Get Mystery Box with random crypto!

Захоўвай памятку і дзяліся з сябрамі: гэта дапаможа выжыць мно | Дзікая прырода побач

Захоўвай памятку і дзяліся з сябрамі: гэта дапаможа выжыць многім птушкам.

1. Свіргуля часта раяць падкінуць – і, маўляў, тады ён паляціць. Насамрэч гэта шкодная парада! Падумай: а калі ў свіргуля пералом ці чэрапна-мазгавая траўма?

Ніколі не падкідвай свіргуля над асфальтам, не скідвай з акна ці балкона. Вынесі яго на адкрытую прастору (стадыён, поле), падымі на далоні: здаровы свіргуль зляціць і па спіралі пачне падымацца ўгору.

Калі свіргуль пасля некалькіх спроб не паляцеў, яму патрэбен догляд. Агледзь, ці няма ў яго траўм, пералому крыла, ці не выступіла дзе кроў. Калі такое ёсць, звяртайся да ветэрынара-арнітолага. Кантакты: ptushki.org/helpbird.

2. Дзе ператрымаць свіргуля?
Пакладзі свіргуля ў чыстую скрынку памерам не меней за 30*20 см, каб птушка магла расправіць крылы. Вышыня мусіць быць не меншая за 15 см, каб птушка не выбралася. У клетку ні ў якім разе не саджай: папсуюцца пёры. На дно скрынкі пакладзі папяровы ручнік, які рэгулярна мяняй.

3. З кім параіцца наконт догляду за свіргулём?
На жаль, далёка не ўсе ветэрынары маюць веды і досвед па лекаванні птушак. Парады могуць даць у групе дапамогі свіргулям: vk.com/strizh_by.

Больш падрабязная памятка тут https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/vy-nashli-strizha-chto-delat.

Фота: Loos Jürgen, Wikimedia Commons.