Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2022-05-13 17:57:46
Гарадскія ластаўкі старанна збіраюць кавалачкі гразі для будоўлі гнязда.

Гэтыя ластаўкі гняздуюцца звычайна пад дахамі будынкаў, пад аконнымі рамамі, аддаюць перавагу цагляным і бетонным пабудовам, таксама могуць гнездаваць пад мастамі.

Гарадскія ластаўкі ў адрозненне ад вясковых пры будаванні гнязда да гразі не дамешваюць травінкі і саломінкі, таму яно выглядае больш акуратным. Унутраная подсцілка складаецца з тонкіх сухіх сцяблінак траў, пёраў, пуху, часам з ваты.

Адно гняздо выкарыстоўваецца парай цягам некалькіх гадоў, пры патрэбе, штогод рамантуецца і дабудоўваецца.

У каго ластаўкі ў суседзях? Раскажы ў каментарах.

Дзякуй за фота Іне Субоцінай.
885 views14:57
Адкрыць / каментаваць
2022-05-12 12:17:54
Свіргулі (стрижи) вяртаюцца ў Беларусь! Гэтыя суперлетуны праводзяць у палёце больш часу, чым любая іншая птушка, спяць і нават размнажаюцца ў паветры!

Дапамажы свіргулям, зрабі для іх гнездавую скрынку.

Вазьмі дошку шырынёй 15 см, даўжынёй 204 см і таўшчынёй 1,5 см. Дошку распілуй на 6 дэталяў, як на чарцяжы. У пярэдняй сценцы, бліжэй да аднаго з кутоў, з дапамогай свердзела і нажоўкі выпілуй адтуліну-ляток памерам 65х33 мм. Потым пазбівай дэталі цвікамі паводле схемы. Для больш надзейнага мацавання можна выкарыстоўваць шрубы.

Свіргулі часцей за ўсё гняздуюцца ў невялікіх нішах у пабудовах чалавека, звычайна паміж дахам і сцяной. Таму прымацаваць скрыню для свіргуля лепш за ўсё ў такім месцы.

Фота свіргуля: Alexey Sokolov, Wikimedia Commons.
618 views09:17
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 14:09:30
Мальта адкрыла сезон палявання на звычайную туркаўку – насуперак навуковым дадзеным і заканадаўству ЕС.

Звычайная туркаўка (обыкновенная горлица) - пад пагрозай глабальнага знікнення. З 2017 г. на Мальце дзейнічаў мараторый на вясновае паляванне на гэты від, сёлета яго знялі.

Ужо больш за 8 тысяч паляўнічых на Мальце зарэгістраваліся для атрымання паляўнічай ліцэнзіі. Нацыянальны ліміт здабычы – 1500 туркавак. Прыродаахоўная арганізацыя BirdLife Malta лічыць, што квота, хутчэй за ўсё, будзе перавышаная: калі штодня цягам першага тыдня сезона толькі 400 паляўнічых будуць здабываць па туркаўцы, то гэта будзе ўжо 2800 птушак, амаль удвая вышэй за ліміт.

У Беларусі звычайная туркаўка выбрана птушкай 2023 года. Раней яна была звычайным і нават паляўнічым відам у нас, але цяпер - кандыдат у нацыянальную Чырвоную кнігу – у тым ліку і праз паляванне ў Міжземнамор’і.

У 2020 г. беларусы падтрымалі заклік Лігі аховы птушак Францыі да французскага ўраду з просьбай не адкрываць паляванне на туркаўку.

Tony Sutton
543 viewsedited  11:09
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 16:47:07
Маеш коціка? Трымай яго дома!

Каты – хатнія жывёлы, у дзікай прыродзе яны не толькі рызыкуюць загінуць самі, але і нясуць пагрозу для птушак і дробных звяркоў.

Даследаванні паказваюць, што каты забіваюць нашмат болей жывёл, чым ім патрэбна для харчавання. У кіпцюры трапляюць і рэдкія віды.

Не выпускай ката на двор або прывучы да выгулу на шлейцы. Штодня гуляй з ім, каб паляўнічы азарт знаходзіў выхад.

Каб кот мог падыхаць свежым паветрам, можна паставіць вальер у двары або зрабіць каціны балкончык-клетку, куды гадаванец зможа трапляць праз акно.

Калі няма магчымасці трымаць ката дома, надзень на яго ашыйнік са званочкам або каляровы каўнерык, каб у птушак было болей шанцаў заўважыць драпежніка.
969 views13:47
Адкрыць / каментаваць
2022-05-07 15:09:30
Глядзі, якую прыгажосць ствараюць беларускія майстры, натхнёныя птушкай 2022 года – белай сініцай!

Гэтыя драўляныя фігуркі "чырванакніжнай" красуні зрабіў Уладзімір Буракоў. Тут можна паглядзець і заказаць больш яго прац: @warmheartedwood.

Белая сініца (белая лазоревка) ў нас жыве толькі на Палессі. Убачыць гэтую птушку мараць многія заходнія турысты, бо там яна не гняздуе.

Малюеш, лепіш з гліны, вяжаш цацкі, працуеш з металам ці іншым матэрыялам? Натхняйся белай сініцай і ты – дасылай нам якасныя фота сваіх твораў з белай сініцай, і пакажам яго на гэтай старонцы.

Падзяліся гэтым допісам са знаёмымі майстрамі! Хай вакол будзе больш прыгажосці і птушак. #птушкагода2022
446 views12:09
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 17:11:00
Вось такую сям'ю шэрых кугакавак (серых неясытей) з подлеткамі пашчасціла сфатаграфаваць Віталю Некрашэвічу ў Брэсце.

