Get Mystery Box with random crypto!

Цыганкоў

Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў Ц
Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў
Адрас канала: @tsyhankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 892
Апісанне з канала

Віталь Цыганкоў. Публіцыст, аналітык, журналіст. Аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы "Двубой" на Белсаце.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-04-11 13:25:43 Лё Пэн як гарантыя перамогі)

Здаецца, прасьцей за ўсё стаць прэзыдэнтам у Францыі.
Схема працуе ўжо дваццаць гадоў.

Набіраеш у першым туры ня важна колькі, бо важна толькі тое, каб у другім туры тваім супернікам быў прадстаўнік сямейкі Лё Пэн. І ў другім туры ўсе крычаць “ай-яй-яй, фашызм наступае, толькі не Лё Пэн”, і ўсе галасуюць за цябе.

У 2002 годзе Шырак набраў у першым туры 19! працэнтаў, у другім, супраць Жан-Мары Лё Пэна (бацькі сёньняшняй кандыдаткі Марын Лё Пэн) – 82! працэнты.

У 2012 выйгрышная схема не спрацавала, маладая яшчэ Марын заняла трэцяе месца – здаецца, менавіта таму дзеючы прэзыдэнт Сарказі і прайграў Аланду ў другім туры.

У 2017 Ле Пэн ужо прайшла ў другі тур (Макрон –24, Лё Пэн – 21), дзе Макрон яе перамог 66 супраць 34.

Тое самае паўторыцца і зараз, у 2022.

Французскія цэнтрысты павінны насіць Лё Пэн на руках ад выбараў да выбараў. У Марын трое дзяцей, ужо зараз трэба думаць, хто зь іх стане будучым кандыдатам у прэзыдэнты)
1.8K viewsedited  10:25
Адкрыць / каментаваць
2022-04-07 23:24:32 Агрэсар, які нібыта “ні пры чым”?

Абмеркавалі разам з Мікалаем Халезіным апошнія выбрыкі Лукашэнкі, які раптам захацеў, каб яго лічылі не памочнікам агрэсара, а міратворцам. Некаторыя мае тэзісы:

--Сёньняшнія заявы Лукашэнкі аб тым, што Беларусь абавязаныя запрасіць за стол мірных перамоваў, нагадалі, як некаторыя краіны абвяшчалі вайну Нямеччыне ў 1944-1945 гадах. Нават краіны, якія з 1940-га году былі саюзьнікамі і памагатымі Бэрліну, у 1944-ым «празрэлі».

--Заявы Лу ў першыя дні пасьля пачатку вайны, тое, што ён казаў пра кіраўніцтва Ўкраіны, сьведчыць, што ён тады рыхтаваўся да хуткага параду перамогі на Хрышчаціку.

--Але ўсё пайшло ня так. І ён спрабуе давесьці, што Беларусь пад яго кіраўніцтвам не агрэсар, а толькі нявольны саўдзельнік. З пункту гледжаньня справядлівасьці і маралі ён мусіць быць асуджаны, як агрэсар. Але рэакцыя на гэтую яго зьмену пазыцыі можа быць рознай.

—Кіеву даводзіцца заплюшчваць вочы на тое, які рэжым пануе ў Беларусі. Для беларусаў крыўдная фраза Зяленскага: «Калі мы можам скончыць вайну, а Аляксандар Рыгоравіч будзе адчуваць ад гэтага, што ён ізноў у доме гаспадар, — ды калі ласка. Мне, шчыра кажучы, усё роўна». Але пакуль яго краіна ў агні, яму і сапраўды ўсё роўна, абы Беларусь не напала на Ўкраіну.

—Чэрчыль быў хіба ня самым зацятым антыбальшавіком у Эўропе. Але калі давялося змагацца з Гітлерам, то ён стаў саюзьнікам СССР, забыўшы пра свой антыбальшавізм.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31791624.html?fbclid=IwAR3sR6KOvO9c3kgPatX9G8EhMrN4V-U9RBXy5FzzimEFkP1cL0_0OrosX_4
1.9K viewsedited  20:24
Адкрыць / каментаваць
2022-04-05 16:03:27 Сёньняшні Захад баіцца перамагаць

Калі я думаю пра недастатковы (выбярэм такое асьцярожнае слова) адказ Захаду на вайну ва Ўкраіне, то ў галаву прыходзіць наступная думка: Захад у прынцыпе ня хоча перамагаць, бо Захад (асабліва Эўропа) баіцца перамагчы.

