стане гэта тым самы “чорным лебедзем” і “трыгерам”?

Так што неяк не складаецца пазл на зададзеную тэму “Пуцін усіх перамог”)
1.0K views11:22
Адкрыць / каментаваць
2022-01-07 11:05:57 Хочаш лепшага жыцьця і справядлівасьці? Заходні агент!

Не прайшло і некалькіх дзён ад пачатку казахстанскіх падзеяў, як расейская і беларуская прапаганда зразумела, што ня варта прыдумляць нічога новага, і пачала карміць сваіх спажыўцоў знаёмымі хадамі і «аргумэнтамі».

Яшчэ 5 студзеня прэс-сакратар Пуціна называў падзеі ў Казахстане ўнутранымі праблемамі краіны, але ўжо на наступны дзень у МЗС Расеі заявілі, што падзеі ў Казахстане разглядаюцца Расеяй як інсьпіраваная звонку спроба гвалтоўным шляхам падарваць бясьпеку і цэласнасьць дзяржавы. Ясна, што калі трэба ідэалягічна абгрунтаваць увядзеньне ў краіну замежных войскаў, то не абысьціся бяз вэрсіі пра абарону ад замежнага ўмяшаньня. Прадстаўляць любы ўнутраны крызіс як замежную агрэсію — у савецкай традыцыі, якая менавіта гэтым тлумачыла ўвод войскаў у Вугоршчыну, Чэхію і Афганістан.


Мы назіралі гэта ў Беларусі падчас падзеяў 9–12 жніўня 2020 году. Тады некалькі дзён пасьля галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах расейская прапаганда ня мела дакладнай устаноўкі, як рэагаваць на зьверствы на вуліцах беларускіх гарадоў — тым больш што пад гарачую руку беларускіх сілавікоў траплялі і расейскія журналісты. Але як толькі стала зразумела, што Лукашэнка пайшоў на паклон да Масквы, дык расейская прапаганда хуценька зацягнула сваю звыклую песьню пра захад і лялькаводаў.


Пры гэтым можна не сумнявацца, што калі б казахстанскія пратэстоўцы і «пагромшчыкі» выходзілі з прарасейскімі лёзунгамі і настроямі, то расейская прапаганда ўхваляла б іх, выстаўляла б іх як герояў, змагароў за справядлівасьць — прыблізна як прарасейскіх ваеўнікоў на Данбасе.

https://svb1234.azureedge.net/a/31643406.html
883 views08:05
Адкрыць / каментаваць
2022-01-06 22:53:35 Такаеў зьвярнуўся да Пуціна і Лукашэнкі і пацьвердзіў: «я свой, я ваш».

Абмеркавалі на юцюбаўскіх хвалях Свабоды разам з Паўлам Вусавым і Дзьмітрыем Гурневічам дасыланьне войскаў АДКБ у Казахстан. Некаторыя мае тэзісы:
-- Што тыя сотні вайскоўцаў з АДКБ могуць там зьмяніць у ваенным сэнсе, у такой вялікай краіне? Гэта найперш палітычны і сымбалічны крок, які пакліканы засьведчыць, што Такаеў зьвярнуўся да Пуціна і Лукашэнкі і пацьвердзіў: «я свой, я ваш».
-- Праціўнікі Лукашэнкі будуць супраць удзелу беларускіх вайскоўцаў у апэрацыі ў Казахстане. Але думаю, што нават сярод ягоных прыхільнікаў і абыякавых гэтае рашэньне будзе выклікаць масавае незадавальненьне. Акрамя, можа, 10–15% самых зацятых, якія гатовыя паляцець з Лукашэнкам на Сонца. Для беларусаў традыцыйная пазыцыяі ня ўмешвацца ў справы іншых краніаў.
-- Калі пачалася расейская агрэсія ў Данбасе, то Лукашэнка граў якраз іншую ролю — маўляў, мы нэўтральныя, нам ня трэба ўмешвацца.
-- Пасьля 2020 году ўсё зьмянілася, ён настолькі залежны ад Расеі, што ўжо ня можа гуляць у нэўтральнасьць. Ды яго ўжо і не турбуе думка народу. Нават калі ён разумее, што большасьць беларусаў паставяцца да гэтага нэгатыўна, ён вымушаны гэта рабіць, і яму пляваць на думку электарату.

https://svb1234.azureedge.net/a/31642483.html
614 views19:53
Адкрыць / каментаваць
2022-01-01 14:49:51 А вось вам мой парадаксальны) аналіз Навагодняга выступу Сьвятланы Ціханоўскай.

