Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 24.92K
Апісанне з канала

Тэлеканал Белсат
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2023-06-12 09:45:36 У Светлагорску затрымалі супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак»

Праваабаронцы паведамляюць, што сілавікі затрымалі 8 чалавек, за што канкрэтна – пакуль невядома.

Аднак крыніцы «Гомельскай вясны», сцвярджаюць, што гэтых людзей затрымалі за падпіску на суполку «Светлік. Светлагорск» у «Аднакласніках». У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» гэтая суполка не ўнесеная.

Праваабаронцы мяркуюць, што сапраўднай прычынаю затрымання мог быць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінулі людзі.
2.5K viewsedited  06:45
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 09:35:38
Беларусь моцна апусцілася ў рэйтынгу краінаў для стартапаў

StartupBlink апублікаваў новы спіс краінаў, зручных для стартапаў. У ім Беларусь апусцілася ажно на 10 пазіцый: раней нашая краіна займала 70 месца, цяпер – 80. Таксама адзначаецца, што большасць беларускіх праектаў рэлакавалася ў іншыя краіны, а ў 2022 годзе Беларусь не заключыла аніводнай здзелкі па інвестыцыях у стартапы.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы

Праз VPN Без VPN
2.7K viewsedited  06:35
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 09:15:37 «Пасля 2020 году вучняў стала амаль у два разы болей»

Настаўніца віленскай гімназіі імя Францыска Скарыны Алена Базюк распавяла, як змянілася навучальная ўстанова пасля 2020 году а таксама расказала, чаму гімназія ў Вільні з беларускай мовай навучання настолькі папулярная ў замежнікаў (і не толькі беларусаў). Пачытайце!

Праз VPN Без VPN
2.9K views06:15
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 08:52:11 Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас самыя цікавы матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць

Прапаганда з-пад палкі. Рэйд па сацсетках дзяржустановаў, прадпрыемстваў і мясцовай вертыкалі

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

Чытачы «Белсату», якія працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах, паведамляюць, што іх прымушаюць падпісвацца на ведамасныя і карпаратыўныя сацсеткі ды тэлеграм-каналы дзяржаўных установаў, а таксама ўдзельнічаць у стварэнні прапагандысцкіх фота і відэа. Мы пацікавіліся іх зместам і абмеркавалі яго мэты і эфектыўнасць з вядомым медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім.

РПЦ абвясціла пацыфізм не сумяшчальным з праваслаўным вучэннем і ерассю

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

Царкоўны суд Расейскай праваслаўнай царквы абвясціў пацыфізм ерассю. Пра гэта сказана ў матэрыялах справы царкоўнага суда аб пазбаўленні сану кастрамскога святара Іаана Бурдзіна, які выказваўся супраць агрэсіі Расеі супраць Украіны.

«Вайсковы мяцеж». Прыгожын адмовіўся выконваць загад Шайгу адносна добраахвотнікаў

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

Сяргей Шайгу падпісаў загад, паводле якога ўсе «добраахвотніцкія атрады», якія знаходзяцца на фронце ва Украіне, павінны да 1 ліпеня заключыць кантракты з Мінабароны. Прыгожын адмовіўся гэта рабіць.

Еўразвяз ці раскол і грамадзянская вайна? У Варшаве абмеркавалі, куды рухацца Беларусі

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

У варшаўскім «Музеі вольнай Беларусі» 10 чэрвеня прайшла канферэнцыя «Reshape 2023», якую арганізаваў «Цэнтр новых ідэй» супольна з «Банкам ідэй». «Белсат» пераказвае, пра якія варыянты будучыні Беларусі размаўлялі на галоўнай сцэне.

Што беларускі робяць у эміграцыі? Вядома, садзяць бульбу!

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

Нават за мяжою, пасля вымушанай эміграцыі, беларускі не кідаюць традыцыяў і садзяць агароды – цяпер на гаўбцах здымных кватэраў. Кветак ім замала, таму на гаўбцах гадуюцца цыбуля, агуркі, баклажаны і нават бульба. «Белсат» паразмаўляў з дзвюма гаспадынямі такіх гародчыкаў.

