Get Mystery Box with random crypto!

Навукоўцы зафіксавалі самы спякотны дзень на Зямлі Нацыянальн | Белсат

Навукоўцы зафіксавалі самы спякотны дзень на Зямлі

Нацыянальны цэнтр экалагічнага прагназавання ЗША паведамляе, што 3 ліпеня сярэдняя тэмпература на планеце перавысіла 17,01 градуса Цэльсія.

Гэта максімальнае значэнне з 1979 году, калі для маніторынгу надвор'я пачалі выкарыстоўваць спадарожнікі.

Пры гэтым спецыялісты выказалі здагадку, што паказнік мог стаць рэкордным за ўсю гісторыю навуковых назіранняў, якія вядуцца з канца ХІХ стагоддзя.

Навукоўцы патлумачаць гэта агульнай зменай клімату і пачаткам прыроднай зʼявы Эль-Ніньё (прыродная зʼява, падчас якой адбываецца перыядычнае павышэнне тэмператур вады ў экватарыяльнай і паўднёвай частцы Ціхага акіяну).