Get Mystery Box with random crypto!

Мне цяжка перастаць жадаць гібелі ўсёй Расеі, — Сьвятлана Курс | Цыганкоў

Мне цяжка перастаць жадаць гібелі ўсёй Расеі, — Сьвятлана Курс

Сьвета – крутая. Сьвета называе чорнае чорным, зло – злом, і ведае, як з гэтым злом трэба змагацца. Часам ужываюць выраз -- "не падбірае словы”.. Дык не, Сьвета ўважліва падбірае словы, бо за кожнай яе фразай і сьцьвярджэньнем, відаваочна, стаіць сто разоў перадуманая і прапушчаная праз сябе, праз факты і рэаліі, пазыцыя.

Пісьменьніца Святлана Курс (Ева Вежнавец), пераможца літаратурнай прэміі Гедройца, лічыць, што калі Бог пашле Расеі анёла, яна вылепіць зь яго Пуціна; сьцьвярджае, што нянавісьць і агрэсія патрэбны для выжываньня, і разбурае міт пра асаблівую расейскую духоўнасьць.

«Я заўсёды ведала, што такое сёньняшнія расейцы, гэта можна прасачыць у маіх публічных выказваньнях. І я ведала, што яны нападуць. Але нават я не магла ўявіць, наколькі яны пагоршалі за гэтыя гады.

Вельмі цяжка глядзець у твар зла. Калі чытаеш, што пішуць простыя людзі, звычайныя расейскія людзі пра ўкраінцаў, пра вайну, што яны гавораць на вуліцах сваіх гарадоў... Яны гавораць, што ўкраінцам ня трэба было «выпендрывацца», і зараз яны «выпендрывацца» перастануць. Я думаю, гэта хлусьня, быццам яны ня ведаюць, як іхная армія бамбуе ўкраінскія гарады. У іх увесь час прарываецца радасьць ад гэтых бамбаваньняў і абстрэлаў.

…Я думаю, 70 на 30, ці нават 80 на 20 — за вайну. Я веру таму, што паведамляюць афіцыйныя і незалежныя апытаньні.
Я не шкадую часу, каб у нейкай тэме дабіцца веданьня і справядлівасьці. Таму я прагледзела цэлыя гадзіны запісаў размоваў расейскіх салдатаў зь іхнімі жонкамі. У мяне ў Twitter шмат падпісак на звычайных расейцаў са звычайных маленькіх гарадоў. Я чытала іхнія форумы ў маленькіх гарадках, форумы ў “Аднакласьніках”.

І я бачыла, як гэты Малох расьце. І мне цяжка перастаць жадаць гібелі ўсёй Расеі, усяму расейскаму народу. Мне тут успамінаецца біблейская прыпавесьць, што горад уратуецца, калі ў ім ёсьць хаця б два праведнікі. Але гэтае правіла для Бога. Для чалавека гэтага правіла няма. У чалавека ёсьць права на поўнае адпрэчваньне, поўную нянавісьць. Калі ён гэтую нянавісьць кантралюе, не жадае ісьці на Расею з напалмам, але жадае справядлівасьці, жадае адвярнуцца ад гэтай краіны, гэтай культуры і гэтага народу. У мяне такое права ёсьць. І я думаю, што я ад іх адвярнулася назаўжды.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31769868.html