Get Mystery Box with random crypto!

Цыганкоў

Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў Ц
Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў
Адрас канала: @tsyhankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 892
Апісанне з канала

Віталь Цыганкоў. Публіцыст, аналітык, журналіст. Аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы "Двубой" на Белсаце.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-02-21 12:06:21 Два “Містэра Ніхто” – Макей і Лукашэнка

Калі Уладзімер Макей нядаўна правёў сваю прэс-канфэрэнцыю (на якой казаў, што "Ніводнага вайскоўца, ніводнай адзінкі баявой тэхнікі не застанецца пасьля гэтых вучэньняў»), то Валер Карбалевіч трапна заўважыў, што «прэсавая канфэрэнцыя Макея закліканая была паказаць, што МЗС Беларусі ўсё яшчэ існуе і ў яго ёсьць кіраўнік».

Не атрымалася. Міністэрства ёсьць, але замежных справаў даўно ўжо няма.

І калі савецкі міністар Грамыка быў «містэрам Не», то Макея цяпер можна назваць «містэрам Ніхто».

Але ладна Макей. Сам Лукашэнка ператвараецца ў такога незразумелага Ніхто, які на любое пытаньне цяпер адказвае: «Мне трэба параіцца з шэфам»... То бок, «старэйшым братам».
https://svb1234.azureedge.net/a/31713903.html
911 views09:06
Адкрыць / каментаваць
2022-02-17 15:58:06 "Як беларусы ненавідзяць адзін аднога"

Спадзяюся, калі нашы Белсатаўскія юцюберы давалі такі загаловак, яны ня мелі на ўвазе мяне і Юрыя Дракахруста) Але спрэчка ў рамках Размовы на Белсаце ў нас, сапраўды, атрымалася, даволі гарачай.

У прынцыпе, традыцыя публічна спрачацца ў нас з Дракахрустам ідзе яшчэ ад 1996 году. Каіл ён у газэце БДГ раскрытыкаваў Пазьняка за тое, што той прапанаваў на мітынгу ўшанаваць памяць Дудаева, а я ў газэце «Свабода» напісаў палемічны адказ з загалоўкам «Цяжка быць несавецкім палітыкам у савецкай Беларусі».

Увогуле, думаю прынцыповай падставай для нашых дыскусіяў у тым ліку зьяўлецца і рознае стаўленьне да задачаў аналітыкі-публіцыстыкі. Юра бачыць іх у тым, каб бесстаронне фіксаваць тое, што ёсьць. А мне гэтага падаецца мала) Я яшчэ імкнуся паказаць тое, як будзе і як павінна быць.

А падчас Размовы я, карыстаючыся сваім нязьменным прынцыпам, не імкнуўся «перамагчы» альбо «разбіць» суразмоўцу. Задача – раскрыць тэму ці суразмоўца, калі трэба -- указаць на супярэчнасьці ці нестыкоўкі ў ягонай пазыцыі. Бо сваё меркаваньне я маю поўную магчымасьць выказаць у іншых жанрах, альбо на ФБ, альбо ў блогах. Я дарэчы, і зьбіраюся гэта зрабіць – напісаць блог з умоўным загалоўкам «Ці вы хочаце, каб вашым суседам быў АМОНавец?»



777 views12:58
Адкрыць / каментаваць
2022-02-16 12:49:00 “Адзінае, што можна запісаць у актывы Крамля пасля першага раўнда - гэта Беларусь"

Аляксандар Марозаў – адзін з самых вядомых і аўтарытэтных расейскіх палітолагаў. Ва ўчорашняй Размове мы абмеркавалі адмену (ці перанос) “вайны), і як выглядаюць вынікі першага раўнду бою. Вельмі рэкамендую паглядзець, Аляксандар расклаў усё даволі ярка і доказна.

Увогуле, апошнія тыдні нагадвалі мне савецкі мульцік “Ограбленіе по..”. Памятаеце, “Марио идёт грабить банк.. Марио, ну когда ты уже ограбишь банк?»

“Вайна была прызначаная на 16 лютага, але за дзень да аб’яўленай даты яе адмянілі. Ці можна сказаць, што расейска-украінская палітычна канфрантацыя прыпыненая альбо яна проста пастаўленая на паўзу? Ультыматым Крамля Захад не выканаў, але ці дабіўся Пуцін сваіх мэтаў? Расея заявіла, што пасьля вучэньняў пачынае вывад сваіх войскаў з Беларусі. Але ці ўсіх і ці назаўжды? Гэтыя ды іншыя пытанні абмеркоўваем з сённяшнім госцем Размовы. Гэта выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандар Марозаў”



661 views09:49
Адкрыць / каментаваць
2022-02-15 14:59:04 Як Лукашэнка стаў “говорящим лицом» антыўкраінскай прапаганды

Разам з укарінскай экспэрткай Марыяй Аўдзеевай разьбіраліся ў розных гатунках… прапаганды. Ці адрозьніваюцца мэты і наратывы прапаганды крамлёўскай, данбаскай і ўкраінскіх прарасейскіх СМІ.