Пасля вылуплення птушаняты праводзяць у дупле каля 35 дзён і пакідаюць яго, калі яшчэ дрэнна ўмеюць лётаць. Таму калі ты убачыш на зямлі або ў траве такіх птушанят, не чапай іх, яны трэніруюцца і вучацца лётаць, а бацькі знаходзяцца побач, на гнездавым участку, і прыглядаюць за імі ды кормяць. Не меней за два месяцы пасля вылету з гнязда маладых соў падкормліваюць дарослыя.

Не "ратуй" птушанят, не забірай іх дадому. Ты не паклапоцішся пра іх лепш за бацькоў! Таксама не спрабуй пакарміць іх.

Калі ж ты ўбачыш траўмаваную птушку (напрыклад, яна цягне крыло, кульгае, ці закідвае галаву), то можна звярнуцца па дапамогу ветэрынара або валанцёраў https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/paranenyya-ptushki.
624 views14:11
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 17:29:58
1. Папярэдзь мядзведзя пра сябе – размаўляй ці спявай нізкім басам, пляскай у ладкі, стукай па дрэвах. Апрані вопратку, якая шамаціць, павесь на сябе званочак. Так мядзведзь загадзя пачуе небяспеку і сыдзе.

2. Трымайся адкрытых месцаў з добрым аглядам. Пазбягай густых зарасцяў маладых дрэваў, бураломаў, ягаднікаў, балотных астравоў, лясных палян, звярыных сцежак – там могуць знаходзіцца мядзведзі. Не заставайся доўга ў гэтых месцах, а перад заходам туды пашумі як след.

3. Не хадзі па лесе ў навушніках, бо не пачуеш папярэджвальныя сігналы мядзведзя.

4. Не хадзі ў лес на світанку і ў прыцемках або ўночы. Гэта час актыўнасці мядзведзя.

5. Увесну, калі яшчэ ляжыць снег, убачыўшы след мядзведзя, павярні назад ці абыдзі ўчастак па адкрытых месцах.

6. Не хадзі ў лес на самоце. Напад мядзведзя на групу значна менш імаверны.

7. Не падыходзь да туш мёртвых жывёл. Пачуеш іх характэрны пах – абыдзі гэтае месца.

8. Калі начуеш у лесе, стаў палатку на адкрытых месцах. Правер, каб не было слядоў ці эксрэментаў мядзведзяў, задзіраў на дрэвах. Патушанае вогнішча дапаможа адагнаць мядзведзяў: пах дыму разнясецца на вялікую адлегласць.

Хай уважлівасць, гучнасць і добрая кампанія будуць тваімі спадарожнікамі ў лесе.
574 viewsedited  14:29
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 17:28:53
"Чырванакніжных" бурых мядзведзяў у беларускіх лясах становіцца больш.
Ці трэба іх баяцца? Не! Яны самі цябе баяцца.
Беларуская папуляцыя мядзведзяў адна з самых міралюбных у Еўропе. Нашы мядзведзі галоўным чынам расліннаедныя і не расцэньваюць чалавека як ахвяру – наадварот, пазбягаюць яго.

Але з ростам папуляцыі шанец сустрэцца з “лясным валадаром” таксама расце. Каб не ўзнікла канфлікту з ім, трэба правільна паводзіцца.
571 viewsedited  14:28
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 13:43:49
Жураўліная сям’я “пасялілася” ў цэнтры Мёраў.
На набярэжнай усталявалі скульптурную кампазіцыю з птушкамі, якія сталі адметнасцю Мёрскага раёна.

Тут, на поўначы Беларусі, падчас міграцыі можна пабачыць тысячы шэрых жураўлёў. Удзень яны кормяцца на палях, а ўвечары адлятаюць на балоты.

Два дарослыя жураўлі і двое іх птушанят упрыгожылі Мёры дзякуючы праекту "Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён". Скульптурную кампазіцыю стварыў вядомы беларускі скульптар Валянцін Борзды.

У Мёрах вельмі прыгожая, маляўнічая набярэжная
каля возера, дзе вельмі прыемна гуляць. Завітай туды і ты! Прагуляйся па горадзе, схадзі на экскурсію на балота (выбірай свайго гіда тут https://ptushki.org/news/702856.html) – у другой палове траўня тут белым пухнатым дываном расцвіце падвей, адпачні ў аграсядзібе, наведай славутасці раёна, якому ёсць чым здзівіць.

Фота Алены Шокель, Валянціна Борздага.
240 views10:43
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 09:24:24
Сябры, будзьце добрымі бёрдвочарамі і фатографамі, не турбуйце птушак у гнездавы час, яны вельмі чуллівыя цяпер.

Калі ты выпадкова знойдзеш гняздо, найлепшае, што ты можаш зрабіць, – гэта не фатаграфаваць яго, а адразу ж ціха сысці і пакінуць яго ў спакоі.

Калі ты будзеш знаходзіцца блізка ад гнязда занадта доўга, гэта можа так насцярожыць птушак, што яны няхутка вернуцца, і птушаняты могуць загінуць ад голаду ці драпежнікаў.

За чалавекам у лесе і на лузе назіраюць вароны і сойкі, яны прыкмячаюць, дзе чалавек спудзіў з гнязда птушку, і спусташаюць потым гэта гняздо.

І памятай, што ніводнае фота не варта загубленай кладкі або птушанят.

Дзякуй за фота @ptu6ki.
631 views06:24
Адкрыць / каментаваць