Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 24.92K
Апісанне з канала

Тэлеканал Белсат
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2023-06-11 22:09:00
У Магілёве з акна 6-га паверха выпала паўтарагадовая дзяўчынка

Папярэдне вядома, што дзяўчынка была з бабуляю пакуль яе бацькі былі ў ад'ездзе. Дзіця засталося без нагляду, пакуль жанчына выйшла на кухню, каб разагрэць ежу. Малая залезла на канапу побач з падваконнем, адчыніла акно і ўпала з вышыні 6-га паверха, паведамляе следчы камітэт.

Ад атрыманых траўмаў дзіця загінула.
3.8K views19:09
Адкрыць / каментаваць
2023-06-11 21:52:00 «Лукашэначка жывее Леніна ў маўзалее»

Хвілінка жэстачайшага гумару – калектыў «Галубыя какарды» прэзентуе кліп на песню «Канец Лукашэнкі».

Як магла б гучаць ода дыктатару ад удзячных прыхільнікаў, глядзіце на нашым канале БЕЛСАТ MUSIC
4.1K viewsedited  18:52
Адкрыць / каментаваць
2023-06-11 21:26:00
Чым ваююць ва Украіне

Мы стала чытаем навіны пра сістэмы СПА. Але як яны працуюць?

Нашыя калегі з каналу Вот Так. Подробнее падрыхтавалі выдатны агляд вайсковай тэхнікі. Паглядзіце, якое ўзбраенне выкарыстоўваюць украінскія і расейскія войскі
4.2K views18:26
Адкрыць / каментаваць
2023-06-11 20:59:00 Эміграцыя не нагода не садзіць бульбу!

Яны пачыналі з кветак на падваконні. А потым накаціла нейкая незразумелая туга, прага да традыцый продкаў, і вось ужо бульба квітнее на гаўбцы здымнай кватэры.

«Узімку я шукала людзей, у якіх ёсць зямля, хацела напрасіцца да іх бульбу саджаць. Бо ў Беларусі гэта была такая талака, калі збіраліся ўсе сваякі і саджалі бульбу, мне гэтага тут вельмі не хапае», – кажа журналістка Марыя Грыц, якая знайшла паратунак для псіхікі ў вырошчванні агароду.

Мы паразмаўлялі з дзвюма гаспадынямі такіх эмігранцкіх гародчыкаў і размова выйшла не пра агарод, а пра наш культурны код, пачытайце:

Праз VPN Без VPN
4.2K views17:59
Адкрыць / каментаваць
2023-06-11 20:21:03
Украіна вярнула дадому 95 ваяроў з расейскага палону

«Мы вяртаем дадому 95 нашых людзей. У спісе – вайскоўцы Узброеных сілаў, Нацыянальнай гвардыі, а таксама памежнікі. Сярод іх 93 чалавекі радавога і сяржанцкага складу і два афіцэры», – паведаміў кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

У прыватнасці, да сваіх сем'яў едуць вязні з Марыупалю, Чарнобылю, вострава Змяіны, з Бахмуту, а таксама абаронцы «Азоўсталі».

Таксама ўдалося вярнуць удзельнікаў спецаперацыі, якія на верталётах ляцелі ў акружаны Марыупаль на «Азоўсталь».

Шмат ваяроў знаходзіліся ў палоне параненымі, адзначае Андрэй Ярмак.
4.4K views17:21
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 22:21:05
Актывіст з Гомля Ілля Міронаў працягвае пісаць скаргі на ІЧУ

Як паведамляе Ілля, палітычным арыштантам працягваюць адмаўляць у пасцельнай бялізны, не водзяць у душ па ўстаноўленым раскладзе, абмяжоўваюць доступ да кніг, утрымліваюць у невыносных санітарных ўмовах, дрэнна кормяць, не перадаюць лісты і абмяжоўваюць перадачы.

«У мяне, вядома, ніякіх ілюзій няма. Нават ведаю на 99%, чым гэта скончыцца, – чарговай адпіскай «зверху» пра тое, што парушэнняў выяўлена не было. Але хацеў бы нагадаць, што рана ці позна, усім, хто парушыў закон, прыйдзецца за гэта адказваць», – разважае актывіст.

Нагадваем, Ілля Міронаў актыўна піша скаргі на дзяржаўных прапагандыстаў, спрабуючы прыцягнуць іх да адказнасці.
1.3K viewsedited  19:21
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 21:51:56
Сотні асобаў вышлі сёння да расейскай амбасады ў Варшаве

Удзельнікі акцыі звярталіся да еўрапейскіх палітыкаў, каб яны зразумелі маштаб экалагічнай катастрофы і далейшыя наступствы. Пратэстоўцы таксама вылівалі на дарогу ля расейскай амбасады чыстую ваду, якая пераўтварылася ў вялікі ручай.

Фота: @belsat
2.1K views18:51
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 21:25:33 КДБ VS МУС: як лукашэнкаўскія ведамства ваююць паміж сабою?

Пачытайце пра кулуарныя звады сярод сілавікоў і чаму міліцыя больш не «заплюшчвае вочы» на правапарушэнні чэкістаў:

Праз VPN Калі няма VPN
2.7K views18:25
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 20:59:27
Настальгія па СССР і ГОСТ: чаму беларускія тавары застаюцца ў крамах Украіны?

Паглядзіце, як казка пра «малочку», «марозіва як раней» і «магутныя МАЗы» дагэтуль папулярная сярод украінцаў.
110 views17:59
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 20:34:07 «Адтрымаць візу за межамі Беларусі сёння стала вельмі складана»

Беларусы, якія выходзілі на мірныя пратэсты а потым беглі ад рэжыму – цяпер не могуць атрымаць польскую візу. Хлопец і дзяўчына звярталіся нават у польскія амбасады у Тайландзе і Турцыі, але паўсюль былі адмовы.

Пачытайце гісторыю нашых суайчыннікаў, якія патрапілі ў складаную сітуацыю:

Праз VPN Калі няма VPN
1.1K viewsedited  17:34
Адкрыць / каментаваць