Get Mystery Box with random crypto!

Музыка на добры сон У Šuma з'явіўся выдатны кліп да трэку Kup | Белсат

Музыка на добры сон

У Šuma з'явіўся выдатны кліп да трэку Kupalinka. Відэа стварыла беларуская дыяспара Варшавы.

«Да нас падыходзілі мінакі-палякі і з цікаўнасцю пыталіся: «Хто вы? Гэта нейкая секта?» Мы смяяліся, казалі, што мы з Беларусі, расказвалі пра нашу культуру, традыцыі. У адказ мы атрымлівалі ўсмешкі, жывую цікавасць, глыбокі дыялёг, а кахання і цяпла ў свеце станавілася больш», – распавядаюць творцы.

Таксама музыкі заклікаюць працягваць наш шлях разам, ствараць культуру агульнымі сіламі, яднацца, бо няма лепшага часу для гэтага, чым цяпер.

#штопаслухаць