Get Mystery Box with random crypto!

1. Апранайся адпаведна – у што-небудзь цёмнае або камуфляжнае, | Дзікая прырода побач

1. Апранайся адпаведна – у што-небудзь цёмнае або камуфляжнае, каб птушкі не ўбачылі і не спалохаліся цябе.

2. Вазьмі з сабой бінокль, вызначальнік птушак, нататнік і ручку для запісу назіранняў.

3. Старайся не турбаваць птушак. Рухайся павольна і плаўна, размаўляй ціха, выключы гук на тэлефоне і галоўнае – не падыходзь занадта блізка.

4. Не турбуй птушак на гнёздах. Калі ты будзеш знаходзіцца блізка ад гнязда занадта доўга, гэта можа так насцярожыць птушак, што яны ня хутка вернуцца і птушаняты могуць загінуць ад голаду ці драпежнікаў.

5. Стань невідзімкай. Знайдзі добрае месца – бераг вадаёма, узлесак або палянку, замаскіруйся там і чакай, пакуль з'явяцца птушкі.

6. Нічога за сабой не пакідай. Не тапчы траву: ты можаш выпадкова пашкодзіць добра замаскіраваныя на зямлі гнёзды птушак.

7. Шукай птушак паўсюль. Яны ёсць і ў гарадах: у парках, скверах, на гандлёвых плошчах, каналах і нават проста на дахах дамоў.

8. Калі птушкі не падпускаюць цябе, каб іх разгледзець, не засмучайся. Пашукай сляды, пакінутыя ад птушак: адбіткі лапак, пёры ці нават рэшткі ежы. Паслухай іх песні і паспрабуй вызначыць, хто спявае. Гэта таксама вельмі цікава!

9. Дзяліся назіраннямі з іншымі птушкарамі ў тэлеграм-чаце "Ціў-ціў" @ptushkachat, а фотаздымкамі ў чаце "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.

10. Расказвай іншым людзям пра чароўны свет птушак. Ты можаш натхніць іх узяць прыклад з цябе і таксама стаць птушкарамі!