Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 24.92K
Апісанне з канала

Тэлеканал Белсат
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2023-05-21 12:23:16
150 сумак на Кафедральнай плошчы ў Вільні – напамін пра больш за 1500 палітвязняў у Беларусі

Акцыю праводзяць беларускія арганізацыі ў Вільні, піша БАЖ.
1.4K views09:23
Адкрыць / каментаваць
2023-05-21 12:03:01
На Гомельшчыне затрымалі аптовага наркакур'ера. Паглядзіце, як выглядаюць 25 гатовых да закладцы пакуначкаў з псіхатропамі

Затрыманы – 30-гадовы жыхар Мозыру. Удзень затрымання ён па заданні наркомаркета забраў аптовую партыю «тавару», расфасаваў і пачаў раскладваць у схованкі. Пасля затрымання ў яго ў кватэры знайшлі каля 100 грамаў наркотыкаў.

Паводле экспертызы, канфіскаванае зʼяўляецца асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам: пара-метылэфедронам агульнай вагой больш за 200 грамаў.

Узбуджаная крымінальная справа за незаконны абарот псіхатропных рэчываў, здзейснены арганізаванай групай у буйным памеры.
1.9K views09:03
Адкрыць / каментаваць
2023-05-21 11:45:39
Пратэсты ў Ізраілі трываюць 20 тыдняў, у іх удзельнічаюць дзясяткі тысячаў асобаў

20 траўня зноў прайшлі дэманстрацыі супраць судовай рэформы ў Ізраілі. У Тэль-Авіве ўдзельнікі скандавалі «Ізраіль – амаль дыктатура!», кіраўніка ўрада Бэньяміна Нэтаньягу называлі «ворагам дэмакратыі» ды «прэм’ер-міністрам злачыннасці».

Дэманстрацыі адбыліся па ўсёй краіне. Reuters піша, што ўдзельнікаў было дзясяткі тысячаў. Ізраільскія медыі паведамляюць пра 100 тысячаў дэманстрантаў. Паліцыя свае падлікі пакуль не абнародавала.

Пратэсты не сціхаюць, нягледзячы на замарожванне судовай рэформы 27 сакавіка. Урад Нэтаньягу сэнс зменаў тлумачыць неабходнасцю балансу ўлады. Крытыкі рэформы ўпэўненыя, што яна пагражае дэмакратыі.

Сярод новаўвядзенняў, што прапануюцца, – кантроль урада над прызначэннем суддзяў Вярхоўнага суда і магчымасць ухвалення парламентам законаў, што скасаваў суд.

Белсат Без vpn
2.0K views08:45
Адкрыць / каментаваць
2023-05-21 11:21:01
Раптоўна памёр намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі РФ. Яму было 46 гадоў

«Стала дрэнна ў самалёце, на якім расейская дэлегацыя вярталася з камандзіроўкі на Кубу», – гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Экіпаж прыняў рашэнне тэрмінова пасадзіць самалёт у Мінеральных Водах. Мясцовыя лекары рабілі ўсё магчымае, каб выратаваць пасажыра, але мужчына памёр.

Пётр Кучарэнка быў мужам спявачкі Дыяны Гурцкой.
2.7K viewsedited  08:21
Адкрыць / каментаваць
2023-05-21 11:04:01
Чаму Лукашэнка захапляецца прэзідэнтам Нікарагуа

Лукашэнка правёў сустрэчу з міністрам замежных справаў Нікарагуа Дэнісам Манкада, на якой рассыпаўся ў кампліментах у адрас дзейснага прэзідэнта гэтай краіны. Што канкрэтна з біяграфіі палітыка выклікае такія пачуцці ў Лукашэнкі, мы не ведаем. Але вырашылі прасачыць, што легендарнага ў сваім палітычным жыцці зрабіў лідар Нікарагуа.

Нашыя журналісты напісалі вялікі тэкст па гэтай тэме, а вось маленькі ўрывак з яго:

«Ужо ў 2012-м, праз год пасля абрання прэзідэнтам другі раз запар, Артэга прамовіць на пахаванні былога лідара Сандынісцкага фронту нацыянальнага вызвалення сваю клятву: «сандыністы будуць знаходзіцца ва ўладзе заўсёды». І, як аказалася, ён прадбачыў будучыню: у студзені 2014 году парламент краіны прыбраў з канстытуцыі абмежаванні на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, а ў 2016 годзе на чарговых выбарах Даніэль Артэга набраў 71,1% галасоў, стаўшы прэзідэнтам ужо ў трэці раз».

Што яшчэ можа падабацца Лукашэнцы, чытайце:

Белсат Без vpn
688 views08:04
Адкрыць / каментаваць
2023-05-21 10:40:28
У адміністрацыі Зяленскага зняпраўдзілі яго словы пра ўзяцце Бахмуту, паслухайце, як гучала пытанне

Падчас саміту G7 у Хірасіме Зяленскага запыталі:

- Бахмут усё яшчэ ў руках Украіны? Рускія заявілі, што яны ўзялі Бахмут.

