Get Mystery Box with random crypto!

У Літве пачалі расследаванне аб датычнасці рэжыму Лукашэнкі да | Белсат

У Літве пачалі расследаванне аб датычнасці рэжыму Лукашэнкі да вывазу ўкраінскіх дзяцей

Генпракурор Літвы Ніда Грунскіене распачала дасудовае расследаванне ў дачыненні ўладаў Беларусі ў справе аб незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

Расследаванне справы вядзецца паводле артыкулаў аб дэпартацыі і перасяленні цывільных асобаў ды разлучэнні дзяцей у Крымінальным кодэксе Літвы. Яно распачалося пасля просьбы міністра замежных справаў Габрыелюса Ландсбергіса ацаніць інфармацыю, перададзеную абранай прэзідэнткай Беларусі Святланай Ціханоўскай, аб незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі і ролі прадстаўнікоў уладаў Беларусі ў спрыянні гэтым злачынным дзеянням.

У прыкладзеных дакументах указваецца, што пасля пачатку вайны Расеі супраць Украіны больш за 2000 украінскіх дзяцей, у асноўным сіротаў, былі незаконна перавезеныя з часова акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны ў лагеры на тэрыторыі Беларусі.

Праз VPN Без VPN