Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 24.92K
Апісанне з канала

Тэлеканал Белсат
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2023-07-06 16:15:10
Насуперак словам Лукашэнкі, вагнэраўцы ужо ёсць у Беларусі

Паводле звестак «Беларускага Гаюна», ужо каля 200 наймітаў ПВК «Вагнэр» могуць знаходзіцца на тэрыторыі вайсковага палігону «Лосвіда» (Віцебскі раён, Віцебскай вобл).

Адметна, што Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі казаў адваротнае

Беларускі расследавальніцкі цэнтр тым часам паведамляе, што вагнэраўцам, якіх перакідваюць у Беларусь, урэжуць заробкі з-за «адсутнасці баявых дзеянняў». Праз гэта некаторыя не хочуць ехаць.

Таксама журналісты-расследавальнікі паведамляюць, са словаў адной са сваячак найміта, што тыя ўжо ў «полях в Беларуси», дзе «ждут приказа». Яшчэ адзін суразмоўца паведаміў, што дату перакідкі не раз пераносілі, апошні актуальны тэрмін адпраўкі – да 8 ліпеня.

Праз VPN Без VPN
2.1K viewsedited  13:15
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 15:51:05
Святлана Ціханоўская прыбыла з візітам у італьянскую сталіцу

Яна сустрэлася з віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных справаў Італіі Антоньё Таяні. Ён заявіў таксама, што Італія гатовая падтрымаць расследаванне фактаў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і саўдзел лукашэнкаўскага рэжыму ў гэтых злачынствах.

Міністр запэўніў, што ў Італіі працягнуць выдаваць візы беларусам і стыпендыі беларускім студэнтам, а таксама – прымаць дзяцей з рэпрэсаваных сем’яў для аздараўлення.

Праз VPN Без VPN
2.5K views12:51
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 15:27:01 Асноўнае на гэтую гадзіну

«Прыгожын у Пецярбурзе» – Лукашэнка выказаўся аб магчымай дыслакацыі вагнэраўцаў у Беларусі;

КДБ на мяжы прымушае беларусаў адмаўляцца ад карты паляка;

Беларусы, што жывуць у Польшчы змогуць прасцей атрымаць праязны дакумент, які заменіць пашпарт;

У Пружанах трэнер па тэквандо гвалтаваў школьніц;

Наймацнейшую ракетную атаку ад пачатку вайны зазнаў гэтай ноччу Львоў;

У Гомлі жанчына ехала ў аўтобусе і правалілася праз згнілую падлогу;

Аранжавы ўзровень. Белгідрамет папярэджвае аб сённяшніх сюрпрызах надвор'я.

Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце» ПА СПАСЫЛЦЫ
2.7K views12:27
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 15:02:27
Хакеры ўзламалі «Востраў чысціні і густу». Звесткі карыстальніках выставілі на продаж

Звесткі з «Вострава чысціні» раскрываюцца не ўпершыню.

Але, як адзначаюць у Цэнтры абароны персанальных звестак, ніякіх захадаў для тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны не было зроблена

Праз VPN Без VPN
2.9K viewsedited  12:02
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 14:36:06 Будуць судзіць адвакатку Алеся Пушкіна і Ігара Банцара

Юлія Юргілевіч
праходзіць па крымінальнай справе з Паўлам Мажэйкам. Адвакатку затрымалі па вяртанні з Польшчы 30 жніўня 2022 года.

Абаронца працавала адвакаткай амаль 18 год. Бараніла ў судах палітвязняў Алеся Пушкіна, Ігара Банцэра, Андрэя Сакалоўскага, Арцёма Баярскага, Андрэя Аўсіевіча.

Праз VPN Без VPN
3.1K viewsedited  11:36
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 14:10:18
Паліну Шарэнда-Панасюк перавялі ў СІЗА пасля «Навінак»

Яе паведамляе ейны муж, у палітзняволенай скончылася псіхіятрычная экспертыза, якую ёй прызначылі ўлады. Гэта ўжо 6-е этапаванне актывісткі.

«Нам нічога не вядома пра яе вынікі, таксама нам нічога не вядома аб стане здароўя Паліны», — паведаміў Андрэй Шарэнда

Нагадваем, Паліна вырашыла адмовіцца ад беларускага грамадзянства ў знак пратэсту супраць пастаяннага ціску, які аказваецца на яе ў зняволенні. Іншага грамадзянства ў жанчыны няма.
3.2K views11:10
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 13:50:53
Навукоўцы зафіксавалі самы спякотны дзень на Зямлі

Нацыянальны цэнтр экалагічнага прагназавання ЗША паведамляе, што 3 ліпеня сярэдняя тэмпература на планеце перавысіла 17,01 градуса Цэльсія.

Гэта максімальнае значэнне з 1979 году, калі для маніторынгу надвор'я пачалі выкарыстоўваць спадарожнікі.

Пры гэтым спецыялісты выказалі здагадку, што паказнік мог стаць рэкордным за ўсю гісторыю навуковых назіранняў, якія вядуцца з канца ХІХ стагоддзя.

Навукоўцы патлумачаць гэта агульнай зменай клімату і пачаткам прыроднай зʼявы Эль-Ніньё (прыродная зʼява, падчас якой адбываецца перыядычнае павышэнне тэмператур вады ў экватарыяльнай і паўднёвай частцы Ціхага акіяну).
3.3K views10:50
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 13:26:01
Радыё Свабода: Спадарожнікавыя здымкі зафіксавалі ліквідацыю лагераў на беларускіх палігонах

Паводле спадарожнікавых здымкаў Planet Labs, тры лагеры, дзе праводзілі навучанне расейскіх мабілізаваных, зліквідаваныя. Ці перамесцяць іх у іншыя месцы або выкарыстаюць неяк іначай, невядома.

Выданне прыходзіць да высновы, што тры найбуйнейшыя лагеры пачалі разбіраць фактычна адначасова – 3 ліпеня. Разам з тым пачалі будаваць намётавы лагер, які можа быць звязаны з прыбыццём у Беларусь наймітаў ПВК Вагнэр.

На сёння гэта найбуйнейшы лагер на тэрыторыі Беларусі – каля 303 намётаў для прыблізна 15 тысячаў чалавек.
3.5K views10:26
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 13:02:19
«Добраахвотная» адмова ад «Картак Паляка» на мяжы

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», беларусаў з Карткай Паляка на мяжы адпраўляюць «на размову» з супрацоўнікамі КДБ. Калі людзі не хочуць адмовіцца ад дакументаў, пагражаюць соднямі.

Калі вы сталі сведкамі або ахвярамі падобнай сітуацыі, напішыце нам падрабязнасці гэтай гісторыі ў чат-бот @BelsatBot. Ананімнасць гарантуем.
3.6K viewsedited  10:02
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 12:40:58
BYPOL: міністр транспарту Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам

Пра гэта паведамляе арганізацыя BYPOL, якую ўзначальвае Аляксандр Азараў. Інфармацыя паступіла ад удзельнікаў плану «Перамога».

Пра прычыны і абставіны інфармацыі няма. Пра смерць чыноўніка стала вядома ўчора. Яму было 46 гадоў.
4.0K views09:40
Адкрыць / каментаваць