Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2022-05-20 12:04:03
Глядзі, як крута! Нацыянальны парк "Прыпяцкі" 28 траўня запрашае на фота-сафары "Дзікае Палессе".

Твая фотамадэль – гэта ўнікальная прырода Палесся: велічная Прыпяць, паплавы, поймавыя дубровы, шматлікія старыцы і азёры.
Увесь дзень трэба будзе паляваць за кадрамі кветак, павукоў, звяроў, жаб, матылькоў, птушак, жукоў і прыгожых краявідаў.

Для ўдзелу патрэбен толькі фотаапарат ці мабільны тэлефон з камерай.
Дзве катэгорыі ўдзельнікаў, пяць намінацый, у кожнай 10 прызавых месцаў. Прызавы фонд 3000 BYN.

Месца збору – турыстычная база Дарашэвічы, Петрыкаўскі раён.

Заезд: 27-28 траўня.

Конкурс: 28 траўня з 8:00 да 17:00 (старт і фініш у любы час у гэтым прамежку).

Кошт удзелу – 15 BYN/чал + 5 BYN/чал эказбор.

Пражыванне: намётавы гарадок (намёт і турыстычная экіпіроўка асабістыя), кемпінг ці камфартабельныя нумары (пражыванне і харчаванне ў кошт удзелу не ўваходзіць).

Для рэгістрацыі пішы на e-mail: nptourism@npp.by.
Даведацца падрабязнасці:
+ 375 33 918 07 33
+ 375 29 188 12 10
814 viewsedited  09:04
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 12:59:04 Захоўвай памятку і дзяліся з сябрамі: гэта дапаможа выжыць многім птушкам.

1. Свіргуля часта раяць падкінуць – і, маўляў, тады ён паляціць. Насамрэч гэта шкодная парада! Падумай: а калі ў свіргуля пералом ці чэрапна-мазгавая траўма?

Ніколі не падкідвай свіргуля над асфальтам, не скідвай з акна ці балкона. Вынесі яго на адкрытую прастору (стадыён, поле), падымі на далоні: здаровы свіргуль зляціць і па спіралі пачне падымацца ўгору.

Калі свіргуль пасля некалькіх спроб не паляцеў, яму патрэбен догляд. Агледзь, ці няма ў яго траўм, пералому крыла, ці не выступіла дзе кроў. Калі такое ёсць, звяртайся да ветэрынара-арнітолага. Кантакты: ptushki.org/helpbird.

2. Дзе ператрымаць свіргуля?
Пакладзі свіргуля ў чыстую скрынку памерам не меней за 30*20 см, каб птушка магла расправіць крылы. Вышыня мусіць быць не меншая за 15 см, каб птушка не выбралася. У клетку ні ў якім разе не саджай: папсуюцца пёры. На дно скрынкі пакладзі папяровы ручнік, які рэгулярна мяняй.

3. З кім параіцца наконт догляду за свіргулём?
На жаль, далёка не ўсе ветэрынары маюць веды і досвед па лекаванні птушак. Парады могуць даць у групе дапамогі свіргулям: vk.com/strizh_by.

Больш падрабязная памятка тут https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/vy-nashli-strizha-chto-delat.

Фота: Loos Jürgen, Wikimedia Commons.
598 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 12:58:02
Свіргуль – майстар палёту, але на зямлі бездапаможны.

Як дапамагчы свіргулю, які ўпаў, і пры гэтым не нашкодзіць птушцы?
604 views09:58
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 15:21:04
Травеньскія вечары – добры час для прагулак пад спевы салаўёў!

У Брэсце птушкары самастойна правялі "Салаўіны вечар". Паслухалі крылатых спевакоў і пабачылі/пачулі больш за 35 відаў птушак: лесак, чаротавак, цвыркуноў, пячуравак, бажана, рэмеза, пастушка, малога пагоніча і іншых!

Натхняйся на ўласны шпацыр або шукай кампанію ў чаце "Ціў-ціў" t.me/ptushkachat.

Да сярэдзіны чэрвеня яшчэ можна пачуць спевы салаўя, потым ён будзе заняты іншымі справамі.

У Мінску салаўёў можна пачуць на Птушыным востраве, Цнянскім вадасховішчы, у Севастопальскім і Лошыцкім парках, лесапарку Дразды, парку Чалюскінцаў. У Брэсце шукай крылатага спевака ў зялёных зонах каля Брэсцкай крэпасці і на экасцяжыне "Дарога жыцця" уздоўж берага ракі Мухавец.

Дзяліся ў каментарах сваімі салаўінымі месцамі!

Фота і відэа: Анастасія Сяргеева, Яўген Місіюк.
801 views12:21
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 14:02:19
Пачаўся сезон, калі птушаняты шэрых варон выскокваюць з гнязда, каб пачаць вучыцца жыць самастойна. Пакуль подлеткі не навучыліся лётаць, бацькі самааддана бароняць сваіх птушанят: гучна каркаюць, калі людзі праходзяць міма, а часам нават атакуюць! Каркаць і нападаць у адказ не трэба.

Але ж што рабіць, калі атакуюць шэрыя вароны?
Не хвалюйся – варона не можа сур’ёзна параніць чалавека, хаця падрапаць скуру – можа.

Агледзься: можа, каля дарогі ці сцежкі ў траве ляжыць птушаня. Тады можна перанесці яго на 20 метраў далей ад дарогі, дзе ходзяць людзі. Рабіць гэта трэба асцярожна, бо вароны будуць нападаць, калі ты возьмеш птушаня ў рукі. Захіні галаву парасонам або прыкрый капюшонам. Таксама варон можна адпужнуць вокрыкам.

