Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 24.92K
Апісанне з канала

Тэлеканал Белсат
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2023-06-12 15:44:58 Навіны за 5 хвілін

Самалёт чарнагорскай авіякампаніі праляцеў над тэрыторыяй Беларусі

Што вядома пра затрыманні працаўнікоў прыватнага тэлеканалу «Ранак»

Трое содняў у чарзе – у беларускіх школах пачаўся прыём дакументаў у першыя класы

Аб'яднаны пераходны кабінет: уцечка інфармацыі ў «BYPOL» нявыяўленая

У Літве пачалі расследаваць справу аб датычнасці рэжыму Лукашэнкі да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

ЗСУ заявілі пра вызваленне яшчэ аднаго населенага пункту ў Данецкай вобласці

Гомельскі актывіст Ілля Міронаў зʼехаў з Беларусі ў Вільню

Сцісла пра галоўнае глядзіце ў кароткім выданні навінаў
2.9K views12:44
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 15:24:59
10 чалавек загінулі, 42 асобы лічацца зніклымі без вестак – наступствы падрыву Кахоўскай ГЭС

Гэтакія лічбы паведаміў міністр унутраных справаў Украіны Ігар Клымэнка.

«Магу назваць толькі дакладна вядомыя нам лічбы: восем нашых грамадзянаў загінулі на тэрыторыі Херсонскай вобласці, двое – на тэрыторыі Мікалаеўскай вобласці. Зніклымі без вестак лічацца 42 асобы, сем з іх – дзеці», – паведаміў Клымэнка.

Паводле яго, таксама паступае інфармацыя аб загінулых на акупаванай тэрыторыі на левым беразе, але на цяперашні момант у МУС Украіны няма дакладных звестак.

У Міністэрстве ўнутраных справаў Украіны таксама паведамілі, што, паводле апошніх звестак, у Херсонскай вобласці застаюцца падтопленымі 46 населеных пунктаў. Эвакуяваныя 2743 асобы, у тым ліку 205 дзяцей і 76 інвалідаў. У Мікалаеўскай вобласці падтоплены 31 населены пункт, эвакуяваныя 982 асобы, у тым ліку 167 дзяцей.
3.1K views12:24
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 15:05:01 Паказаць расейцам, што вайна – гэта пекла

Расеец Віталій Штутман пазначае разбурэнні ва Украіне на Google-мапе, каб асэнсаваць маштабы трагедыі.

«Вайна – гэта катастрофа не толькі для Украіны, але і для Расеі. Я служыў у Грозным, у Чачэніі, за два гады да ваенных падзеяў там. Пасля, седзячы ў Маскве, я сачыў за тым, што адбываецца ў Грозным, я бачыў усе тыя мясціны, якія сціралі з твару зямлі. І калі пазней я глядзеў навіны з Марыупалю, то з жахам зразумеў, што адбываецца тое самае. Пры гэтым людзі навокал гэтага не бачаць», – кажа Віталій Штутман у размове з «Белсатам»

Віталій з’ехаў з Расеі ў Ізраіль, цяпер працуе пасудамыйшчыкам у рэстаране, а ў вольны час займаецца зборам сведчанняў ваенных злачынстваў Расеі.

Пачытайце ягоную гісторыю і як можна дапамагчы гэтай справе:

Праз VPN Без VPN
3.3K views12:05
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 14:49:12
Лукашысты надалі статус «экстрэмісцкага фармавання» парталу «Зеркало» і ўсім яго сацсеткам

Адпаведная пастанова была вынесеная МУС 9 чэрвеня.

Сілавікі ў сваіх каналах пішуць, што рашэнне вынесенае ў дачыненні журналістаў «Зеркала» «за публичные призывы к санкциям, дискредитацию и оскорбление должностных лиц, организацию деятельности по подготовке и совершению посягательств на суверенитет и общественную безопасность Республики Беларусь». Таксама лукашысты пагражаюць турэмным зняволеннем людзям, якія будуць дзяліцца з «Зеркалом» інфармацыяй.
873 views11:49
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 14:30:36
На дне Кахоўскага вадасховішча, якое імкліва абмялела пасля падрыву Кахоўскай ГЭС, знаходзяць чарапы

Відэа з імі публікуюць украінскія тэлеграм-каналы. На адным з чарапоў – нямецкая каска часоў Другой сусветнай вайны.