--Расейская прапаганда зьмяніла кірункі, і галоўны зараз — гэта фармаваньне з Украіны вобраза ворага, які пры дапамозе NATO хоча напасьці на Данбас.
--Яны ня скажуць «мы за Расею», але яны гавораць «Захад кепскі, там нам нічога ня сьвеціць, і толькі ў супрацоўніцтве з Масквой мы можам дасягнуць нейкага посьпеху».
-- Асноўная мэта Крамля зараз — падарваць давер да інстытутаў улады Ўкраіны, дэстабілізаваць унутраную сытуацыю.

https://svb1234.azureedge.net/a/31704215.html
677 viewsedited  11:59
Адкрыць / каментаваць
2022-02-13 13:41:10 Длинные руки родины

Член Чешской палаты адвокатов, бывший кандидат в президенты Беларуси Алесь Михалевич защищает граждан России, Беларуси и других постсоветских стран от международного преследования, которое может вести к экстрадиции на родину. В интервью Радио Свобода Михалевич рассказывает про пытки в тюрьме белорусского КГБ еще в 2010 году, называет две главные причины, по которым в России могут посадить, и перечисляет те нежелательные для беженцев страны, которые продолжают доверять российской системе правосудия.

https://www.svoboda.org/a/dlinnye-ruki-rodiny-kak-izbezhatj-ekstraditsii-v-rossiyu-i-belarusj/31697564.html
765 views10:41
Адкрыць / каментаваць
2022-02-03 19:38:00 Максім Недасекаў добра скача ў вышыню. Але горны казёл скача яшчэ вышэй”

Канешне, больш прыгожа і “касава” было б даць наступны загаловак (цытатай Алега Гаруновіча) – “Максім Недасекаў добра скача ў вышыню. Але горны казёл скача яшчэ вышэй”. Але гэта не зусім супадала з тэмай інтэрвію – палітыка і Алімпіяда.

Галоўны рэдактар выданьня «Трыбуна» Алег Гаруновіч прызнае, што Алімпіяда ўжо не выклікае ранейшых эмоцыяў, разважае пра сувязь паміж спортам і палітыкай і дае прагноз наконт выступу беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Пэкіне.

Калісьці ў 2013-м я напісаў тэкст “Ці абавязаны я ганарыцца Азаранкай?” https://www.svaboda.org/a/24884596.html Тады, скажам мякка, многія не ўспрынялі мае аргументы, маўляў, трэба адмяжоўваць спорт ад грамадзка-чалавечых поглядаў. Але пасьля 2020-га тая мая логіка (Калі вам не падабаецца палітык ці дзеяч культуры, які ўваходзіць у групу падтрымкі Лукашэнкі, то чым адрозьніваецца спартовец у той самай ролі?) стала, здаецца, агульнапрынятай. Ніхто ня хоча падтрымліваць тых спартоўцаў, якія падтрымалі забойствы і рэпрэсіі.
https://svb1234.azureedge.net/a/31685099.html
875 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2022-01-28 16:23:58 Я б можа і пакінуў уладу, але пакуль няма канчатковай стабільнасьці – не магу

Галоўным за гэтыя тры гадзіны сьпіча (малавата нешта. Раней па 6-7 гадзінаў бывала) было, на маю думку, наступнае.

Лу выканаў любімую оперную партыю на тэму «я даўно наеўся ўладай, хацеў сысьці, але абставіны..»
Но слава богу, что я не ушел от последних выборов (аплодисменты в зале — Прим. ред). Это не моя заслуга, Кочановой заслуга. Когда мы собрались я говорю: ребят, пора и честь знать. Сколько можно? Я просто хочу спокойно пожить. Я ведь не видел жизнь».

Але ўгаварылі застацца, пайсьці на выбары. І ён задае пытаньне аўдыторыі – “а вось уявіце, што было б, калі б я не пайшоў?” Ну ясна, што – развал краіны, хаос і вайна. Таму – “абставіны прымусілі”.

І тут ён пераходзіць на будучыню і кажа прыблізна такое – калі ўсё будзе нармальна і спакойна, то, канешне, пайду адпачываць, пакіну краінe ў надзейныя рукі. Але калі будзе неспакойна -- то вазьму кулямёт і ў першыя шэрагі.

Вось тут усе і становіцца зразумелым. Бо вакол Беларусі заўсёды ж неспакойна. Заўсёды паўсюль ворагі, зьнешнія і ўнутраныя, НАТО яўна не жадае распускацца, суседзі зубы точаць. Так што пакуль не наступіць самай-самай канчатковай стабільнасьці – то прыйдзе дзеля народца яшчэ памучыцца, пакіраваць ім, неразумным.

