Get Mystery Box with random crypto!

Патрэбна твая дапамога! Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў | Дзікая прырода побач

Патрэбна твая дапамога!
Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і памятнікаў прыроды для аб’яўлення ў 2024–2033 гадах.


Навукоўцы шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Іўеўскім, Лідскім, Мастоўскім, Ашмянскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці. Патэнцыйныя ААПТ рэгіянальнага і рэспубліканскага значэння шукаюць таксама ў Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Ведаеш патэнцыйныя заказнікі або помнікі прыроды? Да канца траўня паведамі пра іх на адрас aapt.belarus@gmail.com. Апішы прыкладныя межы патэнцыйнай ААПТ, наяўнасць на ёй "чырванакніжных відаў", рэдкіх і ўнікальных біятопаў і ландшафтаў, унікальнасць аб’екта.

Пасля будуць вылучацца сродкі на вывучэнне і падрыхтоўку матэрыялаў для абвяшчэння новых ААПТ.

Якія тэрыторыі могуць стаць заказнікам і якія аб’екты могуць быць аб’яўлены помнікам прыроды, чытай тут https://ptushki.org/news/716890.html.

Фота: Ірына Вазнячук, Вольга Блажэвіч, Сяргей Зуёнак.