Get Mystery Box with random crypto!

Калі мядзведзь цябе заўважыў і зацікавіўся, можна выкарыстаць | Дзікая прырода побач

Калі мядзведзь цябе заўважыў і зацікавіўся, можна выкарыстаць фальшфееры, перцавы балончык, электрашокер, сігнальныя паляўнічыя ракеты. Але запускаць іх трэба не ў мядзведзя, а паміж ім і сабой.

“Павяліч” свае памеры, узняўшы над сабой куртку, заплечнік ці іншы прадмет.

Ні ў якім разе не глядзі мядзведзю пільна ў вочы: ён падумае, што ты хочаш напасці, і сам атакуе цябе.

Не панікуй, не бяжы, а пастарайся незаўважна знікнуць. Адыходзь павольна па сваіх слядах без рэзкіх рухаў, не паварочвайся спінай да мядзведзя. Адышоўшы на 10-15 метраў, можна паскорыць крок і пачаць адыходзіць бокам. Трымай мядзведзя ў полі зроку.

У скрайнім выпадку можна ўратавацца ад мядзведзя на дрэве. Дарослы вялікі мядзведзь цяжкі і не зможа туды залезці: такія выпадкі ўратавання на дрэвах вядомыя. Пастарайся выбраць самае вялікае дрэва.

Натыкнуўшчыся на мядзведзя каля здабычы, захоўвай спакой, пакажы, што ты тут не для таго, каб скрасці яго ежу. Выпрастайся на ўвесь рост, размаўляй гучна, адыходзь павольна па сваіх слядах. Чым большая паміж вамі дыстанцыя, тым лепш.

Убачыўшы мядзведзя, які спіць, не спакушайся, каб яго пафоткаць ці паназіраць. Адразу ж ціха адыдзі па сваіх слядах.

Травень – час гону ў мядзведзяў, яны ў гэты час раздражнёныя, могуць і без правакацый паводзіцца агрэсіўна. Пазбягай доўга знаходзіцца ў лесе, заходзіць у гушчары, хадзіць звярынымі сцежкамі, наведваць лес вечарам, ноччу і на світанні.

Фота: Francis C. Franklin, Wikimedia Commons.