Абмеркавалі асноўныя сэнсы "пасланьня" народу разам з Аляксандрам Класкоўскім і Юрыям Дракахрустам у перадачы Праскі Акцэнт на Свабодзе



1.1K viewsedited  13:23
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 14:08:49 Як Беларусь уцягваюць у вайну і чаму Лу ўжо не супраць расейскай вайсковай прысутнасьці

Скажу шчыра, ня вельмі аптымістычнае інтэрвію Ягора Лебядка -- як працяг ягонага нядаўняго допісу пра тое, як Беларусь уцягваецца ў варонку вайны. Але час такі, што колішнія "алармісты" сёньня ўспрымаюцца як рэалісты.

Беларускі вайсковы экспэрт Ягор Лебядок апісвае, як канфрантацыя на шматлікіх узроўнях зацягвае Беларусь і рэгіён у вайну, тлумачыць вайсковыя і палітычныя задачы беларуска-расейскіх манэўраў і заяўляе, што для Лукашэнкі прысутнасьць расейскіх войскаў у Беларусі ўжо ня страшная.

Лебядок: У мірны час такія перамяшчэньні войскаў не фармуюць таго самага «віру» эскаляцыі, успрымаюцца даволі спакойна. Але калі гэта суправаджаецца нарастаньнем палітычнай напружанасьці, то гэта выклікае адказ на адказ. Усё гэта нарастае з 2014 году і стварае той самы «вір». Чым бліжэйшая нейкая краіна да гэтага віру, тым хуткасьць «вады» (падзеяў) паскараецца.
Таму на сёньня маем рэзкае абвастрэньне, вір расьце, нейкага палітычнага вырашэньня пакуль не назіраецца: ня толькі Расея, але і NATO сталі ў позу і не зьбіраюцца адступаць. Палякі, прыбалты і ўкраінцы ўзмацняюць сваю абароназдольнасьць самастойна, разьлічваючы і на сябе і на двухбаковыя стасункі. Атрымліваецца такі Балта-Чарнаморскі абарончы саюз — Польшча, Балтыя, Украіна.

Безумоўна, усё гэта не падабаецца Расеі. Бо, акрамя пагрозаў суседзям, ім асабліва няма чым палітычна гандляваць. І гісторыя паказвае, што такія шматузроўневыя эскаляцыі нярэдка заканчваюцца вайной. Не абавязкова буйнамаштабнай (будзе яна маштабнай альбо даволі лякальнай — гэта ўжо іншая справа).

https://svb1234.azureedge.net/a/31662923.html
768 viewsedited  11:08
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 23:20:20 Мы вяшчаем, а вы маўчыце

Даволі забаўна назіраць усе гэтыя афіцыйныя здымкі з "абмеркаваньня" праекту канстытуцыі.

Выглядае, што прапагандысты і ідэолагі прапусьцілі адну важную рэч. На ўсіх без выключэньня здымках гавораць і выступаюць яны, чыноўнікі. А "народ" безмолствует. Сядзіць (ці стаіць) і моўчкі, з абыякавымі тварамі, слухае.

У савецкі час такога не было. Абавязкова выступалі б даярка і рабочы са сваімі важнымі прапановамі

А тут народ маўчыць. Недагляд, правал у ідэалагічнай працы.

А можа гэта зусім і не правал? Можа, у гэтым і новы сэнс -- паказаць, што "мы гаворым, а вы слухайце і маўчыце"?
1.1K views20:20
Адкрыць / каментаваць
2022-01-17 15:20:46 «Захад мае пэўную рысу, за якую адступаць ня можа”.

Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс тлумачыць, чаму ў Маскве думаюць, што Захад будзе і далей адступаць; аналізуе апошнія падзеі ў Казахстане і заўважае сыгналы для Расеі ў праекце новай беларускай Канстытуцыі.

Мошэс: «Хутчэй гутарка ідзе пра тое, што ў Крамлі расьце ўяўленьне, што Захад слабы. Пасьля ўцёкаў з Афганістану, няўдачы ў Сырыі, канфрантацыі з Кітаем, якая невядома куды прывядзе, — пасьля ўсяго гэтага Захад, маўляў, ня можа дазволіць сабе новы крызіс бясьпекі на ўсходзе Эўропы. Я думаю, такое ўяўленьне аб рэальнасьці ў найбольшай ступені цяпер рухае дзеяньнямі Крамля. Уяўленьне, што Захад слабы; што ён больш гаворыць пра санкцыі, але ня робіць; Захад расколаты на ЗША і Эўропу і расколатая і сама Эўропа. І ў такой сытуацыі Захад можна калі не даціснуць, то хаця б выціснуць зь яго нейкія істотныя саступкі.

Калі гэта так, то рызыкі ўзрастаюць. Дзе знаходзіцца рыса, дасягнуўшы якой крамлёўскія палітыкі пачнуць спыняцца і задумвацца аб рэальнасьці, сказаць цяжка. Калі яшчэ вясной я адхіляў магчымасьць пачатку сур’ёзных баявых дзеяньняў на ўсходзе Украіны, іх эскаляцыі, то сёньня даводзіцца ўлічваць, што такое можа адбыцца».

https://svb1234.azureedge.net/a/31657954.html
784 views12:20
Адкрыць / каментаваць