Get Mystery Box with random crypto!

Пракурор Берасцейскай вобласці выдаў пастанову для абмежавання | Белсат

Пракурор Берасцейскай вобласці выдаў пастанову для абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу «flirck.соm»

Падставай для прыняцця гэтага рашэння сталі «шматлікія парушэнні названым рэсурсам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі»».

Паведамляецца, што на партале нібыта неаднаразова друкавалася інфармацыя, якая «відавочна негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў».

Дзяржаўныя крыніцы памыліліся, мяркуюць праваабаронцы, імаверна гаворка ідзе пра фотахостынг Flickr.сom, але ён дагэтуль без праблем адкрываецца ў Беларусі.