Get Mystery Box with random crypto!

Украіна вярнула дадому 95 ваяроў з расейскага палону «Мы вярт | Белсат

Украіна вярнула дадому 95 ваяроў з расейскага палону

«Мы вяртаем дадому 95 нашых людзей. У спісе – вайскоўцы Узброеных сілаў, Нацыянальнай гвардыі, а таксама памежнікі. Сярод іх 93 чалавекі радавога і сяржанцкага складу і два афіцэры», – паведаміў кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

У прыватнасці, да сваіх сем'яў едуць вязні з Марыупалю, Чарнобылю, вострава Змяіны, з Бахмуту, а таксама абаронцы «Азоўсталі».

Таксама ўдалося вярнуць удзельнікаў спецаперацыі, якія на верталётах ляцелі ў акружаны Марыупаль на «Азоўсталь».

Шмат ваяроў знаходзіліся ў палоне параненымі, адзначае Андрэй Ярмак.