Get Mystery Box with random crypto!

Беларусы з бела-чырвона-белым сцягам на шэсці ў Дзень Незалежн | Белсат

Беларусы з бела-чырвона-белым сцягам на шэсці ў Дзень Незалежнасці ЗША

Да ўдзелу беларускую суполку запрасіла ўкраінская – і яны ішлі разам. Пра гэта нам расказалі беларусы Філадэльфіі.

«Выйшаў такі сімвалізм, бо мы, беларусы і ўкраінцы, падтрымліваем і дапамагаем адно аднаму ў гэтыя цяжкія для нашых народаў часы. Прыемна было ісці ў святочнай калоне і раз-пораз чуць ад гледачоў парада ў Філадэльфіі «Жыве Беларусь!», – адзначыў актывіст суполкі «Belarus FREEDOM – Philadelphia», сябра грамадскага руху «Краіна для жыцця» Глеб Івашкевіч.