Get Mystery Box with random crypto!

Насуперак словам Лукашэнкі, вагнэраўцы ужо ёсць у Беларусі Па | Белсат

Насуперак словам Лукашэнкі, вагнэраўцы ужо ёсць у Беларусі

Паводле звестак «Беларускага Гаюна», ужо каля 200 наймітаў ПВК «Вагнэр» могуць знаходзіцца на тэрыторыі вайсковага палігону «Лосвіда» (Віцебскі раён, Віцебскай вобл).

Адметна, што Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі казаў адваротнае

Беларускі расследавальніцкі цэнтр тым часам паведамляе, што вагнэраўцам, якіх перакідваюць у Беларусь, урэжуць заробкі з-за «адсутнасці баявых дзеянняў». Праз гэта некаторыя не хочуць ехаць.

Таксама журналісты-расследавальнікі паведамляюць, са словаў адной са сваячак найміта, што тыя ўжо ў «полях в Беларуси», дзе «ждут приказа». Яшчэ адзін суразмоўца паведаміў, што дату перакідкі не раз пераносілі, апошні актуальны тэрмін адпраўкі – да 8 ліпеня.

Праз VPN Без VPN