#штопачытаць
3.0K views05:52
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 08:30:59
Вайскоўцы ЗСУ вызвалілі яшчэ адзін населены пункт

Гаворка пра сяло Старажавое ў Данецкай вобласці. Гэты населены пункт быў у акупацыі ад сакавіка 2022 году.
3.2K views05:30
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 08:11:44
Актывіст Ілля Міронаў пакінуў Беларусь

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook: «Паспяхова эвакуяваўся ў бяспечнае месца, за што вялізная падзяка Беларускай Радзе культуры за дапамогу! Усім вам дзякуй за словы падтрымкі!», – напісана ў паведамленні.

Цяпер Ілля знаходзіцца ў Вільні.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Праз VPN Без VPN
3.5K views05:11
Адкрыць / каментаваць
2023-06-11 23:31:00 Музыка на добры сон

У Šuma з'явіўся выдатны кліп да трэку Kupalinka. Відэа стварыла беларуская дыяспара Варшавы.

«Да нас падыходзілі мінакі-палякі і з цікаўнасцю пыталіся: «Хто вы? Гэта нейкая секта?» Мы смяяліся, казалі, што мы з Беларусі, расказвалі пра нашу культуру, традыцыі. У адказ мы атрымлівалі ўсмешкі, жывую цікавасць, глыбокі дыялёг, а кахання і цяпла ў свеце станавілася больш», – распавядаюць творцы.

Таксама музыкі заклікаюць працягваць наш шлях разам, ствараць культуру агульнымі сіламі, яднацца, бо няма лепшага часу для гэтага, чым цяпер.

#штопаслухаць
2.9K views20:31
Адкрыць / каментаваць
2023-06-11 23:18:27
#main Галоўнае за 11 чэрвеня

У Тайландзе знайшлі павешаным беларуса

Шасцёра кубінцаў захраслі на беларускай мяжы

Бацькі першакласнікаў ужо содні дзяжураць каля школы ў Новай Баравой

Расейцы расстралялі эвакуацыйную лодку ў Херсонскай вобласці: тры чалавекі загінулі

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаваць падрыў на Кахоўскай ГЭС

ЗСУ прасунуліся наперад на шэрагу ўчасткаў фронту

Украіна вярнула дадому 95 ваяроў з палону

Указ «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў» прымусіць таксістаў сачыць за пасажырамі

Запраўкі А-100 адмовіліся ад дызайну кубачкаў, каб дапамагчы атраду «Анёл»

Арыштаваная былая першая міністарка Шатландыі

РПЦ абвясціла пацыфізм ерассю

Беларуска выйграла тэнісны турнір у Тунісе

Улады Латвіі кажуць, што беларускія сілавікі прапаноўвалі мігрантам агнястрэльную зброю

Рэпрэсіі не спыняюцца:

У Менску па «тэрарыстычным» артыкуле судзяць Дзмітрыя Гудзеева

У Магілёве затрымалі актывіста

Стала вядома пра затрыманні на аграсядзібе «Стулы»
3.0K views20:18
Адкрыць / каментаваць
2023-06-11 22:52:54
Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаваць падрыў на Кахоўскай ГЭС

Прадстаўнікі Міжнароднага крымінальнага суду ўжо наведалі пацярпелую ад падрыву дамбы Херсонскую вобласць, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«У першы ж дзень пасля катастрофы генеральны пракурор накіраваў у Міжнародны крымінальны суд адпаведны зварот па расследаванні гэтай катастрофы. І праца ўжо пачалася. Вельмі важна, каб прадстаўнікі міжнароднага правасуддзя на свае вочы ўбачылі наступствы гэтага расейскага тэракту і самі пачулі, што расейскі тэрор працягваецца. Працягваецца максімальна цынічнымі абстрэламі затопленай тэрыторыі і тэрыторыі эвакуацыі», – падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.
3.3K viewsedited  19:52
Адкрыць / каментаваць
2023-06-11 22:30:34
ЗСУ прасунуліся наперад на шэрагу ўчасткаў фронту

Увечары 11 чэрвеня ўкраінскае кіраўніцтва паведаміла пра новыя поспехі на фронце, у тым ліку вызваленне некаторых паселішчаў. Агулам на поўдні ўкраінскія вайскоўцы на двух кірунках прасунулася наперад на адлегласць ад 300 да 1500 метраў.

Таксама ў Мінабароны Украіны заяўляюць, што працягваецца штурмавыя дзеянні ў раёне Бахмуту. «Ёсць поспех у раёне Берхаўскага вадасховішча. Прасунуліся на 250 метраў», – распавяла намесніца міністра абароны Ганна Маляр.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
3.6K views19:30
Адкрыць / каментаваць