Get Mystery Box with random crypto!

Прадстаўніца Кіберпартызанаў: У БДУ існуе сакрэтны аддзел У н | Белсат

Прадстаўніца Кіберпартызанаў: У БДУ існуе сакрэтны аддзел

У нашым эфіры прадстаўніца Кіберпартызанаў Юліяна Шаметавец распавяла, чаго арганізацыя дамаглася падчас атакі на ўнутраныя сеткі БДУ:

«Мы спампавалі больш за тры ТБ дадзеных: і выпіскі банкаўскіх рахункаў рэктара, і таксама нават інфармацыю пра сакрэтны аддзел, які займаецца аховай «дзяржаўных таямніцаў». Гэтая інфармацыя павінна быць публічнай, беларусы павінны пра гэта ведаць. У будучыні ўсе падобныя аддзелы павінны быць ліквідаваныя».

«Наколькі мы ведаем, там [на серверах БДУ] цяпер усё ў руінах. Ніхто не ведае, што рабіць і як аднаўляць. Магчыма, некаторыя базы дадзеных былі захаваныя на офлайнавых дысках, ці былі зробленыя якія-небудзь бэкапы, але ўсё аднавіць будзе немагчыма».

Таксама Шаметавец распавяла, які фібдэк атрымалі Кіберпартызаны пасля атакі:

«Фідбэк ад студэнтаў і абітурыентаў з большага даволі пазітыўны. Яны пішуць, што ўсё правільна».

Цалкам размову можна паслухаць па спасылцы