Пачынаецца відэа рэзка і ў лоб. «Я тоже злюсь». Цемра, яна адна, яна злая, яна кажа пра ахвяры і сумневы. Кажа па-руску. “Всем нам иногда кажется, что в наступившей тьме нет не единого луча света”.

Яна працягвае гаварыць, і паступова становіцца больш сьвятла, ад маленькіх свечак да вялікіх ліхтароў.

Сьвятло наступае, і Сьвятлана пераходзіць на беларускую мову. Вакол яе зьяўляецца шмат людзей, паплечнікаў і аднадумцаў. У іхніх словах гучыць аптымізм і вера ў будучыню.

Зацаніце.

Злосьць, цемра, сумневы, адзінота – гучыць руская мова.

Сьвятло, паплечнікі, надзея, будучыня – звініць беларуская мова.

Хіба трэба нешта яшчэ тлумачыць?)
1.1K views11:49
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 14:10:12 «Квадратура кола» ў стаўленьні да Расеі

А я і пытаюся ў Сяргея Навумчыка. Вось як дэмакратычным сілам вырашыць гэтую “квадратуру кола” ў стаўленьні да Расеі? З аднаго боку, я думаю, у атачэньні Ціханоўскай адэкватна разумеюць, што Крэмль – непрыхільнік беларускай дэмакратыі і рэальнай незалежнасьці. Зь іншага боку, разумеюць таксама, што ключы ў вырашэньня сітуацыі ў Беларусі знаходзяцца ў значнай ступені менавіта ў Маскве. Таму, відавочна, і не жадаюць рэзка выказвацца ў бок Крамля, спадзяючыся, што калі-небудзь ён зойме хаця б нейтральную пазыцыю.

Што на гэта адказаў Навумчык? Пра гэта ў Размове.

Ці задавальняе Лукашэнка Маскву ў стратэгічным сэнсе? Чаму Крэмль усё яшчэ не адсунуў Лукашэнку? Якія геапалітычныя інтарэсу ў Расеі на беларускім накірунку? Адказаў шукаем разам з былым дэпутатам Сяргеем Навумчыкам. 00:00 Анонс 00:45 Пра што размаўлялі Лукашэнка і Пуцін? 03:01 Ці збыліся мары Лукашэнкі? 04:14 Які Лукашэнка патрэбны Пуціну? 06:33 Геапалітычныя інтарэсы Расеі 10:31 Як беларускім дэмакратычным сілам вырашаць праблему з Пуціным? 14:01 Ці можа Расея быць саюзнікам беларускіх дэмакратычных сілаў?



703 views11:10
Адкрыць / каментаваць
2021-12-19 12:11:20 Для чаго створаны спектакль з польскім салдатам?

Запрасіў мяне блогер Daroha Via на размову ў добрым і хуткарастучым праекце “Сэнс”.
Селі, пачынаем эфір, і ён мяне прадстаўляе – вядомы (і яшчэ ён сказаў адно слова, паўтараць яго нават ня буду) журналіст Віталь Цыганкоў.
Я адразу і адрэагаваў – “ну вось у цябе нядаўна ў эфіры быў Лявон, і табе ня трэба было яго прадстаўляць. Лявон і ўсе. А мяне трэба называць “вядомым” – паколькі большасьць гледачоў нічога пра мяне ня ведаюць і зараз адразу лезуць у Гугл, каб высьвятліць – а хто ж такі гэта Цыганкоў. Паўтараю па складах -- Цы-ган-коў Ві-таль”.

А яшчэ недзе ў сярэдзіне размовы я падумаў, што “перагнуў” са сваёй непасрэднасьцю). Валер нешта распінаецца, кажа нешта важнае і потым закідвае мне гэта пракаментаваць, а я і адказваю без задняй думкі – “ну гэта такая банальнасьць, што я нават каментаваць гэта не буду”. Глянуў на яго і нават спалохаўся – у гэты момант твар у яго быў такі, што мне нават страшнавата стала.

