Get Mystery Box with random crypto!

Цыганкоў

Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў Ц
Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў
Адрас канала: @tsyhankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 892
Апісанне з канала

Віталь Цыганкоў. Публіцыст, аналітык, журналіст. Аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы "Двубой" на Белсаце.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-06-14 15:42:27 "У Беларусі ў 2020–21 годзе адбылася бальшавізацыя сыстэмы"

Палітоляг, кіраўнік Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў адказвае на пытаньне, у якім кірунку эвалюцыянуе менскі рэжым; аналізуе, чаму больш немагчымая «лібэралізацыя», і тлумачыць, навошта Лукашэнка палохае беларусаў вайной.

Вусаў: Так што немагчымасьць для ўлады вярнуцца ў сытуацыю «да жніўня 2020-га» тлумачыцца менавіта глыбокім крызісам усіх частак сыстэмы. Таму вяртаньне да «лібэральных» элемэнтаў ва ўнутранай палітыцы (ва ўмовах, калі вярнуць падтрымку большасьці насельніцтва няма магчымасьці), да ўмоўнай адлігі, проста немагчымае. І да самага канца існаваньня ўлады на чале з Лукашэнкам гэтая сыстэма ўжо ня зьменіцца. Можа зьмяніцца інтэнсіўнасьць тэрору. У 2006 ці ў 2010 годзе рэпрэсіі закраналі толькі апазыцыю. А зараз тэрор носіць агульны, масавы характар.
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31896457.html
695 views12:42
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 13:15:42 "Лукашэнка як быў ідэальным кіраўніком Беларусі для Масквы, так і застаецца".

Мошэс: "Па факце саюз рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна дасягнуў той ступені, калі Лукашэнка ўжо нічога ня можа проціпаставіць ціску Масквы. У гэтым сэнсе Лукашэнка як быў ідэальным кіраўніком Беларусі для Масквы, так і застаецца. Лукашэнка робіць для Масквы ўсё, што ад яго патрабуюць. А просіць у адказ вельмі мала, мінімальныя эканамічныя субсыдыі. У параўнаньні з вайной ва Ўкраіне тое, што просіць для сябе беларускі рэжым, — гэта капейкі".

Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс аналізуе, ці ўдасца Менску, выкарыстоўваючы «хлебную праблему», дабіцца адмены санкцыяў, тлумачыць, чаму Лукашэнка як быў ідэальным кіраўніком Беларусі для Масквы, так і застаецца, і заяўляе, што Лукашэнка ўжо нічога ня можа проціпаставіць ціску Масквы.
https://www.svaboda.org/a/31890257.html
700 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 11:56:56 “Беларуская армія сёньня ня здольная весьці вайну супраць Украіны”

А вы ведалі, напрыклад, што ўсе танкі, якія мае беларуская армія, дасталіся ёй пасьля развалу СССР? Ад 1991 году ў беларускае войска не паступіла ніводнага сучаснага танку. Гэты факт ды розныя небанальныя меркаваньні ў інтэрвію з Андрэем Паротнікавым, які, сярод іншага, тлумачыць, чаму Беларусь не ўступіць у вайну з Украінай.

Кіраўнік праекту Belarus security blog, вайсковы экспэрт Андрэй Паротнікаў адказвае на пытаньне, ці баяцца ўкраінцы нападу арміі Беларусі, ацэньвае баяздольнасьць беларускага войска і скептычна ставіцца да заяваў, нібыта Масква цісьне на Лукашэнку з патрабаваньнем уступіць у вайну.

— Беларуская армія сёньня ня здольная весьці маштабную вайну супраць Украіны. І любая збройная канфрантацыя Беларусі з Украінай стварае дадатковае напружаньне не для Ўкраіны, а для Расеі. Бо Расеі ў такім выпадку давядзецца абараняць Беларусь ад Украіны.

