Get Mystery Box with random crypto!

Супольнасць «Честные люди» выпусціла відэа пра «чорныя спісы» | Белсат

Супольнасць «Честные люди» выпусціла відэа пра «чорныя спісы» дзеячаў культуры, якія сталі звыклай з'явай у нашай краіне пры ўладзе Лукашэнкі

«Честные люди» паразмаўлялі пра гэтую з'яву з музыкамі, што патраплялі ў такія спісы – Лявонам Вольскім, Уладзімірам Пугачам і Юрыем Стыльскім, а таксама з Паўлам Латушкам, які ў свой час кіраваў Міністэрствам культуры.

Латушка сазнаўся, што ў 2011-м годзе, калі «чорны спіс» музыкаў раздавалі чыноўнікам раздрукаваным на паперы ў Адміністрацыі Лукашэнкі, ён «зліў» той дакумент людзям, якія пазней апублікавалі яго ў незалежных СМІ.