Get Mystery Box with random crypto!

Актывіст з Гомля Ілля Міронаў працягвае пісаць скаргі на ІЧУ | Белсат

Актывіст з Гомля Ілля Міронаў працягвае пісаць скаргі на ІЧУ

Як паведамляе Ілля, палітычным арыштантам працягваюць адмаўляць у пасцельнай бялізны, не водзяць у душ па ўстаноўленым раскладзе, абмяжоўваюць доступ да кніг, утрымліваюць у невыносных санітарных ўмовах, дрэнна кормяць, не перадаюць лісты і абмяжоўваюць перадачы.

«У мяне, вядома, ніякіх ілюзій няма. Нават ведаю на 99%, чым гэта скончыцца, – чарговай адпіскай «зверху» пра тое, што парушэнняў выяўлена не было. Але хацеў бы нагадаць, што рана ці позна, усім, хто парушыў закон, прыйдзецца за гэта адказваць», – разважае актывіст.

Нагадваем, Ілля Міронаў актыўна піша скаргі на дзяржаўных прапагандыстаў, спрабуючы прыцягнуць іх да адказнасці.