Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, будзьце добрымі бёрдвочарамі і фатографамі, не турбуйце | Дзікая прырода побач

Сябры, будзьце добрымі бёрдвочарамі і фатографамі, не турбуйце птушак у гнездавы час, яны вельмі чуллівыя цяпер.

Калі ты выпадкова знойдзеш гняздо, найлепшае, што ты можаш зрабіць, – гэта не фатаграфаваць яго, а адразу ж ціха сысці і пакінуць яго ў спакоі.

Калі ты будзеш знаходзіцца блізка ад гнязда занадта доўга, гэта можа так насцярожыць птушак, што яны няхутка вернуцца, і птушаняты могуць загінуць ад голаду ці драпежнікаў.

За чалавекам у лесе і на лузе назіраюць вароны і сойкі, яны прыкмячаюць, дзе чалавек спудзіў з гнязда птушку, і спусташаюць потым гэта гняздо.

І памятай, што ніводнае фота не варта загубленай кладкі або птушанят.

Дзякуй за фота @ptu6ki.