Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2022-05-02 21:42:59 1. Апранайся адпаведна – у што-небудзь цёмнае або камуфляжнае, каб птушкі не ўбачылі і не спалохаліся цябе.

2. Вазьмі з сабой бінокль, вызначальнік птушак, нататнік і ручку для запісу назіранняў.

3. Старайся не турбаваць птушак. Рухайся павольна і плаўна, размаўляй ціха, выключы гук на тэлефоне і галоўнае – не падыходзь занадта блізка.

4. Не турбуй птушак на гнёздах. Калі ты будзеш знаходзіцца блізка ад гнязда занадта доўга, гэта можа так насцярожыць птушак, што яны ня хутка вернуцца і птушаняты могуць загінуць ад голаду ці драпежнікаў.

5. Стань невідзімкай. Знайдзі добрае месца – бераг вадаёма, узлесак або палянку, замаскіруйся там і чакай, пакуль з'явяцца птушкі.

6. Нічога за сабой не пакідай. Не тапчы траву: ты можаш выпадкова пашкодзіць добра замаскіраваныя на зямлі гнёзды птушак.

7. Шукай птушак паўсюль. Яны ёсць і ў гарадах: у парках, скверах, на гандлёвых плошчах, каналах і нават проста на дахах дамоў.

8. Калі птушкі не падпускаюць цябе, каб іх разгледзець, не засмучайся. Пашукай сляды, пакінутыя ад птушак: адбіткі лапак, пёры ці нават рэшткі ежы. Паслухай іх песні і паспрабуй вызначыць, хто спявае. Гэта таксама вельмі цікава!

9. Дзяліся назіраннямі з іншымі птушкарамі ў тэлеграм-чаце "Ціў-ціў" @ptushkachat, а фотаздымкамі ў чаце "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.

10. Расказвай іншым людзям пра чароўны свет птушак. Ты можаш натхніць іх узяць прыклад з цябе і таксама стаць птушкарамі!
563 views18:42
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 21:42:28
Вясна – найлепшы час пачаць захапляцца птушкамі!

Птушкаванне – занятак, які дазволіць табе больш рухацца, бываць на вольным паветры, развіваць уважлівасць і канцэнтрацыю. А яшчэ гэта сувязь з чароўным светам прыроды і выдатнае сямейнае хобі.

Хочаш пачаць птушкаваць зараз?
Чытай кодэкс птушкара, і ў цябе ўсё атрымаецца:
555 views18:42
Адкрыць / каментаваць
2022-05-01 21:10:10
Цецярук (тетерев) – прадстаўнік атраду курападобных. Вясной, каб прывабіць самак, самцы ладзяць сапраўдныя турніры з "песнямі, танцамі і бойкамі". Гэты "рытуал" завецца такаваннем.

Цецерукі такуюць на адкрытых участках – сенажацях, балотах, палях, лясных палянах. У самца голас падчас такавання падобны да рэзкага "чу-ффы-шш", пасля якога ідзе доўгае, меладычнае балбатанне. Звычайна такуюць разам некалькi самцоў (да некалькiх дзясяткаў), i гэтыя гукі чуваць з такавішча безупынна.

Самец такуе перад світаннем i раніцай, з распушчанымі па баках крыламі, веерападобна разгорнутым хвастом, гарызантальна выцягнутай шыяй.

Выгляд самца ўражвае: чорна-карычневы з металічным бляскам, хвост у выглядзе лiры, чырвонае брыво. Цяцерка меншая, страката-каштанаватая, хвост з невялiкай выразкай.

Фота: Кацярына Фацеева, Бярэзінскі запаведнік.
354 views18:10
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 21:04:49
Сапраўдная зорка гэтага тыдня ў Мінску – чырванашыйная коўра (красношейнай поганка) на Цнянскім вадасховішчы.

У гнездавым апярэнні па баках галавы 2 пучкі жоўтага пер’я ствараюць выгляд "рагоў". Адгэтуль і іншая назва "рагатая коўра" (рогатая поганка).

У Беларусі гэта вельмi рэдкi, спарадычны на гнездаваннi пералётны вiд.
Насяляе невялiкiя па плошчы вадаёмы са стаячай вадой з добра развiтай надводнай раслiннасцю, часам старыцы рэк i тарфяныя кар’еры.

Гэтая птушка выдатна плавае і нырае. Пад вадою можа знаходзіцца да трох хвілін.

Фота: t.me/wildlife_bel.
557 views18:04
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 21:04:59
Пасля ўчорашняй загадкі стала ясна, што патрэбен тэрміновы лікбез, як адрозніць зелянушку ад чыжа!

Можна доўга пераказваць даведкавыя звесткі пра гэтыя віды птушак, даўжыню цела, афарбоўку. Але гэта ўсё і так можна знайсці ў кожным вызначальніку.

Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць ці прачытаць. Звярні ўвагу на першую і другую фатаграфію: яны лепш за ўсялякія словы дадуць уяўленне пра суадносіны памераў і асаблівасці формы целаў зелянушкі і чыжа.

