Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 24.92K
Апісанне з канала

Тэлеканал Белсат
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2023-06-12 19:12:02
Вада падтапіла і Мікалаеў. Наступствы разбурэння Кахоўскай ГЭС

У Мікалаеўскай вобласці таксама ўзняўся ўзровень вады ў рэках пасля разбурэння дамбы Кахоўскай ГЭС.

Пакуль што падтопленыя прыбярэжныя раёны гораду, вадой заліта набярэжная, затопленыя пляжы.

Пры гэтым многія жыхары відавочна ўспрымаюць затапленне ў горадзе, як нагоду, каб адпачыць на раптоўна паўнаводным беразе, пафатаграфавацца і прагуляцца ўздоўж вады, нягледзячы на небяспеку распаўсюджвання інфекцый. Паглядзіце, як людзі бавяць час у горадзе. Фота публікуе выданне «Ґрати».

Цяпер узровень вады ў раёне Мікалаева паступова спадае, а сітуацыя з пітной вадой, якая і так пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання была ў Мікалаеве дрэнная, застаецца без зменаў.

Але гараджане чакаюць пагаршэння, у тым ліку з-за забруджвання ў сувязі з разлівам. У горадзе арганізаваныя некалькі кропак, дзе чыстую пітную ваду можна забраць бясплатна.
2.9K views16:12
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 18:52:31
Пракурор Берасцейскай вобласці выдаў пастанову для абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу «flirck.соm»

Падставай для прыняцця гэтага рашэння сталі «шматлікія парушэнні названым рэсурсам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі»».

Паведамляецца, што на партале нібыта неаднаразова друкавалася інфармацыя, якая «відавочна негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў».

Дзяржаўныя крыніцы памыліліся, мяркуюць праваабаронцы, імаверна гаворка ідзе пра фотахостынг Flickr.сom, але ён дагэтуль без праблем адкрываецца ў Беларусі.
571 views15:52
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 18:31:25
Чаму ў Новай Баравой стаіць чарга бацькоў першакласнікаў? Рэч не ў самой школе

Бацькі непакояцца, што не змогуць аддаць дзяцей у перапоўненую школу, а прапагандысты згадваюць пратэсты 2020 года.

Ды насуперак таму, што пішуць некаторыя прапагандысты, гэта не прыватная і не «элітная», а дзяржаўная школа з дзяржаўнымі настаўнікамі і кіраўніцтвам.

Чаму ж непакояцца бацькі, чым незвычайная гэтая школа і чаму яна перапоўненая, чытайце ў нашым разборы:

Праз VPN Без VPN
1.3K views15:31
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 18:10:59 У Літве пачалі расследаванне аб датычнасці рэжыму Лукашэнкі да вывазу ўкраінскіх дзяцей

Генпракурор Літвы Ніда Грунскіене распачала дасудовае расследаванне ў дачыненні ўладаў Беларусі ў справе аб незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

Расследаванне справы вядзецца паводле артыкулаў аб дэпартацыі і перасяленні цывільных асобаў ды разлучэнні дзяцей у Крымінальным кодэксе Літвы. Яно распачалося пасля просьбы міністра замежных справаў Габрыелюса Ландсбергіса ацаніць інфармацыю, перададзеную абранай прэзідэнткай Беларусі Святланай Ціханоўскай, аб незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі і ролі прадстаўнікоў уладаў Беларусі ў спрыянні гэтым злачынным дзеянням.

У прыкладзеных дакументах указваецца, што пасля пачатку вайны Расеі супраць Украіны больш за 2000 украінскіх дзяцей, у асноўным сіротаў, былі незаконна перавезеныя з часова акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны ў лагеры на тэрыторыі Беларусі.

Праз VPN Без VPN
1.8K views15:10
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 17:55:36 Ва Украіне Дзень Перамогі афіцыйна перанеслі з 9-га траўня на 8-е

Адпаведны закон падпісаў Уладзімір Зяленскі.