Таму я вельмі скептычна стаўлюся да заяваў, нібыта Масква цісьне на Лукашэнку, каб ён непасрэдна далучыўся да агрэсіі супраць Украіны. Я лічу, што гэта абсалютная спэкуляцыя, якая грае на карысьць Лукашэнкі. Бо яна аднаўляе гэткую старую легенду пра Лукашэнку як пра адзінага абаронцу самастойнасьці Беларусі перад крамлёўскім ціскам. Больш за тое, я лічу, што няма прыкметаў, нібыта Расея разглядала варыянт прыцягненьня войскаў сваіх фармальных саюзьнікаў да баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31877451.html
598 viewsedited  08:56
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 18:08:50 "Ня трэба эйфарыі, нібыта заўтра будзе хуткая перамога Украіны"

Меркаваньне сапраўднага ваеннага экспэрта трошкі адрозьніваецца ад меркаваньняў папулярных “экспэртаў для мас”. Ніякіх прыкметаў эўфарыі альбо галавакружэньня ад будучых хуткіх поспехаў.

Сяргей Грабскі, вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу, былы супрацоўнік Міністэрства абароны Ўкраіны, удзельнік міратворчых апэрацый у Косаве і Іраку, заяўляе, што Расея пакуль мае перавагу ў сілах і сродках, апісвае стратэгію ўкраінскіх войскаў і адказвае на папулярнае пытаньне, калі ж нарэшце ў вайне адбудзецца кардынальны пералом.

Грабскі: “Я не падзяляю выказваньняў наконт таго, што вось-вось, «заўтра», пачнецца стратэгічны контранаступ — бо такія дзеяньні патрабуюць вельмі пільнай падрыхтоўкі.

Трэба разумець, што Ўкраіна процістаіць вельмі сур’ёзнаму праціўніку, які на сёньня мае перавагу ў сілах і сродках. І для перамогі над ім трэба мець колькасную і якасную перавагу. Якасная перавага тут нават больш важная, бо праціўнік выкарыстоўвае даволі састарэлае ўзбраеньне і баявую тэхніку.

Таму і мы, і нашы саюзьнікі разумеем, што наперадзе вельмі цяжкі этап барацьбы. Праціўнік яшчэ даволі моцны і прыкладае шмат намаганьняў, каб дасягнуць максымуму ад таго, чаго ён можа дасягнуць у гэтай вайне. Зараз мы маем даволі няпросты час, сытуацыя прымушае нас мабілізавацца.

Але заяўляць, што заўтра наступіць пералом у вайне, — я так не скажу. Нават месяц, нават 2–3 месяцы — недастатковы тэрмін, каб стратэгічна пераламіць сытуацыю ў гэтай вайне”.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31867471.html
346 viewsedited  15:08
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 20:04:28 Навошта Лукашэнка кажа, што Польшча хочу захапіць Заходнюю Украіну?

Заявы Лукашэнкі, нібыта Польшча хоча захапіць Заходнюю Украіну, (і Заходнюю Беларусь, канешне ж) вядома, можна ігнараваць як ягонае звычайнае балабольства, -- але трэба зафіксаваць некалькі важных аспектаў.

Па-першае, яўнае жаданьне пасварыць Польшчу з Украінай. На сёньня менавіта Польшча дэманструе найбольшую салідарнасьць і найбольшую дапамогу Украіне. Гэтыя краіны і народы, адкінуўшы усё свае гістарычныя прэтнзіі, маюць зараз бадай, найлепшыя адносіны ў сваёй двухбаковай гісторыі.

Па-другое, традыцыйная паланафобія Лукашэнкі. Яе нельга схаваць, яна прарываецца і ў словах і ў дзеяньнях, нават тады, калі для гэтага няма непасрэдных палітычных прычынаў. А тут яшчэ была магчымасьць падагрэць традыцыйную паланафобію Пуціна і расейскай палітычнай эліты. “Мели, Емеля”, гадасьці пра Польшчу – вялікі брат ацэніць.

Па-трэцяе, вобраз “страшнай і агрэсіўнай” Польшчы патрэбны Лукашэнку, каб даказваць Пуціну, што беларускае войска тут зацята ахоўвае заходнія рубяжы Саюзнай дзяржавы перад тварам страшнага ворага, які марыць захапіць Захаоднюю Украіну і Беларусь.

