Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 24.92K
Апісанне з канала

Тэлеканал Белсат
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2023-07-06 12:20:02
Цукерберг запусціў аналаг Twitter

У новай сетцы Meta Threads за першыя сем гадзін зарэгістраваліся 10 мільёнаў карыстальнікаў, кажа кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг. Ён назваў сетку «дружалюбным» супернікам Twitter, якая належыць Ілану Маску.

Эксперты кажуць, што Threads можа прыцягнуць карыстальнікаў Twitter, незадаволеных нядаўнімі зменамі ў платформе.Новая сетка дазваляе карыстальнікам размяшчаць да 500 сімвалаў і мае шмат функцый, падобных да Twitter.

Мы зарэгістраваліся, каб пратэставаць навінку. Далучайцеся да нас тут, разам спраўдзім, што там і як

Далучыцеся да новай сеткі?
3.9K viewsedited  09:20
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 11:50:43
Мінздароўя не бачыць жанчын у прафесіях хірурга, анестэзіёлага-рэаніматолага, траўматолага

У кадравай замове на размеркаванне выпускнікоў Гомельскага медуніверсітэту 45 месцаў – для анестэзіёлагаў мужчын і толькі 5 месцаў – для дзяўчат.

«Ёсць спіс прафесіяў, куды жанчыны не могуць уладкавацца паводле працоўнага заканадаўства. Гэта асобная праблема, але ўрачэбная спецыяльнасць туды не ўваходзіць», – адзначыў Станіслаў Салавей, гінеколаг і актывіст прафзвязу.

Як выглядае сітуацыя і куды звяртацца па дапамогу, глядзіце ў нашым рэпартажы

Выданне цалкам
ПА СПАСЫЛЦЫ
4.0K views08:50
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 11:21:05
Прыгожына ў Беларусі няма, а вагнэраўцы будуць «бараніць» Беларусь

Лукашэнка сёння вырашыў раздаць чарговую порцыю сенсацыйных заяў, выступіўшы перад прадстаўнікамі замежных медыяў. Падрабязна расказваць пра кожнае трызненне чалавека, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі, мы не будзем.

Аднак у рэдакцыі ёсць чалавек са спецыяльнай падрыхтоўкай, які будзе слухаць і запісваць для вас асноўныя тэзісы.

Сачыце па спасылках. Артыкул будзе абнаўляцца

Праз VPN Без VPN
4.2K viewsedited  08:21
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 10:54:56
На беларускай мяжы людзей прымушаюць адмаўляцца ад картаў паляка

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», беларусаў з картай паляка на мяжы адпраўляюць «на размову» з супрацоўнікамі КДБ.

Праваабаронцы паведамляюць, што было як мінімум 10 выпадкаў, калі сілавікі прапануюць «добраахвотна» адмовіцца ад карты паляка, а калі чалавек не пагаджаецца – яму пагражаюць адміністратыўным арыштам.
4.5K viewsedited  07:54
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 10:06:02
Прадстаўніца Кіберпартызанаў: У БДУ існуе сакрэтны аддзел

У нашым эфіры прадстаўніца Кіберпартызанаў Юліяна Шаметавец распавяла, чаго арганізацыя дамаглася падчас атакі на ўнутраныя сеткі БДУ:

«Мы спампавалі больш за тры ТБ дадзеных: і выпіскі банкаўскіх рахункаў рэктара, і таксама нават інфармацыю пра сакрэтны аддзел, які займаецца аховай «дзяржаўных таямніцаў». Гэтая інфармацыя павінна быць публічнай, беларусы павінны пра гэта ведаць. У будучыні ўсе падобныя аддзелы павінны быць ліквідаваныя».

«Наколькі мы ведаем, там [на серверах БДУ] цяпер усё ў руінах. Ніхто не ведае, што рабіць і як аднаўляць. Магчыма, некаторыя базы дадзеных былі захаваныя на офлайнавых дысках, ці былі зробленыя якія-небудзь бэкапы, але ўсё аднавіць будзе немагчыма».

Таксама Шаметавец распавяла, які фібдэк атрымалі Кіберпартызаны пасля атакі:

«Фідбэк ад студэнтаў і абітурыентаў з большага даволі пазітыўны. Яны пішуць, што ўсё правільна».