Кахоўскае вадасховішча на гэты момант страціла 72% вады ад таго аб'ёму, які быў да падрыву ГЭС.
1.5K views11:30
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 14:01:49
«Будучыня згарэла. Яе спаліла расейская дзяржава». Мастак Error правёў акцыю да Дня Расеі

«З самага пачатку вайны ва Украіне мне як мастаку трэба было знайсці дакладныя візуальныя выявы трагедыі. Вядома, галоўныя і самыя жудасныя вобразы былі перад вачыма: Буча, Ірпінь, бамбаванне радзільні, знішчэнне Марыупалю, штурм Азоўсталі. Боль украінцаў невыносны. Мне, як рускаму чалавеку, расейцу, ніколі гэтага да канца не зразумець. І ніколі не загладзіць. Акрамя шкадавання і смутку мне хацелася выказаць квінтэсенцыю гэтай трагедыі для Расеі. І выказаць гэта візуальна. Здаецца, гэта яно», – распавёў мастак.

Іншы расейскі мастак Philippenzo да Дня Расеі зрабіў у Маскве сваю новую працу – «Изроссилование»

«Тое, што сёння робіць гэтая краіна, іншым словам назваць не атрымліваецца», – напісаў творца. «Изроссилование» зафарбавалі ўжо праз некалькі гадзінаў.

На мастака складзена ўжо некалькі пратаколаў за «дыскрэдытацыю расейскай арміі».
341 views11:01
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 13:45:33
З Менску можна будзе паляцець самалётам у яшчэ адзін правінцыйны расейскі горад

Авіякампанія Nordwind Airlines з 19 ліпеня запусціць рэйс па маршруце Пскоў-Менск-Пскоў. Лятаць плануюць двойчы на тыдзень (па серадах і суботах) на самалётах Embraer 190, якія ўмяшчаюць 110 пасажыраў.

Для пскоўскага аэрапорту гэта будзе першы міжнародны рэйс за 10 гадоў.

Увесну Nordwind Airlines ужо запусціла рэйсы ў Менск з Пермі ды Ніжняга Ноўгараду.
1.1K views10:45
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 13:31:33
Крымінальныя справы супраць памерлых дазволяць заводзіць паводле 10 артыкулаў

Памерлым абвінавачаным будзе забяспечаны адвакат. Адмовіцца ад ягоных паслугаў будзе нельга (нават калі гэтага захочуць сваякі абвінавачанага, ягоныя прадстаўнікамі), піша «Зеркало».

Вось артыкулы па якіх плануюць судзіць нябожчыкаў:

акт міжнароднага тэрарызму (арт. 126 КК);
генацыд (арт. 127 КК);
злачынствы супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК);
вытворчасць, назапашванне або распаўсюд забароненых сродкаў вядзення вайны (арт. 129 КК);
рыхтаванне або вядзенне агрэсіўнай вайны (арт. 122 КК);
экацыд (арт. 131 КК);
ужыванне зброі масавага паражэння (арт. 134 КК);
парушэнне законаў і звычаяў вайны (арт. 135 КК);
злачынныя парушэнні нормаў міжнароднага гуманітарнага права падчас узброеных канфліктаў (арт. 136 КК);
бяздзейнасць або адданне злачыннага загаду падчас узброенага канфлікту (арт. 137 КК).
1.6K views10:31
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 13:10:01
Учора ў Менскай вобласці ратаўнікі двойчы даставалі людзей, што праваліліся ў калодзежы. Адзін чалавек не выжыў

Трагічны выпадак здарыўся ў пасёлку Урэчча Любанскага раёну. У калодзеж там праваліліся двое мужчын. Ратаўнікі дасталі абодвух, аднак пазней медыкі канстатавалі смерць аднаго з іх. Другі ж быў шпіталізаваны.

А вось у Барысаве ўсё скончылася шчасліва. Каля 14:20 мясцовыя ратаўнікі атрымалі паведамленне пра неабходасць надаць дапамогу мужчыну, які чысціў калодзеж ад пяску ды не змог вылезці назад на паверхню. Небараку выцягнулі з дапамогаю металічнага прута, за які ён учапіўся рукамі (працэс – на відэа).
2.0K views10:10
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 12:49:59
Берасцейца аштрафавалі за «пікетаванне татуіроўкай» на рынку

З пастановы суда вынікае, што мужчына на рэчавым рынку пікетаваў і «адкрыта дэманстраваў неабмежаванай колькасці асобаў» каляровую татуіроўку з выявай герба «Пагоня» на назе.

Суд Ленінскага раёну Берасця аштрафаваў берасцейца на 30 базавых велічыняў за «парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.24 КаАП).

Іншага мужчыну сілавікі паўторна затрымалі за тое, што не перарабіў татуіроўку, як абяцаў падчас ранейшага затрымання.

У сваім канале яны хваляцца «пакаяльным відэа» і называюць татуіроўку то экстрэмісцкай, то нацысцкай. Са здымку вынікае, што гаворка пра абрэвіятуру, якая акрэслівае сілавікоў.

Фота ілюстрацыйнае
707 views09:49
Адкрыць / каментаваць