Каб навучыцца лятаць, птушаняці шэрай вароны трэба ўсяго некалькі дзён, таму, сутыкнуўшыся з парачкай нервовых варон-бацькоў, ведай: праз 3-4 дні яны пакінуць твой двор.

Фота: Rozea~ltwiki, Wikimedia Commons.
904 views11:02
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 15:25:38
Патрэбна твая дапамога!
Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і памятнікаў прыроды для аб’яўлення ў 2024–2033 гадах.


Навукоўцы шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Іўеўскім, Лідскім, Мастоўскім, Ашмянскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці. Патэнцыйныя ААПТ рэгіянальнага і рэспубліканскага значэння шукаюць таксама ў Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Ведаеш патэнцыйныя заказнікі або помнікі прыроды? Да канца траўня паведамі пра іх на адрас aapt.belarus@gmail.com. Апішы прыкладныя межы патэнцыйнай ААПТ, наяўнасць на ёй "чырванакніжных відаў", рэдкіх і ўнікальных біятопаў і ландшафтаў, унікальнасць аб’екта.

Пасля будуць вылучацца сродкі на вывучэнне і падрыхтоўку матэрыялаў для абвяшчэння новых ААПТ.

Якія тэрыторыі могуць стаць заказнікам і якія аб’екты могуць быць аб’яўлены помнікам прыроды, чытай тут https://ptushki.org/news/716890.html.

Фота: Ірына Вазнячук, Вольга Блажэвіч, Сяргей Зуёнак.
1.6K views12:25
Адкрыць / каментаваць
2022-05-15 12:55:28 Калі мядзведзь цябе заўважыў і зацікавіўся, можна выкарыстаць фальшфееры, перцавы балончык, электрашокер, сігнальныя паляўнічыя ракеты. Але запускаць іх трэба не ў мядзведзя, а паміж ім і сабой.

“Павяліч” свае памеры, узняўшы над сабой куртку, заплечнік ці іншы прадмет.

Ні ў якім разе не глядзі мядзведзю пільна ў вочы: ён падумае, што ты хочаш напасці, і сам атакуе цябе.

Не панікуй, не бяжы, а пастарайся незаўважна знікнуць. Адыходзь павольна па сваіх слядах без рэзкіх рухаў, не паварочвайся спінай да мядзведзя. Адышоўшы на 10-15 метраў, можна паскорыць крок і пачаць адыходзіць бокам. Трымай мядзведзя ў полі зроку.

У скрайнім выпадку можна ўратавацца ад мядзведзя на дрэве. Дарослы вялікі мядзведзь цяжкі і не зможа туды залезці: такія выпадкі ўратавання на дрэвах вядомыя. Пастарайся выбраць самае вялікае дрэва.

Натыкнуўшчыся на мядзведзя каля здабычы, захоўвай спакой, пакажы, што ты тут не для таго, каб скрасці яго ежу. Выпрастайся на ўвесь рост, размаўляй гучна, адыходзь павольна па сваіх слядах. Чым большая паміж вамі дыстанцыя, тым лепш.

Убачыўшы мядзведзя, які спіць, не спакушайся, каб яго пафоткаць ці паназіраць. Адразу ж ціха адыдзі па сваіх слядах.

Травень – час гону ў мядзведзяў, яны ў гэты час раздражнёныя, могуць і без правакацый паводзіцца агрэсіўна. Пазбягай доўга знаходзіцца ў лесе, заходзіць у гушчары, хадзіць звярынымі сцежкамі, наведваць лес вечарам, ноччу і на світанні.

Фота: Francis C. Franklin, Wikimedia Commons.
1.2K views09:55
Адкрыць / каментаваць
2022-05-15 12:53:45
Буры мядзведзь уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Зараз папуляцыя гэтага віда ў нас расце, і шанцы яго сустрэць большыя.

У адным з мінулых допісаў мы расказалі, як пазбегнуць такой нечаканай сустрэчы. А зараз раскажам, што рабіць, калі ўсё ж яна адбылася.
1.2K views09:53
Адкрыць / каментаваць
2022-05-14 21:21:31 Уяві сабе: ты дабіраешся да месца прызначэння пасля доўгага падарожжа, а табе няма дзе паспаць і паесці. Гэта рэальнасць для многіх птушак, чые месцы зімоўкі, адпачынку або гнездавання знішчаюцца: іх аддаюць пад пасевы, забудоўваюць або забруджваюць.

Забудова на пралётных шляхах – дадатковы фактар рызыкі: многія птушкі гінуць, сутыкнуўшыся з будынкамі ці ЛЭП, збіваюцца са шляху ад светлавога забруджвання. Многія становяцца ахвярамі браканьераў.

Навукоўцы прадбачаць, што змены клімату таксама паўплываюць на выжыванне пералётных птушак у найбліжэйшыя дзесяцігоддзі. Некаторыя птушкі прылятаюць на месца да таго, як ежа там стане даступнай.

Прыродаахоўнікі свету працуюць, каб зменшыць рызыкі для пералётных птушак. Ты таксама можаш зрабіць свой унёсак у іх абарону – зрабі свае вокны заўважнымі і бяспечнымі для птушак: https://ptushki.org/news/belarus/707939.html.
132 viewsedited  18:21
Адкрыць / каментаваць
2022-05-14 21:21:19
Сёння Сусветны дзень пералётных птушак.

Да іх адносіцца прыблізна кожны пяты від птушак. Двойчы на год яны выпраўляюцца ў доўгае падарожжа, на месцы зімоўкі і назад на месцы гнездавання.
Такое падарожжа само па сабе нялёгкае і энергазатратнае. Але ў дадатак да ўсяго, сур’ёзныя пагрозы для пералётных птушак стварае чалавек.
133 viewsedited  18:21
Адкрыць / каментаваць