Дзесяцігоддзямі людзям на Захадзе даказвалі, што ўсе культуры і грамадзтвы роўныя, што лічыць заходнюю ліберальную дэмакратыю і дабрабыт чымсьці лепшым за племенную культуру ўмоўнага Самалі – гэта імперыялізм. Дзесяцігоддзямі ўнушалі, што выключна Захад вінаваты ва ўсіх бедаў чалавецтва, што белы мужчына – гэта галоўная пагроза існаваньню Зямлі. “Вы, белыя людзі, ня маеце права гэта нават абмяркоўваць”, -- звычайная норма ў Твітэры (апошні раз гучала ў сувязі з аплявухай Уіла Сьміта на Оскары). У Эўропе і ЗША навязваецца устойлівае пачуцьцё гістарычнай віны – за рабства, калоніі, войны. Таму сама думка пра “перамогу” над кімсьці – гэта шавінізм, максімум, што можна дапусьціць – гэта абараніць слабога, і ўціхамірыць агрэсара.

Відавочна, разуменьне ці адчуваньне гэтага дадае нахабства Расеі, якая выпрабоўвае Захад крок за крокам. У Крамлі лічаць, што Захад слабы і бязвольны, таму – можна. Пры гэтым рускія нібыта адрынаюць паліткарэктнасьць, але на самой справе з задавальненьнем падхапілі правілы гульні і сталі прасоўваць паліткарэктную тэзу «русафобіі». – Вы забіваеце людзей у Чачні, Грузіі, Украіне. – Гэта русафобія, вы нападаеце на нас толькі за тое, што мы іншыя, мы не такія як вы, гэта ваш ліберальны імперыялізм.

Ёсьць такое паліталагічнае вызначэньне, што культуры праходзяць тры стадыі – 1.варварства (напрыклад, сюды адносяць ЗША як маладую і самаўпэўненую культуру, але тут можна спрачацца), 2.Цывілізацыя і 3.Дэкаданс. Декаданс – гэта калі лічыцца, што няма нічога вышэйшага за іншае, бо ўсё адносна. Няма нічога настолькі важнага, за што можна змагацца і тым больш паміраць. Няма ніякіх дакладных каштоўнасьцяў, бо адзіная каштоўнасьць -- гэта адноснасьць усіх каштоўнасьцяў.

Як можна змагацца за нейкія каштоўнасьці, калі іх няма?
1.7K views13:03
Адкрыць / каментаваць
2022-04-04 13:49:34 Беларусы ня маюць у сабе імпэрскай сьвядомасьці, жаданьня «звышзадачы», «гістарычнай місіі».

"Варта сказаць нашым клясыкам шчыры «дзякуй» за тое, як яны пісалі пра вайну. На фоне таго, як гэта рабілася ў іншых культурах, дзе паказвалі вайну велічна, эпічна, з гераізмам, дзе героі зьдзяйсьняюць подзьвігі, Быкаў, Адамовіч, Брыль ды іншыя паказваюць вайну як нешта максымальна супрацьлеглае чалавечай прыродзе. Як катастрофу, нешта алягічнае. Прайшоўшы праз гэты пласт беларускай літаратуры, чалавек ніколі ня скажа «Можам паўтарыць», ён скажа: «Ніколі зноў».

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч разважае, як беларуская ваенная літаратура паўплывала на генэтычны код нацыі; заяўляе, што аглушальная параза Расеі ў гэтай вайне можа стаць для яе адзіным шанцам, і раіць, як адказваць на папрокі ўкраінцаў у адрас беларусаў.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31782848.html?fbclid=IwAR21ybYblGFABSModGPv28lxto6CpnB_yRPVsO9ZSJQ0SB13f0V5xEogUeM
1.7K views10:49
Адкрыць / каментаваць
2022-04-03 16:32:35 Грамадзтва, у якім узровень падтрымкі Сталіна 70 працэнтаў – так ці іначай захоча кагосьці катаваць і забіваць.

Калі кажуць, што грамадзяне Расеі чагосьці ня ведаюць, то я проста нагадаю, што гэта насельніцтва, у якога самы папулярны і паважаны чалавек ва ўсёй сусьветнай гісторыі – гэта Сталін. Гэта краіна, дзе каштоўнасьць жыцьця заўсёды адступае перад «інтарэсамі дзяржавы», а катаваньні і зьдзекі ў турмах не выклікаюць абурэньня, а хутчэй становяцца прадметам жартаў і анэкдотаў. Гэта грамадзтва, якое падзяляе навязанную прапагандыстамі тэзу, што “у Расеі няма саюзьнікаў, акрамя арміі і флоту”.

