Get Mystery Box with random crypto!

Цукерберг запусціў аналаг Twitter У новай сетцы Meta Threads | Белсат

Цукерберг запусціў аналаг Twitter

У новай сетцы Meta Threads за першыя сем гадзін зарэгістраваліся 10 мільёнаў карыстальнікаў, кажа кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг. Ён назваў сетку «дружалюбным» супернікам Twitter, якая належыць Ілану Маску.

Эксперты кажуць, што Threads можа прыцягнуць карыстальнікаў Twitter, незадаволеных нядаўнімі зменамі ў платформе.Новая сетка дазваляе карыстальнікам размяшчаць да 500 сімвалаў і мае шмат функцый, падобных да Twitter.

Мы зарэгістраваліся, каб пратэставаць навінку. Далучайцеся да нас тут, разам спраўдзім, што там і як

Далучыцеся да новай сеткі?