Get Mystery Box with random crypto!

У Светлагорску затрымалі супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак» Пра | Белсат

У Светлагорску затрымалі супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак»

Праваабаронцы паведамляюць, што сілавікі затрымалі 8 чалавек, за што канкрэтна – пакуль невядома.

Аднак крыніцы «Гомельскай вясны», сцвярджаюць, што гэтых людзей затрымалі за падпіску на суполку «Светлік. Светлагорск» у «Аднакласніках». У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» гэтая суполка не ўнесеная.

Праваабаронцы мяркуюць, што сапраўднай прычынаю затрымання мог быць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінулі людзі.