Грамадзтва, у якім узровень падтрымкі Сталіна 70 працэнтаў – так ці іначай захоча кагосьці катаваць і забіваць.

І ведаеце, мне ўжо ўсё роўна, ведаюць расейскія грамадзяне ўсю праўду ці не. Сёньня не 1943-ці, кожны зь іх пры жаданьні МОЖА даведацца ўсю праўду, у некалькі клікаў.

Пытаньне ў тым, што з гэтым рабіць. Калі злачынца забіў чалавека – то спачатку трэба яго злавіць і пакараць. Потым ужо можна пачаць разьбірацца, што стала прычынай яго дэвіянтных паводзін, ці было ў яго цяжкае дзяцінства альбо ён трапіў у кепскую кампанію. Гэта потым. Спачатку трэба спыніць забойцу – злавіць і пакараць.

Таму самае кепскае, што зараз можа быць – гэта калі ўвесь сьвет палічыць, што дастаткова стрымаць агрэсара, падпісаць зь ім нейкую мірную дамову, абкласьці памяркоўнымі санкцыямі і спадзявацца, што на гэтым ён спыніцца. І ня дай Божа ня весьці размову пра зьмену палітычнага рэжыму, бо раптам гэта можа раззлаваць Крэмль яшчэ больш.

Праблема ў тым, што ў Расеі за гэтыя гады сфармавалася гранічна антыгуманная дзяржаўная сыстэма і антычалавечая, агрэсіўная да іншых ідэалёгія. Дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Расеі – тыя працэсы, без якіх гэта краіна будзе і далей прадстаўляць пагрозу ўсяму сьвету.

Пакуль гэты палітычны рэжым ня будзе разбураны, не пацярпіць сакрушальную паразу – кадры з вуліц гораду Буча з трупамі мірных жыхароў будуць паўтарацца зноў і зноў.
2.1K views13:32
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 16:37:51 Калі ўсе зноў палюбяць беларусаў?

У масавым стаўленьні да народаў, як мне падаецца, добра працуе прынцып “запамінаецца апошняе”.

Гляджу зараз на тую беспрэцэдэнтную хвалю дапамогі і салідарнасьці, якая назіраецца ў палякаў да ўкраінцаў, і думаю, як расейская агрэсія змыла (прынамсі, на цяперашні момант) усе ранейшыя польска-ўкраінскія гістарычныя крыўды. Больш за тое, забытыя даваенныя (да 24 лютага) ўнутраныя правалы самой Украіны, кардынальна зьмяніўся імідж украінцаў у Польшчы – ад паблажліва-іранічнага да захапленьня -- як людзьмі, якія сваім гераізмам і ахвярамі абараняюць у тым ліку і Польшчу. Агульны вораг, агульная пагроза, агульная – у пэўнай ступені -- бяда аб’ядноўваюць лепей за шматлікія лекцыі аб неабходнасьці пераадолець гістарычныя непаразуменьні.

І такіх прыкладаў у гісторыі нямала. Той жа Захад у пачатку 90-х успрымаў Расею, як нацыю, якая нарэшце ськінула з сябе камуністычна-бальшавісцкую ідэалогію і зараз, атрымаўшы свабоду, увальецца ў лік вольных дэмакратычных народаў. Уся папярэдняя імперская гісторыя Расеі была нібыта забыта. І я не зьбіраюся абвінавачваць Захад у наіўнасьці, бо яны разважалі лагічна -- калі японцам і немцам удалося, то чаму і ў расейцаў не павінна атрымацца?

Ці можна ўзгадаць, што сучасныя беларусы, нягледзячы на ўсе жахі Другой сусьветнай, сярод самых паважаных народаў, сярод эканамічных і сацыяльных сыстэмаў, вартых перайманьня, нязьменна называюць немцаў.

