Get Mystery Box with random crypto!

Магілёў. Інвалід-вазочнік на вачах камунальнікаў сам робіць са | Белсат

Магілёў. Інвалід-вазочнік на вачах камунальнікаў сам робіць сабе пандус. Пазванілі ў ЖЭУ

На тэлеграм-канале «Беларусь за МКАДом» з'явілася відэа, на якім бачна, як інвалід-вазочнік робіць пандус каля пад’езду. У гэты час побач каля яго знаходзяцца працаўнікі мясцовага ЖЭУ, якія назіраюць за працай.

Мы пазванілі ў ЖЭУ, каб высветліць, чаму мужчына з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі сам працуе. Вось, што нам адказалі:

«Ён сам праявіў жаданне. На каналах у Магілёве пішуць пра гэта. Інфармацыя не з’яўляецца сапраўднай».

Дыспетчарка назвала відэа фэйкам, але не змагла патлумачыць, што менавіта ў гэтым відэа зʼяўляецца насамрэч фэйкам

Падрабязней у нашым матэрыяле

Праз VPN Без VPN