Цалкам размову можна паслухаць па спасылцы
4.7K viewsedited  07:06
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 23:55:40
#main Галоўнае за 12 чэрвеня

У Аб'яднаным пераходным кабінеце заявілі, што на гэты момант не выявілі ўцечкі інфармацыі з плану «Перамога»

У Літве пачалі расследаванне аб датычнасці рэжыму Лукашэнкі да вывазу ўкраінскіх дзяцей

Еўрапейскі суд разгледзеў яшчэ тры пазовы аб зняцці санкцый ад прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Усім было адмоўлена

Палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў залаты лаўр Акадэміі майстроў польскай мовы

Разгляд справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета працягнуць пасля 3 гадоў слуханняў

Контранаступ набірае абароты. Галоўныя падзеі яшчэ наперадзе

10 чалавек загінулі, 42 асобы лічацца зніклымі без вестак – наступствы падрыву Кахоўскай ГЭС

Самалёт чарнагорскай авіякампаніі сёння заляцеў у Літву праз паветраную прастору Беларусі. Гэта забаронена яшчэ з 2021 года

Памёр былы прэмʼер-міністр Італіі Сільвіё Бэрлюсконі
251 views20:55
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 23:40:49
Пагоня, татуіроўкі і суды над памерылымі. Што яшчэ вядома пра рэпрэсіі ў Беларусі 12 чэрвеня

Мужчына напаў на трансгендарную жанчыну за сцяжок Украіны побач са сцягам ЛГБТ+. Затрымалі жанчыну

У Светлагорску затрымалі супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак»

Затрыманыя шасцёра жыхароў Віцебску

Мужчыну затрымалі за «экстрэмісцкія татуіроўкі» і загадалі «перабіць» іх – ён гэтага не зрабіў, за што быў затрыманы зноў

У Расеі затрымалі бацьку Уладзіслава Лагуценкі, якому нядаўна прызначылі 2,5 года «хатняй хіміі»

Сілавікі прыйшлі дадому да магілёўскага актывіста Сяргея Гіркіна, які ўжо 5 гадоў жыве за мяжой

Берасцейца аштрафавалі за «пікетаванне татуіроўкай» на рынку

Санітарку з бальніцы ў Глыбокім пакаралі 12 соднямі арышту за выяву «Пагоні» ў тэлефоне

Судзіць у Беларусі цяпер будуць і памерлых

Пракурор выдаў пастанову для абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу, але пераблытаў адрас сайту

«Зеркало» і ўсе сацсеткі выдання прызнаныя «экстрэмісцкім фармаваннем»

Актывіст Ілля Міронаў пакінуў Беларусь

Палітвязні за мяжой аб’ядноўваюцца ў арганізацыю
644 views20:40
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 23:20:48
Калі вы яшчэ думалі наведаць Дубай...

Самы высокі будынак свету, хмарачос Бурдж-Халіфа ў Дубаі, падсвяцілі колерамі расейскага сцягу. Так расейцаў павіншавалі з Днём Расеі.
1.4K views20:20
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 23:05:54
Яшчэ на 180 дзён Міністэрства гандлю ЗША забараняе абслугоўваць самалёты «Белавія»

У ЗША таксама адзначаюць, што «Белавія» працягвае выкарыстоўваць самалёты, якія патрапілі пад санкцыі. Кампанія арганізавала на гэтых самалётах рэйсы ў Расею, Грузію, Егіпет, Турцыю.

Праз VPN Без VPN
174 views20:05
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 22:50:52
Глядзіце, якога драпежніка заўважылі ў Беларусі

Белагаловы сіп – рэдкая птушка ў нашых мясцінах. Яго заўважылі 7 чэрвеня ў вёсцы Выхадцы Лёзненскага раёну. Апошні раз сіпа бачылі на Віцебшчыне ажно ў 2016-м годзе.

Гэтым разам галодны драпежнік цягам некалькіх дзён паеў буслянят у некалькіх гнёздах у навакольных вёсках.

Жыхары нават спрабавалі адпудзіць драпежніка стрэламі з драбавіка. Забіваць драпежных птушак нельга – яны пад аховай закона. Грашовае пакаранне за забойства сіпа – вельмі істотнае.

Знаўцы адзначаюць, што белагаловы сіп – вельмі моцная птушка, размах крылаў – амаль тры метры. Харчуецца падлінай і можа забіваць аслабленых жывёлінаў.
853 views19:50
Адкрыць / каментаваць