Get Mystery Box with random crypto!

10 чалавек загінулі, 42 асобы лічацца зніклымі без вестак – на | Белсат

10 чалавек загінулі, 42 асобы лічацца зніклымі без вестак – наступствы падрыву Кахоўскай ГЭС

Гэтакія лічбы паведаміў міністр унутраных справаў Украіны Ігар Клымэнка.

«Магу назваць толькі дакладна вядомыя нам лічбы: восем нашых грамадзянаў загінулі на тэрыторыі Херсонскай вобласці, двое – на тэрыторыі Мікалаеўскай вобласці. Зніклымі без вестак лічацца 42 асобы, сем з іх – дзеці», – паведаміў Клымэнка.

Паводле яго, таксама паступае інфармацыя аб загінулых на акупаванай тэрыторыі на левым беразе, але на цяперашні момант у МУС Украіны няма дакладных звестак.

У Міністэрстве ўнутраных справаў Украіны таксама паведамілі, што, паводле апошніх звестак, у Херсонскай вобласці застаюцца падтопленымі 46 населеных пунктаў. Эвакуяваныя 2743 асобы, у тым ліку 205 дзяцей і 76 інвалідаў. У Мікалаеўскай вобласці падтоплены 31 населены пункт, эвакуяваныя 982 асобы, у тым ліку 167 дзяцей.