Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 24.92K
Апісанне з канала

Тэлеканал Белсат
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2023-07-06 20:00:38 СТРЫМ. «Аб'ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

Лукашэнка даў прэсавую канферэнцыю пра Прыгожына, ПВК Вагнера і ядравую зброю.

Расейцы абстралялі жылы дом у Львове: 5 загінулых, дзясяткі параненых.

Працаўнікі КДБ ставяць беларусаў перад выбарам: або адмова ад карты паляка або содні.

Міністр транспарту і камунікацыяў Аўраменка нібы здзейсніў самагубства.

Італія адклікае амбасадара з Беларусі і працягне прымаць на аздараўленне сем’і беларускіх палітвязняў. Пра што дамовілася Святлана Ціханоўская ў Рыме?

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з «Навінак» у СІЗА на Валадарскага. У студыі муд актывісткі.

Гадавіна каранацыі Міндоўга.


1 view17:00
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 19:41:07
Перасоўванне ядравай зброі не звязанае з раптоўнай смерцю міністра транспарту

Такое раптам выдаў самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі, адказваючы на пытанне журналісткі «The New York Times»пра перасоўванне ядравай зброі.

Справа ў тым, што ніхто ў яго пра смерць міністра не пытаўся.

Таксама Лукашэнка абяцае «нікога не атакаваць» ядравай зброяй, калі не захоча або ён сам, або народ, або дзяржава. Пытанне пра кантроль ядравай зброі Лукашэнка назваў «непрыстойным», «непрыемнай размовай».

Праз VPN Без VPN

Лайфхак: калі паскорыць відэа і дадаць фінал, то глядзець нават весела.
1 view16:41
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 19:21:01
У пытанні замены пашпарту ў Польшчы цяпер ёсць рашэнне

Рашэнне было і раней, але цяпер сітуацыя спрасцілася. Ад 1 ліпеня польскі праязны дакумент дадуць любому беларусу з відам на жыхарства ў Польшчы.

Гэта не «бонус», а неабходны дакумент для тых, хто не можа атрымаць дзейны пашпарт.

Расказваем падрабязней, што трэба ведаць пра гэты дакумент і дзе яго атрымаць

Праз VPN Без VPN
773 views16:21
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 19:02:57
Бацьку былога палітвязня выклікалі на размову ў КДБ

Жыхар Магілёву Станіслаў Паўлінковіч у 2020 годзе атрымаў тры гады «хіміі» за абразу суддзі. Пасля вызвалення мужчына з’ехаў з Беларусі. Але сілавікі пачалі ціснуць на яго бацькоў.

Праз VPN Без VPN
1.3K views16:02
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 18:36:00
БДУ пацвердзіў узлом

Пра гэта паведамляе афіцыйны Telegram канал Нацыянальнага цэнтру абароны персанальных даных:

«Был осуществлен несанкционированный доступ к информационной системе БГУ, при котором злоумышленниками были незаконно получены персональные данные около 6 тысяч человек».

У паведамленні адзначылі, што прымуць меры, прадугледжаныя заканадаўствам.

Нагадваем, 4 ліпеня стала вядома, што Кіберпартызаны ўзламалі ўсе сайты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Акрамя таго, што мы даведаліся аб заробку рэктара, у нашым эфіры прадстаўніца Кіберпартызанаў Юліяна Шаметавец паведаміла, што ў БДУ існуе сакрэтны аддзел, які займаецца аховай «дзяржаўных таямніцаў».
1.8K views15:36
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 18:12:51
Дваіх незаконна вывезеных дзяцей вярнулі дадому

Адбыўся яшчэ адзін абмен палоннымі паміж Расеяй і Украінай. Дадому вярнулі двух незаконна дэпартаваных у Расею дзяцей. Іх маці – баявы медык – вызвалілася з палону ў кастрычніку мінулага года. 6-гадовы Рэнат і 10-гадовая Варвара не бачылі маму 1,5 года.

Сёння з расейскага палону дадому вярнуліся 47 украінцаў. Удалося вярнуць дадому ў тым ліку дваіх абаронцаў, якія мелі статус зніклых без вестак.

Паглядзіце на гэтую звышкранальную сустрэчу
2.2K viewsedited  15:12
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 17:51:03
Што нагаварыў Лукашэнка. Падсумавалі і спыталі экспертаў

Спецыяльна падрыхтаваны чалавек з нашай рэадкцыі мужна даслухаў стэндап чалавека, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі. Расказваем сцісла, што, каму і навошта нагаварыў Лукашэнка

Праз VPN Без VPN
545 views14:51
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 17:26:13
Беларусы з бела-чырвона-белым сцягам на шэсці ў Дзень Незалежнасці ЗША

Да ўдзелу беларускую суполку запрасіла ўкраінская – і яны ішлі разам. Пра гэта нам расказалі беларусы Філадэльфіі.

«Выйшаў такі сімвалізм, бо мы, беларусы і ўкраінцы, падтрымліваем і дапамагаем адно аднаму ў гэтыя цяжкія для нашых народаў часы. Прыемна было ісці ў святочнай калоне і раз-пораз чуць ад гледачоў парада ў Філадэльфіі «Жыве Беларусь!», – адзначыў актывіст суполкі «Belarus FREEDOM – Philadelphia», сябра грамадскага руху «Краіна для жыцця» Глеб Івашкевіч.
497 views14:26
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 17:02:42
Першы каментар пасля вызвалення з Акрэсціна штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук

Бронзавая прызёрка Алімпіяды-2008 Надзея Астапчук дала «Народнай волі» кароткі каментар:

«Пакуль без інтэрв’ю, расказаць нейкія падрабязнасці ў дадзены момант не магу. Як кажуць у адной моднай фразе: «Прашу паставіцца да гэтага з разуменнем!».

Надзея Астапчук прыняла рашэнне не пакідаць Беларусь, але летась 15 снежня стала вядома аб яе затрыманні.

Праз VPN Без VPN
1.3K views14:02
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 16:35:59
Магілёў. Інвалід-вазочнік на вачах камунальнікаў сам робіць сабе пандус. Пазванілі ў ЖЭУ

На тэлеграм-канале «Беларусь за МКАДом» з'явілася відэа, на якім бачна, як інвалід-вазочнік робіць пандус каля пад’езду. У гэты час побач каля яго знаходзяцца працаўнікі мясцовага ЖЭУ, якія назіраюць за працай.

Мы пазванілі ў ЖЭУ, каб высветліць, чаму мужчына з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі сам працуе. Вось, што нам адказалі:

«Ён сам праявіў жаданне. На каналах у Магілёве пішуць пра гэта. Інфармацыя не з’яўляецца сапраўднай».

Дыспетчарка назвала відэа фэйкам, але не змагла патлумачыць, што менавіта ў гэтым відэа зʼяўляецца насамрэч фэйкам

Падрабязней у нашым матэрыяле

Праз VPN Без VPN
1.8K viewsedited  13:35
Адкрыць / каментаваць