Карацей, вось прыблізна ў такім стылю і праляцела гадзіна размовы, падчас якой, аднак, закраналіся пераважна сур’ёзныя тэмы.

00:00 SENS 02:00 Жорсткі прысуд Ціханоўскаму, Лосіку, Статкевічу і іншым палітвязням 14:10 Эміль Чэчка. Польскі жаўнер перайшоў на бок рэжыму Лукашэнкі 33:45 Новая канстытуцыя. Чаму яе зноў не апублікавалі? 49:52 Ці ведае Лукашэнка свой рэальны рэйтынг? 53:26 Апытанне Ecoom. Лукашэнку давяраюць 72%? 01:02:50 Што рабіць беларусам



773 views09:11
Адкрыць / каментаваць
2021-12-17 22:33:20 Працэс «зьменаў у Канстытуцыю» прыдуманы для таго, каб пакінуць Лукашэнку ва ўладзе, у той ці іншай якасьці

Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс тлумачыць, чаму зараз да санкцыяў супраць Менску на Захадзе будуць ставіцца максымальна сур’ёзна.

"...Ня ведаю, хто гэтыя «усе». Як мінімум ёсьць шмат людзей, і я ў тым ліку, якія адразу казалі, што ўвесь гэты працэс «зьменаў у Канстытуцыю» прыдуманы для таго, каб пакінуць Лукашэнку ва ўладзе, у той ці іншай якасьці. Я не сумняюся, што з Масквой гэта было ўзгоднена, і я не сумняюся, што ў адносінах Крамля і Менску было зразумела, што настойваць на сыходзе Лукашэнкі Масква не будзе. Я ва ўсіх сваіх інтэрвію не спыняў падкрэсьліваць, што Масква будзе трымацца за Лукашэнку да апошняга.
— Часта кажуць, што Пуцін ня можа дапусьціць, каб Лукашэнка застаўся пасьля яго. Адсюль вынікае, што і Пуцін пакуль не зьбіраецца нікуды сыходзіць?
— Абсалютна. Дзе хоць адзін індыкатар, які дазволіць нам задумацца пра тое, што Пуцін зьбіраецца сыходзіць? Нельга выдаваць нейкія хацелкі за палітычныя веды. Ды і сама ідэя, што «Пуціну трэба, каб Лукашэнка сышоў першым» — дастаткова гіпатэтычная канструкцыя. Магчыма, гэта адпавядае нашым уяўленьням аб псыхатыпу аўтарытарных лідэраў, але ў нас няма ніякіх сьведчаньняў, што такі аналіз праводзіцца".

https://svb1234.azureedge.net/a/31614516.html
765 views19:33
Адкрыць / каментаваць
2021-12-16 13:48:43 Качанава настойвала на 80 працэнтах, а Шэйман прапаноўваў 60 і прызнаць паразу Лукашэнкі ў Менску, каб не было пратэстаў

У гэтым вялікім інтэрвію з Анатолем Котавым шмат цікавых і важных момантаў -- і пра тое, як зьнешняя палітыка да 2020 году акрэсьлівала пэўныя чырвоныя лініі ва ўнутранай палітыцы, стрымлівала сілавікоў, пра тое, чаму Лукашэнка не паехаў на саміт Усходняга партнэрства, і пра разуменьне Масквы, што калі беларусам даць свабоды выбару, то сёньня гэта выбар будзе на Захад. Але бадай, самае цікавае – гэта частка інтэрвію пра абставіны жніўня 2020 году, што ў гэтыя дні адбывалася ўнутры наменклатуры, чаму праз тры дні зьверстваў 9-12 жніўня яны спыніліся, чаму дзяржаўны апарат не перайшоў на бок народа ды іншае

Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Анатоль Котаў у вялікім інтэрвію расказвае, пра што думалі і як паводзілі сябе чыноўнікі ў жніўні 2020 году, заяўляе, што Лукашэнка задавальняў Захад, які бачыў у новых кандыдатах «руку Крамля», і тлумачыць, чаму Лукашэнка заўсёды возьме расейскі мільярд замест заходніх трох мільярдаў.
https://svb1234.azureedge.net/a/31610934.html
849 views10:48
Адкрыць / каментаваць