Get Mystery Box with random crypto!

Вада падтапіла і Мікалаеў. Наступствы разбурэння Кахоўскай ГЭС | Белсат

Вада падтапіла і Мікалаеў. Наступствы разбурэння Кахоўскай ГЭС

У Мікалаеўскай вобласці таксама ўзняўся ўзровень вады ў рэках пасля разбурэння дамбы Кахоўскай ГЭС.

Пакуль што падтопленыя прыбярэжныя раёны гораду, вадой заліта набярэжная, затопленыя пляжы.

Пры гэтым многія жыхары відавочна ўспрымаюць затапленне ў горадзе, як нагоду, каб адпачыць на раптоўна паўнаводным беразе, пафатаграфавацца і прагуляцца ўздоўж вады, нягледзячы на небяспеку распаўсюджвання інфекцый. Паглядзіце, як людзі бавяць час у горадзе. Фота публікуе выданне «Ґрати».

Цяпер узровень вады ў раёне Мікалаева паступова спадае, а сітуацыя з пітной вадой, якая і так пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання была ў Мікалаеве дрэнная, застаецца без зменаў.

Але гараджане чакаюць пагаршэння, у тым ліку з-за забруджвання ў сувязі з разлівам. У горадзе арганізаваныя некалькі кропак, дзе чыстую пітную ваду можна забраць бясплатна.