І вось асноўныя прыкметы, па якіх можна адрозніць зелянушку ад чыжа:
Зелянушка буйнейшая за чыжа.
У зелянушкі магутная дзюба цялеснага колеру, у чыжа яна адносна даўжэйшая і завостраная.
У самца чыжа шапачка і горла чорныя.
У зелянушкі вонкавы край крылаў ярка-жоўты.
Зелянушкі ўсё ж больш аднатонныя, а чыжы пярэстыя.

А якія прыкметы дапамагаюць табе вызначаць гэтых птушак?

P.S. На ўчорашнім фота схаваліся 3 чыжыкі.

Фота: Wikimedia Commons, Assianir; Іна Шкурко, Валер Пясецкі.
658 views18:04
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 19:19:38
Дзівосы мімікрыі і загадка на зоркасць. Бачыш на фота птушку(ак), якую(іх) і колькі?

Фота: Марына Дзенясюк.
328 views16:19
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 20:24:28
14 траўня назіраць за птушкамі будуць птушкары з усёй планеты – далучайся і ты!

Твае назіранні дапамогуць навукоўцам лепш зразумець, што адбываецца з сусветнымі папуляцыямі птушак. А яшчэ гэта добрая нагода прабавіць час з сям'ёй ці сябрамі на прыродзе.

Вось тры простыя крокі, якія трэба зрабіць, каб стаць удзельнікам Global Big Day:
1. Зарэгістравацца індывідуальна або камандай на сайце https://globalbirding.org.
2. Стварыць акаўнт (уліковы запіс) на https://ebird.org/home.
3. Правесці 14 траўня на прыродзе і дадаць на сайт або ў мабільны дадатак eBird усіх убачаных і пачутых дзікіх птушак.

Калі не можаш вызначыць птушку, карыстайся вызначальнікам або звяртайся да іншых птушкароў у Тэлеграм-чат “Ціў-ціў” @ptushkachat.

Global Big Day ладзяць глабальная асацыяцыя прыродаахоўных арганізацый BirdLife International і асацыяцыя Global Birding.
#globalbirdweekend
709 views17:24
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 21:41:53 1. Кукуе толькі самец. Голас самкі падобны да чалавечага рогату.

2. Самкі маюць дзве морфы – шэрую і рудую.

3. Завостранымі крыламі і паласатым малюнкам на жываце падчас палёту зязюля нагадвае драпежную птушку. Дзякуючы гэтаму самец зязюлі палохае птушку-гаспадара гнязда, а ў гэты час самка падкідвае яйка.

4. Каб падкласці яйка ў гняздо, зязюлі хапае ўсяго 10-16 секунд.

5. Зязюля падкідвае яйкі ў гнёзды не ўсім відам птушак, але спіс “прыёмных бацькоў” налічвае больш за 100 відаў.

6. Падкінутыя яйкі амаль супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда. Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці ад 8 да 25 яек, але з кожных 5 падкінутых яек вырастае толькі адно птушаня.

7. Птушаняты зязюлі часцей за ўсё вылупляюцца раней за іншых і выкідваюць астатнія яйкі ці птушанят з гнязда. Калі б яны заставаліся, зязюля і астатнія птушаняты маглі б загінуць з голаду, бо ежы ўсім не хапіла б.

8. Зязюля – далёкі мігрант. Узімку яна ляціць у Афрыку. Ляцяць птушкі не чарадой, а паасобку. Зязюлі вяртаюцца да нас у красавіку-траўні, а ўжо ў ліпені-жніўні дарослыя птушкі збіраюцца ў адваротны шлях.

9. Зязюлі ядуць вусеняў, пакрытых валаскамі, якіх іншыя птушкі не чапаюць.

10. У паданнях шматлікіх народаў грэчаскай міфалогіі зязюля – сімвал дабрабыту, а вось паводле славянскай – сімвал смутку.

Дзякуй за фота Андрэю Тавалжанскаму.
582 views18:41
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 21:41:45
А ты ўжо чуў_ла вельмі характэрнае “ку-ку, ку-ку” сёлета?
Зязюлі вяртаюцца ў Беларусь, паведамленні пра назіранні прыходзяць з усіх куткоў краіны.

Падрыхтавалі 10 цікавых фактаў пра яе, правярай, колькі з іх ты не ведаў_ла.
550 views18:41
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 18:49:46
Самы стары беларускі вялікі грыцук (большой веретенник) стаў яшчэ на год старэйшым! Птушцы ўжо прынамсі 18 гадоў!

І сёлета ён ізноў вярнуўся на Тураўскае балонне! І не адзін – ужо ўтварыў сям'ю, праўда, яго спадарожніца (на 3-м фота) пакуль не мае ўпрыгожанняў – каляровага кольца на лапе. Арнітолагі спрабуюць гэта выправіць.

Нагадаем, першы раз гэты вялікі грыцук быў адлоўлены вясной 2006 года (і тады гэта ўжо была дарослая птушка). Пасля гэтага ў 2010 годзе яму надзелі каляровае кольца.

Гэта адзін з адказаў на пытанне – для чаго патрэбна кальцаванне птушак. Ніводны перадатчык не пражыве 12 гадоў, а каляровае кольца можа! І таксама адказ – ці не перашкаджаюць кольцы птушкам. Кожны год гэтая птушка ляціць у Афрыку і вяртаецца на Прыпяць, і кольца, як бачым, не перашкода.

Фота Віктара Натыканца.
178 views15:49
Адкрыць / каментаваць