Get Mystery Box with random crypto!

Пачаўся сезон, калі птушаняты шэрых варон выскокваюць з гнязда | Дзікая прырода побач

Пачаўся сезон, калі птушаняты шэрых варон выскокваюць з гнязда, каб пачаць вучыцца жыць самастойна. Пакуль подлеткі не навучыліся лётаць, бацькі самааддана бароняць сваіх птушанят: гучна каркаюць, калі людзі праходзяць міма, а часам нават атакуюць! Каркаць і нападаць у адказ не трэба.

Але ж што рабіць, калі атакуюць шэрыя вароны?
Не хвалюйся – варона не можа сур’ёзна параніць чалавека, хаця падрапаць скуру – можа.

Агледзься: можа, каля дарогі ці сцежкі ў траве ляжыць птушаня. Тады можна перанесці яго на 20 метраў далей ад дарогі, дзе ходзяць людзі. Рабіць гэта трэба асцярожна, бо вароны будуць нападаць, калі ты возьмеш птушаня ў рукі. Захіні галаву парасонам або прыкрый капюшонам. Таксама варон можна адпужнуць вокрыкам.

Каб навучыцца лятаць, птушаняці шэрай вароны трэба ўсяго некалькі дзён, таму, сутыкнуўшыся з парачкай нервовых варон-бацькоў, ведай: праз 3-4 дні яны пакінуць твой двор.

Фота: Rozea~ltwiki, Wikimedia Commons.