Ну і апошняя -- хацелася, каб гэта было толькі версіяй. Заявы пра намеры Польшчы захапіць Заходнюю Украіну могуць служыць нагодай і падставай для ўступленьня беларускага войска ў вайну на тэрыторыі Украіны. Маўляў, мы ідзем вызваляць украінцаў ад магчымага нападу палякаў. Менавіта па такой схеме Лукашэнка ўжо тлумачыў, чаму напад на Украіну веўся з беларускай тэрыторыі (“я вам покажу…”). Многія ў Расеі даўно заяўляць, што трэба перарэзаць каналы паставак заходняй зброі ва Украіну. А стратэгічна зрабіць гэта магчыма толькі адкрыцьцём другога фронту – нападам з Беларусі у кірунку Львова. Спадзяемся, гэтага ўсё ж не адбудзецца, і на сёньня гэта малаверагодна. Але факт, што ідэалагічную глебу для гэтага яны ўжо падрыхтавалі – “абараніць украінцаў ад палякаў”.

Абмеркавалі гэта ды іншае ў эфіры Свабоды з Валерам Карбалевічам і Юрыям Дракахрустам

392 views17:04
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 15:09:55 “Экспарту няма, унутранага попыту няма, авіяцыя не лятае, турыстычных паслуг няма, інвэстыцыі скарачаюцца. Гэта «ідэальны шторм», які накрывае беларускую эканоміку”.

Беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук рэкамэндуе беларусам купляць валюту, пакуль ёсьць «акно магчымасьцяў»; лічыць, што Нацбанку варта было перагледзець рэжым прывязкі беларускага рубля да расейскага, і заяўляе, што беларуская эканоміка канчаткова адвязалася ад рынкавых мэханізмаў

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31856435.html
685 views12:09
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 17:31:28 Задача прапаганды – абгрунтаваць права быць пасіўным гаўном.

Задача прапаганды (як беларускай, гэтак і расейскай) -- не пераканаць у нечым чалавека. Яе задача – даць яму права быць пасіўным амаральным гаўном.

«Увесь сьвет гаўно, паўсюль так, нідзе не лепш. Не бывае добрых матываў, людзі выходзяць на пратэст за грошы, усе вакол прадажныя, які яшчэ правы чалавека, іх няма нідзе». "Никому нельзя верить", "каждый только под себя гребет", "не наёб...шь – не проживешь". Дык навошта за нешта змагацца, калі “паўсюль тое самае”.

Такая гульня на паніжэньне чалавечага ў чалавеку.
1.3K viewsedited  14:31
Адкрыць / каментаваць
2022-05-15 12:37:27 “Калі вы запэўніваеце ўсіх ў сваёй павазе да беларускай мовы, дэманструеце разуменьне яе каштоўнасьці, то чаму вы не гатовыя зрабіць нават самы просты крок ёй насустрач?”

На самой справе я вельмі рэдка пішу ўласна пра беларускую мову – можа, раз у пяць гадоў. Бо гэта тэма, пра якую, здавалася б, даўно ўсё напісана і ўсё ўсім зразумела. Але падалося, што зараз такі гістарычны момант, калі, магчыма, варта нагадаць некаторыя відавочныя рэчы, і нават заклікаць да пэўных дзеяньняў.

“Зьвяртаюся я да тых людзей, якіх даўно ня трэба ні ў чым пераконваць, якія добра валодаюць беларускай мовай, разумеюць яе каштоўнасьць, гатовыя за яе гарою стаяць у любой дыскусіі, але... пры гэтым пішуць у сваіх сацыяльных сетках па-расейску…” Чаму? Бо многія дагэтуль успрымаюць карыстаньне беларускай мовай як нешта НЕнармальнае, НЕзвычайнае, НЕардынарнае, сытуацыйнае. І вось такіх людзей, “лідэраў меркаваньняў”, я сьціпла заклікаю хоць трошкі, хаця б раз у пяць допісаў пісаць па-беларуску.

“Калі вы нярэдка запэўніваеце ўсіх ў сваёй павазе да беларускай мовы, дэманструеце разуменьне яе каштоўнасьці, то чаму вы не гатовыя зрабіць нават самы просты крок ёй насустрач? Будзьце пасьлядоўнымі. Альбо скажыце: «На самой справе мне пофіг на лёс беларускай мовы». Гэта ня страшна, такіх людзей даволі шмат. Альбо — калі вам ня пофіг — зрабіце нешта рэальнае”.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31847715.html
511 views09:37
Адкрыць / каментаваць
2022-05-13 15:53:13 Гадамі расейская прапаганда імкнулася прадставіць Украіну як failed state, раздзьмуваючы рэальныя альбо выдуманыя праблемы і недахопы ў жыцьці ўкраінскага грамадзтва.