Поўная назва выходнага дня 8 траўня будзе выглядаць так: Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939-1945 гадоў.

9 траўня выходным не будзе. На яго прызначаць свята пад назваю Дзень Еўропы.
712 views14:55
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 17:15:58
Палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў залаты лаўр Акадэміі майстроў польскай мовы

У Варшаве 12 чэрвеня адбылася 23 цырымонія ўзнагароджання майстроў сацыяльнай праграмы польскай мовы. Залатыя лаўры Акадэміі майстроў польскай мовы атрымалі палітвязень Анджэй Пачобут і польскі актор Кшыштаф Глобіш.

Анджэй Пачобут і Кшыштаф Глобіш атрымалі вышэйшыя ўзнагароды Акадэміі майстроў польскай мовы. За прапаганду лепшых узораў польскай мовы палітвязень і польскі актор атрымалі залатыя лаўры.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
1.9K views14:15
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 16:58:59 Санкцыі ўведзеныя, а тавараабарот расце. Як такое магчыма?

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца ўжо трэці год, а санкцыі аказаліся не крытычнымі для рэжыму Лукашэнкі. Чаму так сталася?

Адразу пяцёра экспертаў экспертаў з Беларусі і Літвы ў студыі ток-шоу «План:Б» шукалі адказ на гэтае пытанне.

Таксама ў абмяркоўваем, чаму не ўсе заходнія палітыкі не разумеюць, што адбываецца ў Беларусі, хто і як дапамагае рэжыму абыходзіць санкцыі, хто галоўныя лабісты лукашыстаў і як можна паўплываць на сітуацыю?

Глядзіце новае выданне на youtube-канале Белсат NEWS
2.1K views13:58
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 16:41:42
Суд ЕЗ не зняў санкцыі з лукашэнкаўскага бізнесоўца Шакуціна Ён прайграў справу па зняцці з яго санкцый у Еўрапейскім судзе агульнай юрысдыкцыі. «Добрая перамога для ЕЗ, паколькі рэжым санкцый па Беларусі застаецца ў сіле, а доказы, якія злучаюць яго…
2.3K views13:41
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 16:28:58 «Раней было хоць трошкі, але да законаў»

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі назваў затрыманні ў Светлагорску «чарговым выпадкам пераследу медыяў». На ягоную думку, рэпрэсіі сапраўды могуць быць звязаныя з асвятленнем выбуху на ЦКК.

«Ранак» быў адным з першых, хто паведаміў пра выбух на Светлагорскім ЦКК. Адбылося гэта тады, калі ніякай афіцыйнай інфармацыі яшчэ не было. Выданне адзначала, што «з тэрыторыі выцякае нейкая вадкасць, каб спыніць уцечку, засыпаюць пілавіннем». Яны публікавалі відэа ад сваіх падпісчыкаў, якія чулі выбух амаль ува ўсіх раёнах гораду, і самі адправіліся на месца здарэння.

Пачытайце, пра што яшчэ паведамлялі журналісты з месца падзеяў, і чаму ўлады так рэагуюць на інфармацыю, у якой, як падаецца, не было ніякай палітыкі:

Праз VPN Без VPN
2.5K views13:28
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 16:05:35 Супольнасць «Честные люди» выпусціла відэа пра «чорныя спісы» дзеячаў культуры, якія сталі звыклай з'явай у нашай краіне пры ўладзе Лукашэнкі

«Честные люди» паразмаўлялі пра гэтую з'яву з музыкамі, што патраплялі ў такія спісы – Лявонам Вольскім, Уладзімірам Пугачам і Юрыем Стыльскім, а таксама з Паўлам Латушкам, які ў свой час кіраваў Міністэрствам культуры.

Латушка сазнаўся, што ў 2011-м годзе, калі «чорны спіс» музыкаў раздавалі чыноўнікам раздрукаваным на паперы ў Адміністрацыі Лукашэнкі, ён «зліў» той дакумент людзям, якія пазней апублікавалі яго ў незалежных СМІ.


2.8K views13:05
Адкрыць / каментаваць