Get Mystery Box with random crypto!

Глядзі, як крута! Нацыянальны парк 'Прыпяцкі' 28 траўня запраш | Дзікая прырода побач

Глядзі, як крута! Нацыянальны парк "Прыпяцкі" 28 траўня запрашае на фота-сафары "Дзікае Палессе".

Твая фотамадэль – гэта ўнікальная прырода Палесся: велічная Прыпяць, паплавы, поймавыя дубровы, шматлікія старыцы і азёры.
Увесь дзень трэба будзе паляваць за кадрамі кветак, павукоў, звяроў, жаб, матылькоў, птушак, жукоў і прыгожых краявідаў.

Для ўдзелу патрэбен толькі фотаапарат ці мабільны тэлефон з камерай.
Дзве катэгорыі ўдзельнікаў, пяць намінацый, у кожнай 10 прызавых месцаў. Прызавы фонд 3000 BYN.

Месца збору – турыстычная база Дарашэвічы, Петрыкаўскі раён.

Заезд: 27-28 траўня.

Конкурс: 28 траўня з 8:00 да 17:00 (старт і фініш у любы час у гэтым прамежку).

Кошт удзелу – 15 BYN/чал + 5 BYN/чал эказбор.

Пражыванне: намётавы гарадок (намёт і турыстычная экіпіроўка асабістыя), кемпінг ці камфартабельныя нумары (пражыванне і харчаванне ў кошт удзелу не ўваходзіць).

Для рэгістрацыі пішы на e-mail: nptourism@npp.by.
Даведацца падрабязнасці:
+ 375 33 918 07 33
+ 375 29 188 12 10