Але два месяцы вайны красамоўна прадэманстравалі відавочнае -- сама Расея значна бліжэй да таго самага failed state, дзяржавы-банкрута, дзяржавы, якая не ўдалася. Год за годам там зьнішчаліся інстытуцыі і структуры, якія і характарызуюць паняцьце “дзейная дзяржава” ў сучасным сьвеце – справядлівы суд, выбары, зьмена ўлады, вольная прэса, палітычная канкурэнцыя, права ўласнасьці. Апошнія месяцы разбураюцца і іншыя базавыя рэчы – права на выезд, права на ўласнасьць, нават элементарны спажывецкі выбар.

У пірамідзе Маслоў у Расеі ўжо зьнішчаныя ўсе верхнія паверхі -- сацыяльныя ліфты не працуюць, эстытычныя і пазнавальныя патрэбы абмежаваны вайной і цэнзурай, самарэалізацыя становіцца магчымай толькі ў рамках максімальнай лаальнасьці ўладзе. З пачатку вайны знак сур’ёзнага пытальніка навіс ужо над ніжнімі паверхамі піраміды – бясьпека і самыя простыя фізіалагіяныя патрэбы – ежа, здароўе.

Тое, што застаецца – гэта не дзяржава ў сучасным разуменьні з усімі яе атрыбутамі, гэта хутчэй нейкая карпарацыя ці проста банда.
646 views12:53
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 17:47:56 Украіна – сельскагаспадарчая звышдзяржава

Калі мы чуем, што вайна ва Ўкраіне можа прывесьці да сусьветных праблемаў з харчаваньнем, то лічым гэта яўным перабольшваньнем. Асабліва калі гадамі слухаць з расейскай і беларускай прапаганды пра развал усяго, і асабліва сельскай гаспадаркі ва Ўкраіне. Рэальна ж роля Ўкраіны ў сусьветным харчовым рынку даволі істотная, а сельская гаспадарка расьце імкліва ў колькасьці, і ў якасьці.

За апошнія гады Украіна выйшла на 4 месца па экспарту пшаніцы, ідучы за такімі вялізнымі па тэрыторыі краінамі, як Расея, Канада, ЗША. Зьяўляецца таксама адным з лідэраў па экспарту кукурузы.

За 2021 год Украіна сабрала рэкордныя 107 тон зерневых, зь іх пшаніцы -- 32 мільёны. Каля 80 працэнтаў сабранай пшаніцы ідзе на экспарт.

Калі слухаць лукашэнкаўскую прапаганду, там усё развалена, усё захапілі алігархі. Пры гэтым усе апошнія гады Украіна павялічвае і ўраджайнасьць (цяпер 46 цэнтнераў) і валавы аб’ём.

А тым часам у Беларусі кожны год гераічна, пад гукі селектарных нарадаў і Дажынак, зьбіраюць 6-7 мільёнаў тон. Пшаніцы там звычайна 2.5 мільёна тон. Але для вырабу добрага хлеба Беларусь вымушана купляць пшаніцу за мяжой.

Важна не пераблытаць. Там, дзе “ўсё развалілі” ў сельскай гаспадарцы – 107 мільёнаў тон, там, дзе ўсё “захавалі” – 7 мільёнаў (тэрыторыя Беларусі ў 3 разы меншая за ўкраінскую, ураджай – у 15 разоў меншы)

Для далейшага параўнаньня, варта нагадаць, што ў маленькай Літве (тэрыторыя ў тры разы меншая за беларускую), дзе паводле Лу, увогуле нікога не засталося, а сельская гаспадарка ў поўным заняпадзе, бо “распусьцілі калгасы”, зерневых у 2021 сабралі як у Беларусі – 7 мільёнаў. Ураджайнасьць пшаніцы ў Літве ў 2021-м – 56 цэнтнэраў. Ва Ўкраіне, нагадаю, 46 цэнтнераў.

У Беларусі? У 2021 -- 30,5 цэнтнераў.
654 viewsedited  14:47
Адкрыць / каментаваць