Гэта я да чаго. Зараз многія пішуць, што грэх саўдзелу ў расейскай агрэсіі супраць Украіны будзе на беларусах вісець дзесяцігоддзямі. Вельмі малаверагодна. Нас ужо усе любілі пасьля жніўня 2020 -- як нацыю, якая прадэманстравала сваё імкненьне да свабоды, хаця і не дабілася яе. Але расейская вайна, якая вядзецца і з тэрыторыі Беларусі, на жаль, імгненна перабіла гэты імідж (як памятаем, запамінаецца апошняе). І зараз нам даводзіцца цяжка і напружана даказваць, што беларусы -- гэта не рэжым, што мы ўвогуле пад акупацыяй, што мы на 97 працэнтаў супраць вайны і гэтак далей.

Атрымліваецца з пераменным посьпехам, бо народы ў стаўленьні да іншых жывуць простымі формуламі і стэрэатыпамі -- а гэтае беларускае раздваеньне зразумець адразу даволі складана.

Аднак -- як толькі мы ськінем Лу, і як нацыя і дзяржава заявім, што пераходзім на “сьветлы бок”, нас зноў усе палюбяць. Запамінаецца апошняе.
1.7K views13:37
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 11:15:53 “Пазыцыі Ўкраіны па заканчэньні вайны павінны быць лепшыя, чым яны былі да 24 лютага”.

Галоўнай тэмай інтэрвію з украінскім палітолягам Алегам Саакянам былі першыя прамежкавыя вынікі расейска-ўкраінскіх перамоваў і стаўленьне ўкраінцаў да пазыцыі Захаду ў вайне. У гэтым сэнсе Алег вельмі афарыстычна выказаўся пра апошню прамову Байдэна

“Мне падаецца, тут вельмі паказальны апошні выступ Байдэна, які быў зроблены з прэтэнзіяй на фултанаўскую прамову Чэрчыля, але стаў проста добрым выступам. Я б патлумачыў гэта так. Гэта было абвяшчэньне халоднай вайны Расеі — ва ўмовах, калі ўжо ідзе вайна гарачая. Калі б такая прамова прагучала да 24 лютага — яе б разабралі на цытаты, яна б стала прыкладам рашучасьці і лідэрскіх пазыцыяў Байдэна. А цяпер яна стала ня больш як інфармацыйнай зьявай на адзін вечар”.

Украінскі палітоляг Алег Саакян аналізуе апублікаваны праект мірнага пагадненьня паміж Расеяй і Ўкраінай, заяўляючы, што ён будзе аднолькава не задавальняць абодва бакі, адказвае на пытаньне, ці гатовае ўкраінскае грамадзтва да міру з Расеяй, і расказвае пра расчараванасьць украінцаў Захадам.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31776552.html
1.5K viewsedited  08:15
Адкрыць / каментаваць
2022-03-29 12:54:38 "Мянты іх дубінкамі лупяць. А яны лезуць, за руку хапаюць і цалуюць"

Задаўся пытаньнем – “Хто каго стварыў? Ці гэта Расея вылепіла сабе «з таго, што было», зь неахайнага і непрыкметнага чыноўніка новага «вялікага правадыра», ці сам Пуцін уласнымі раней схаванымі здольнасьцямі разьвярнуў Расею ў кірунку «можам паўтарыць»?

Я разумею, што ва ўмовах вайны больш мэтазггодна і палітычна правільна было б гаварыць, што “рускі народ сам не вінаваты, ён толькі ахвяра, гэта ўлады і Пуцін ва ўсім вінаваты” – але гэта проста няпраўда.

У сваім тэксце прыводжу розныя цытаты і акалічнасьці, якія многія забылі ці ня ведалі – што сьведчаць, якім Пуцін быў на пачатку свайго кіраваньня, калі ён казаў пра “максімум два гады” і “дагнаць Партугалію”. Але Расеі такія кіраўнікі не патрэбныя. І ён стаў такім, якім хоча бачыць свайго лідэра большасьць расейскага народу – “мачыць у сартыре”. Заваёўваць землі, саджаць апанентаў.

Прывяду толькі адну, самую яркую, сцэнку.

“Банкір Пугачоў прыводзіць такі эпізод. Пуцін расказвае, як 50 тысяч чалавек сабраліся каля Лаўры ў Пецярбургу і лезуць цалаваць яму рукі. «Мянты іх дубінкамі лупяць. А яны лезуць, за руку хапаюць і цалуюць. А ты мне гаворыш пра дэмакратыю. Ім цара трэба, яны цара хочуць», — казаў Пуцін Пугачову.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31775519.html
1.6K views09:54
Адкрыць / каментаваць
2022-03-28 16:10:25 Адзін забіваў, а астатнія проста назіралі – сядуць у турму

Было б дарэчы ўзгадаць некаторыя аспэкты крымінальнай практыкі наконт "калектыўнай адказнасьці".

