Get Mystery Box with random crypto!

Гэта не вайна Пуціна з Украінай, гэта вайна Пуціна з Захадам з | Цыганкоў

Гэта не вайна Пуціна з Украінай, гэта вайна Пуціна з Захадам за новую Расею, якую ён стварае.

Расейскі журналіст і публіцыст Канстанцін фон Эгерт тлумачыць, з кім на самой справе вядзе вайну Пуцін, нападаючы на Ўкраіну; адзначае пагрозы для Крамля ў тым выпадку, калі вайна зацягнецца, і адказвае на пытаньне, ці працуе ядзерны шантаж Пуціна.

— Пуцін можа палічыць, што ядзерны шантаж працуе. «Зараз я прыгразіў ядзернай зброяй — і NATO вырашыла не „закрываць неба“ над Украінай і тым больш не пасылаць туды свае войскі. Ну дык далей, пасьля Украіны, я зноў буду пагражаць ядзернай кнопкай і нападу на іншую краіну».

— Усё так, нічога на гэта не скажаш. Я думаю, галоўная тэма ў дыскусіях, якія Пуцін будзе праводзіць са сваімі генэраламі, будзе такой: а што калі ЗША скажуць «ну давай, паспрабуем». Бо вядома, што глябальная канфрантацыя з NATO ня можа скончыцца для Расеі перамогай, скажам так.

Я думаю, што сёньня любая спроба апэрацыі Расеі супраць любой краіны NATO будзе ўспрынятая як такая эскаляцыя, на якую трэба адказваць эскаляцыяй. Мне здаецца, што для Захаду гэта будзе цалкам непрымальна.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31762842.html