Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 24.92K
Апісанне з канала

Тэлеканал Белсат
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2023-06-12 12:30:55
Былы прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў павіншаваў сваіх падпісантаў з Днём Расеі выяваю кіеўскага Майдана Незалежнасці

На здымак Майдану прыфаташоплены расейскі трыкалор на флагштоку, а ў подпісе Мядзведзеў выказвае перакананне, што неўзабаве гэтае месца стане «площадью России».
1.4K views09:30
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 12:15:32
Санітарку з бальніцы ў Глыбокім пакаралі 12 соднямі арышту за выяву «Пагоні» ў тэлефоне

Праваабаронцы з «Віцебскай вясны» даведаліся, што жанчыну завуць Наталля Міцько. 29 траўня суддзя Аляксандр Аляксеенка прысудзіў ёй 5 содняў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і яшчэ 7 содняў за «пікетаванне» ў інтэрнэце.

Адпаведныя пратаколы на Наталлю склалі супрацоўнікі Глыбоцкага РАУС, якія і выявілі «Пагоню» ў галерэі тэлефона.

Тэлефон, дарэчы, суддзя Аляксеенка пастанавіў канфіскаваць у даход дзяржавы.

Фота ілюстрацыйнае
1.9K viewsedited  09:15
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 11:55:13
Расейскія вайскоўцы ў Бахмуце атрымалі рагачоўскую згушчонку

Такі пачастунак даставілі ім «вагнэраўцы».

На адным са сваіх каналаў ПВК публікуе відэа дастаўкі зброі і харчавання вайскоўцам, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству абароны Расеі. Сярод тавараў, якія трапілі ў кадр – згушчонка з беларускага Рагачову, заўважыла Радыё Свабода.

Таксама «вагнэраўцы» адзначаюць, што правядуць для вайскоўцаў лекцыі.
487 viewsedited  08:55
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 11:39:16
Памёр былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі

Палітыку было 86 гадоў. Ён сканаў у бальніцы ў Мілане.

Пра смерць Берлусконі піша аўтарытэтнае італьянскае выданне Corriere della Serra.
1.2K viewsedited  08:39
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 11:35:31
Калі вы ці вашы дзеці сёлета скончылі школу, распавядзіце, калі ласка, як прайшлі ў вашай школе выпускныя

Ці мелі магчымасць бацькі і выпускнікі яго арганізаваць паводле свайго сцэнару, альбо ён быў «спушчаны зверху»?

Ці мелі магчымасць прысутнічаць на мерапрыемстве сябры, знаёмыя, родныя?

Якія наогул былі абмежаванні?

Адказы пішыце нам у бот @BelsatBot, гэта ананімна.

Фота мае ілюстрацыйны характар
1.3K views08:35
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 11:15:58
Сёння ў Нямеччыне распачынаюцца маштабныя вайскова-паветраныя вучэнні NATO

Яны маюць назву Air Defender 2023. У вучэннях будуць задзейнічаныя каля 10 тысяч вайскоўцаў і 250 ваенных самалётаў з 25 дзяржаваў (сябраў альянсу і краін-партнёраў, такіх як Швецыя ці Японія).

Вучэнні працягнуцца ад 23 чэрвеня і пройдуць у трох палётных зонах: над Паўночным морам і над поўначчу Нямеччыны, на ўсходзе Нямеччыны і на яе поўдні. У адзін з дзён за вучэннямі збіраецца назіраць нямецкі канцлер Олаф Шольц.
1.7K views08:15
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 11:00:15
Самалёт чарнагорскай авіякампаніі сёння заляцеў у Літву праз паветраную прастору Беларусі. Гэта забаронена яшчэ з 2021 года

На сітуацыю звярнуў увагу @motolkohelp.

Борт авіякампаніі Air Montenegro з нумарам 4O-AOA (самалёт Embraer E195LR) ляцеў па маршруце Ціват-Вільня і прызямліўся ў літоўскай сталіцы а 10-й гадзіне.

Яшчэ з 2021 года літоўскія ўлады забаранілі авіякампаніям вылеты і прылёты ў свае аэрапорты, калі рэйс выконваецца праз паветраную прастору Беларусі.

Рэйс MNE2468 Ціват-Вільня з'яўляецца чартарным і быў запушчаны зусім нядаўна – напрыканцы траўня. На гэты момант па згаданым маршруце было выканана ўжо пяць рэйсаў, і раней у беларускае паветра самалёты чарнагорскай кампаніі не заляталі. Папярэдне, пілоты «скарацілі шлях» не праз дрэнныя ўмовы надвор'я або нейкія форс-мажорныя абставіны.
315 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 10:43:33 У Аб'яднаным пераходным кабінеце заявілі, што на гэты момант не выявілі ўцечкі інфармацыі з плану «Перамога»

Таксама не выяўлена ўцечак інфармацыі, датычнай іншых ініцыятываў BYPOL.

Кабінет працягвае праверку ў дачыненні BYPOL, распачатую пасля таго, як стала вядома ў раскол у гэтай арганізацыі:

«На сёння прызначана медыяцыя паміж бакамі канфлікту ў прысутнасці кіраўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета».
1.0K viewsedited  07:43
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 10:20:50
У Светлагорску затрымалі супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак» Праваабаронцы паведамляюць, што сілавікі затрымалі 8 чалавек, за што канкрэтна – пакуль невядома. Аднак крыніцы «Гомельскай вясны», сцвярджаюць, што гэтых людзей затрымалі за падпіску на суполку…
1.8K viewsedited  07:20
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 10:07:46
Пад Слуцкам перакуліўся каршэрынгавы аўтамабіль Tesla

Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку загінуў адзін чалавек, а яшчэ адзін знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Усяго ў салоне ехалі пяць чалавек – кампанія са Слуцка. Здарэнне адбылося ўчора ўвечары каля вёскі Новы Двор.

Афіцыйнай інфармацыі пра гэтае ДТЗ пакуль што няма.
2.0K views07:07
Адкрыць / каментаваць