Калі адбываецца забойства ці згвалтаваньне, "учыненае групай асобаў" -- то ў выніку судовага працэсу ў любым незалежным судзе ў дэмакратычных краінах у турму садзяць ня толькі тых, хто непасрэдна забіваў (гвалціў), але і тых, хто проста "стаяў побач". Адзін забіваў, а астатнія проста назіралі – сядуць. Стаяў “на шухеры” і нават сам не бачыў, як адбываецца забойства – таксама сядзеш.

Нагадаю таксама, што ў некаторых краінах (ЗША, Італія) удалося зламаць хрыбет мафіі толькі пасьля таго, як былі прыняты законы, умоўна кажучы, пра "калектыўную адказнасьць". То бок суд ня мог даказаць нейкія канкрэтныя злачынныя дзеяньні члена мафіі. Але дастаткова было даказаць ягоную прыналежнасьць да злачыннай групоўкі -- каб ён атрымаў турэмны тэрмін.
1.2K views13:10
Адкрыць / каментаваць
2022-03-27 13:00:33 Мне цяжка перастаць жадаць гібелі ўсёй Расеі, — Сьвятлана Курс

Сьвета – крутая. Сьвета называе чорнае чорным, зло – злом, і ведае, як з гэтым злом трэба змагацца. Часам ужываюць выраз -- "не падбірае словы”.. Дык не, Сьвета ўважліва падбірае словы, бо за кожнай яе фразай і сьцьвярджэньнем, відаваочна, стаіць сто разоў перадуманая і прапушчаная праз сябе, праз факты і рэаліі, пазыцыя.

Пісьменьніца Святлана Курс (Ева Вежнавец), пераможца літаратурнай прэміі Гедройца, лічыць, што калі Бог пашле Расеі анёла, яна вылепіць зь яго Пуціна; сьцьвярджае, што нянавісьць і агрэсія патрэбны для выжываньня, і разбурае міт пра асаблівую расейскую духоўнасьць.

«Я заўсёды ведала, што такое сёньняшнія расейцы, гэта можна прасачыць у маіх публічных выказваньнях. І я ведала, што яны нападуць. Але нават я не магла ўявіць, наколькі яны пагоршалі за гэтыя гады.

Вельмі цяжка глядзець у твар зла. Калі чытаеш, што пішуць простыя людзі, звычайныя расейскія людзі пра ўкраінцаў, пра вайну, што яны гавораць на вуліцах сваіх гарадоў... Яны гавораць, што ўкраінцам ня трэба было «выпендрывацца», і зараз яны «выпендрывацца» перастануць. Я думаю, гэта хлусьня, быццам яны ня ведаюць, як іхная армія бамбуе ўкраінскія гарады. У іх увесь час прарываецца радасьць ад гэтых бамбаваньняў і абстрэлаў.

…Я думаю, 70 на 30, ці нават 80 на 20 — за вайну. Я веру таму, што паведамляюць афіцыйныя і незалежныя апытаньні.
Я не шкадую часу, каб у нейкай тэме дабіцца веданьня і справядлівасьці. Таму я прагледзела цэлыя гадзіны запісаў размоваў расейскіх салдатаў зь іхнімі жонкамі. У мяне ў Twitter шмат падпісак на звычайных расейцаў са звычайных маленькіх гарадоў. Я чытала іхнія форумы ў маленькіх гарадках, форумы ў “Аднакласьніках”.

І я бачыла, як гэты Малох расьце. І мне цяжка перастаць жадаць гібелі ўсёй Расеі, усяму расейскаму народу. Мне тут успамінаецца біблейская прыпавесьць, што горад уратуецца, калі ў ім ёсьць хаця б два праведнікі. Але гэтае правіла для Бога. Для чалавека гэтага правіла няма. У чалавека ёсьць права на поўнае адпрэчваньне, поўную нянавісьць. Калі ён гэтую нянавісьць кантралюе, не жадае ісьці на Расею з напалмам, але жадае справядлівасьці, жадае адвярнуцца ад гэтай краіны, гэтай культуры і гэтага народу. У мяне такое права ёсьць. І я думаю, што я ад іх адвярнулася назаўжды.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31769868.html
1.4K views10:00
Адкрыць / каментаваць