Get Mystery Box with random crypto!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас самыя цікавы | Белсат

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас самыя цікавы матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць

Прапаганда з-пад палкі. Рэйд па сацсетках дзяржустановаў, прадпрыемстваў і мясцовай вертыкалі

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

Чытачы «Белсату», якія працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах, паведамляюць, што іх прымушаюць падпісвацца на ведамасныя і карпаратыўныя сацсеткі ды тэлеграм-каналы дзяржаўных установаў, а таксама ўдзельнічаць у стварэнні прапагандысцкіх фота і відэа. Мы пацікавіліся іх зместам і абмеркавалі яго мэты і эфектыўнасць з вядомым медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім.

РПЦ абвясціла пацыфізм не сумяшчальным з праваслаўным вучэннем і ерассю

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

Царкоўны суд Расейскай праваслаўнай царквы абвясціў пацыфізм ерассю. Пра гэта сказана ў матэрыялах справы царкоўнага суда аб пазбаўленні сану кастрамскога святара Іаана Бурдзіна, які выказваўся супраць агрэсіі Расеі супраць Украіны.

«Вайсковы мяцеж». Прыгожын адмовіўся выконваць загад Шайгу адносна добраахвотнікаў

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

Сяргей Шайгу падпісаў загад, паводле якога ўсе «добраахвотніцкія атрады», якія знаходзяцца на фронце ва Украіне, павінны да 1 ліпеня заключыць кантракты з Мінабароны. Прыгожын адмовіўся гэта рабіць.

Еўразвяз ці раскол і грамадзянская вайна? У Варшаве абмеркавалі, куды рухацца Беларусі

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

У варшаўскім «Музеі вольнай Беларусі» 10 чэрвеня прайшла канферэнцыя «Reshape 2023», якую арганізаваў «Цэнтр новых ідэй» супольна з «Банкам ідэй». «Белсат» пераказвае, пра якія варыянты будучыні Беларусі размаўлялі на галоўнай сцэне.

Што беларускі робяць у эміграцыі? Вядома, садзяць бульбу!

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

Нават за мяжою, пасля вымушанай эміграцыі, беларускі не кідаюць традыцыяў і садзяць агароды – цяпер на гаўбцах здымных кватэраў. Кветак ім замала, таму на гаўбцах гадуюцца цыбуля, агуркі, баклажаны і нават бульба. «Белсат» паразмаўляў з дзвюма гаспадынямі такіх гародчыкаў.

#штопачытаць