- Думаю, што не. Але вы павінны разумець, што горад цалкам разбураны, ніводнага ацалелага будынку. Сёння Бахмут толькі ў нашых сэрцах. Там няма нічога. Толькі зямля і куча мёртвых рускіх.
1.4K viewsedited  07:40
Адкрыць / каментаваць
2023-05-21 10:14:01
Міністр замежных спраў Эстоніі напісаў адкрыты ліст Віктару Бабарыку

«Выстаўляючы сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта, вы ўсведамлялі рызыкі, але ўсё роўна пайшлі на іх. Вы хацелі для сваёй краіны палітычнага плюралізму, які з'яўляецца перадумовай для дэмакратыі, правоў чалавека і асноўных свабод. Вы былі і застаяцеся натхняльнікам для беларусаў, якія жадаюць свабодных выбараў, але замест гэтага атрымліваюць крывавыя рэпрэсіі.

Хачу вас запэўніць – свет не забыўся пра палітвязняў Беларусі. Мы глыбока занепакоеныя вашым здароўем і дабрабытам, жадаем усім вам, хто церпіць жорсткія катаванні ў руках баязлівага рэжыму, сілы і душэўнага спакою.

Перакананы, што неўзабаве дэмакратыя пераможа і героі пойдуць на волю будаваць Беларусь у эўрапейскай сям’і. Мы з вамі!».

«Эстонія падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларускага народа і выступае за безумоўнае і неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных», – дадаў Маргус Цахкна (Margus Tsahkna) у сваім Twitter.
2.0K views07:14
Адкрыць / каментаваць
2023-05-21 09:47:49
Уладзімір Зяленскі прызнаў захоп Бахмуту

На пытанне журналістаў, ці застаўся горад пад кантролем украінскай арміі, Уладзімір Зяленскі адказаў: «Мяркую, што не».

«Сёння Бахмут толькі ў нашых сэрцах. Ад гэтага месца нічога не засталося»,
– заявіў прэзідэнт Украіны.

Праз VPN Без VPN
2.4K viewsedited  06:47
Адкрыць / каментаваць
2023-05-21 09:30:19
У ЗША абвясцілі аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне

Міністэрства абароны ЗША сёння аб'явіла аб дадатковай дапамозе для задавальнення крытычна важных патрэб Украіны ў галіне бяспекі і абароны. Гэта адбылося пасля сустрэчы прэзідэнта Байдэна з прэзідэнтам Зяленскім у Японіі.

Пакет на $375 мільёнаў уключае ў сябе:

• дадатковыя боепрыпасы для сістэм HIMARS;
• артылерыйскія снарады; цеплавізійныя і маставыя сістэмы;
• супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты TOW;
• супрацьтанкавыя сістэмы Javelin і AT-4;
• браняваныя медыцынскія машыны;
• грузавікі і прычэпы для перавозкі цяжкай тэхнікі;
• запчасткі і іншае палявое абсталяванне.
2.6K viewsedited  06:30
Адкрыць / каментаваць
2023-05-21 09:10:21 Толькі пра Беларусь! Сабралі некалькі нашых тэкстаў вам на раніцу – пра радзіму

«Я не пакідаю прафесіі». Гутарым з былою доктаркаю цэнтру «Ладэ» Ірынаю Маркелаваю
Без vpn

Ірына Маркелава 23 гады працавала ў Беларусі эндаскапісткай, але ў 2021-м яе выштурхнулі – па званку з міністэрства – і з медычнага цэнтру «Ладэ», і з любімай прафесіі.

Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі ў Бахмуце пяці беларускіх ваяроў з палка Каліноўскага
Без vpn

Прэсавая служба палка Каліноўскага паведаміла некаторыя дэталі гібелі сваіх ваяроў: яны трапілі пад артылерыйскі агонь, целы чатырох байцоў застаюцца пад заваламі, магчымасць эвакуацыі пакуль адсутнічае.

«Зброя ў руцэ – мір у сэрцы»: гісторыя сапраўдных Герба і Сцяга Беларусі
Без vpn

15 траўня 105 гадоў таму Рада БНР абрала «Пагоню» ў якасці герба Беларусі ў дадатак да бел-чырвона-белага сцягу. Расказваем пра сцяг і герб падрабязней

«Калі Лукашэнка памрэ, ніхто не засмуціцца»
Без vpn

Даследніца культуры Віка Біран разважае, што будзе пасля смерці Лукашэнкі.

«Яны забралі ў нас лес». Чым небяспечныя кляшчы ў Беларусі і як ад іх ратавацца?
Без vpn

Размаўляем з хімікам-фармацэўтам, экспертам у грамадзянскай бяспецы Сяргеям Бесарабам і лекаркай Маяй Церакулавай.
2.8K views06:10
Адкрыць / каментаваць